pcpi6

Хто на сайце?

Зараз на сайце 63 гасцей і адзін зарэгістраваны

  flag   gerb   gerbBar  


"Книжный вызов лета – 2026"

СТАРТ Конкурса летнего чтения

Падрабязней

Книжная вселенная представляет

Буктрейлер

Падрабязней

"Мир начинается с детства"

Викторина

Падрабязней

Реквием памяти павших

Падрабязней

Жаночы летапіс краіны

Да Году беларускай жанчыны

Падрабязней

"Пиноккио – Буратино"

Литературная викторина

Падрабязней

"Ожившая история"

Фотоэкскурс

Падрабязней

"Нематэрыяльная культурная спадчына Брэстчыны"

Метадысты прапануюць

Падрабязней

Нотариус в библиотеке

Каждый первый четверг месяца

Падрабязней

Анонс мерапрыемстваў на тыдзень (08.06 - 14.06)

 

08 чэрвеня
 

  

08.06.атракцыён забаў “Ну, лета, пачакай!” будзе ладзіцца для наведвальнікаў прышкольных лагераў у аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі мульт-кліп “Старыя героі на новы лад” і конкурсную праграму з атракцыёнамі: “Спартыўны”, “У супермаркеце”, “Тэлевізійны”, “Вясковы”, “Цыркавы”, “Казачны”. Кульмінацыяй гульні стане падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.

         08.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 12 пачатак у 10.30 і 11.30 для розных атрадаў.

         08.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі № 4 пачатак у 14.00 і 14.45 для розных атрадаў.

         09.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 20 пачатак у 10.00.

         09.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі № 5 пачатак у 11.00.

         10.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі № 5 пачатак у 11.00.

         10.06. – для наведвальнікаў прышкольнага СШ № 7 пачатак у 14.00 і 15.00 для розных атрадаў.

         11.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 13 пачатак у 10.00.

         11.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі № 5 пачатак у 11.00.

         11.06. – для наведвальнікаў прышкольнага гімназіі № 3 пачатак у 14.00.

         12.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 19 пачатак у 09.30.

         12.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі № 4 пачатак у 10.30 і 11.30 для розных атрадаў.

         12.06. – для наведвальнікаў прышкольнага СШ № 7 пачатак у 14.00 і 15.00 для розных атрадаў.

 

08.06. – гульнёва-пазнавальныя спаборніцтвы “Гэтыя пацешныя жывёлы!” да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя адбудуцца ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка” для наведвальнікаў прышкольных лагераў. Дзеці даведаюцца пра незвычайных герояў, якія ёсць у казках і мультфільмах. Удзельнікаў сустрэчы чакае цікавая гульнёва-пазнавальная праграма. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н.Ф. Мікула, бібліятэкар А.В. Мытніцкая/.
08.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 18 пачатак у 10.00 і 11.00 для розных атрадаў.

         08.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 19 пачатак у 13.30.

         09.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 18 пачатак у 11.00.

 

08.06.летні квэст “Бюро казачных знаходак” правядуць супрацоўнікі філіяла № 1 “Гарадская бібліятэка” для наведвальнікаў прышкольных лагераў. У праграме сустрэчы: віртуальны экскурс “У свеце казак”, слайд-шоу “Героі казак у бронзе і не толькі”, прэзентацыя “Пакой знаходак”, жартоўная рэклама “Чароўная аб'ява”, музычная паўза “З якой казкі?”, рэфлексія “Па шчупаковым загадзе…” і цікавая конкурсна-гульнёвая праграма. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар С.А. Логіш/.

         08.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі № 1 пачатак у 10.30.

         08.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 15 пачатак у 11.30.

         09.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 10 пачатак у 10.30.

         09.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі № 1 пачатак у 11.30.

         10.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 10 пачатак у 10.30.

         10.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 13 пачатак у 11.30.

         11.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 9 пачатак у 10.30.

         11.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 13 пачатак у 11.30.

 

08.06. – забаўляльна-пазнавальная праграма “Выконваеш правілы – робіш правільна!” для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі № 2 падрыхтавана Н.Ф. Галуза, бібліятэкарам філіяла № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. У праграме: прагляд відэароліка “Правілы дарожнага руху для дзяцей”, віктарыны “Хутчэй, хутчэй, хутчэй…” і “Я і правілы дарожнага руху”, конкурс “Так ці не” і прагляд мультфільмаў “Святлафор” і “Пешаходны пераход”. Пачатак у 11.00. Узрост: 6+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 45 08 19.

         08.06. – пачатак у 10.00.

         12.06. – пачатак у 10.00.

 

08.06. – іграбум “(Ня)школьныя канікулы” арганізаваны ў філіяле № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для наведвальнікаў прышкольных лагераў. Дзяцей чакае відэапрэзентацыя “Лета ў прыродзе”, крыжаванка “Фруктовая мазаіка”, гульня “Смачнае лета”, мульт-зарадка “Летняя”, конкурс “Разумныя галаваломкі” і інтэлектуальная віктарына “Лета не час сумаваць”. Узрост: 16+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 45 08 19 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. С.М. Лук’янчык/.

         08.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі № 2 пачатак у 11.00.

         11.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 16 пачатак у 10.00.

         12.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі № 2 пачатак у 11.00.

 

08.06.супергонка “Шлях да рэкордаў” арганізавана для наведвальнікаў прышкольных лагераў у аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы ЦГБ імя В.П. Таўлая. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі цікавыя заданні, рэбусы, крыжаванкі і эстафеты. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 32 10 /адк.: заг. аддзела В.І. Тугава/.

         08.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 7 пачатак у 10.00 і 11.00 для розных атрадаў.

         09.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназія № 1 пачатак у 10.30 і 11.30 для розных атрадаў.

         11.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі № 1 пачатак у 10.30.

 

08.06. – у пазнавальны круіз “У шлях-дарогу збірайся, за здароўем адпраўляйся” адправяцца наведвальнікі прышкольных лагераў у філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. У праграме сустрэчы: гутарка “Здаровыя звычкі”, адгадайка “Сонныя загадкі”, гульнатэка, конкурс “Дэтэктывы СМАКУ”, фізкультхвілінка, гімнастыка “Вясёлая зарадка”. Узрост 6+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар I кат. А.В. Новак/. 

         08.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі № 2 пачатак у 10.00 і 11.00 для розных атрадаў.

         08.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі № 5 пачатак у 14.00.

         11.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 1 пачатак у 10.30 і 11.30 для розных атрадаў.

 

08.06. – інтэлектуальную гульню “Адгадай” арганізавалі супрацоўнікі  аддзела дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая для наведвальнікаў прышкольных лагераў. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі цікавую пазнавальную праграму, якая скадаецца з тураў: “Адгадай па малюнку”, “Адгадай выказванне настаўніка”, “Адгадай школьны твор”, “Адгадай пісьменніка” і інш. Узрост 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: загадчык аддзела Н.А. Масалбасава/.

         08.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 15 пачатак у 10.30.

         09.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 16 пачатак у 10.00.

         11.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 21 пачатак у 11.30.

        12.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі № 4 пачатак у 10.30, 11.30 і 14.00 для розных атрадаў.

 

08.06. – літаратурная гульня “Адна казка добра, а шмат яшчэ лепш” пройдзе ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая для наведвальнікаў прышкольных лагераў. Дзеці прымуць удзел у цікавай конкурснай праграме з рэбусамі, крыжаванкамі і танцавальнай хвілінкай. Узрост 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: загадчык аддзела Н.А. Масалбасава/.

         08.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі № 4 пачатак у 11.30.

         10.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 16 пачатак у 11.00.

 

08.06. – пазнавальна-забаўляльная гульня “Азбука лесу” чакае наведвальнікаў прышкольных лагераў ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Гульня ўключае наступныя туры: “Лістапад”, “Кошык ягад”, “Следапыт”, “Чый хвост?”, “Вось гэта нораў”, “Хто як голас падае” і інш. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар Дз.У. Богдан/.

         08.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі № 4 пачатак у 14.00.

         09.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 16 пачатак у 11.00.

 

08.06. – забаўляльную праграму “Казачная карусель” падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая для наведвальнікаў прышкольных лагераў. Дзеці прымуць удзел у цікавай конкурснай праграме: “Казачнае лато”, “Казачны дэтэктыў”, “Блытаніна”, “Казачнае скрыжаванне”,  “Мудрая парада” і інш. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар Дз.У. Богдан/.

         08.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі № 4 пачатак у 14.45.

         10.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 16 пачатак у 10.00.

09 чэрвеня
 

  

09.06.летняя забаўка “Вясёлка ўсмешак” чакае наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 19 у філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі цікавую гульнёва-пазнавальную праграму з танцамі і песнямі. Пачатак у 13.30. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: заг. філіяла А.У. Альпяровіч, бібліятэкар II кат. І.В. Саванец/.

 

09.06. – квэст-гульня “У краіне чароўнай – Лукамор'е” пройдзе ў філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 14. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі відэаролік “Жыццё і творчасць”. Пасля віктарыны “У Лукамор’я” дзяцей чакае казачнае падарожжа па тэматычных станцыях. Кульмінацыяй сустрэчы стане прагляд мультфільма “Казка аб папе і работніку яго Балдзе”. Мерапрыемства суправаджаецца электроннай прэзентацыяй. Пачатак у 10.00 і 11.00 для розных атрадаў. Узрост: 6+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. І.А. Лазоўская/.

 

09.06.гульнёвая праграма “ЛогікТайм” будзе ладзіцца ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая для наведвальнікаў прышкольных лагераў. Удзельнікаў сустрэчы чакае цікавая гульня, якая ўключае наступныя туры: “Ні хвіліны на роздум”, “Лічбавы кілімок”, “Сума не мяняецца”, “Кніжныя старонкі” і інш. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар Дз.У. Богдан/.

         09.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 17 пачатак у 14.00.

         10.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 15 пачатак у 14.00.

 

09.06. – гадзіна адкрыццяў “Поле фізічных цудаў” для дзяцей прышкольнага лагера СШ № 21 ад бібліятэкара І кат. філіяла № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” К.С. Ладуцька ўтрымлівае: медыягутарку “Навука адкрывае таямніцы”, прагляд відэаролікаў “Кручуся, вярчуся, імчуся” і “Геніяльна і проста: вынаходствы, зробленыя дзецьмі”, віктарыну “Чорная скрыня”, творчы конкурс “Інжынеры будучага” і блок вопытаў і эксперыментаў “Магія ці фізіка?”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 45 08 19.

         09.06. – пачатак у 11.00.

         12.06. – пачатак у 11.00.

 

09.06.краязнаўчы турнір “Ведай свой край” адбудзецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая для наведвальнікаў прышкольных лагераў. Галоўная частка мерапрыемства – камандная гульня “Знаўцы роднага краю”. Пераможцамі будуць вызначаны ўдзельнікі, якія паспяхова пройдуць усе шэсць гульнёвых тураў: “Праўда ці не?”, “Гістарычны”, “Геаграфія”, “Прырода”, “Помнікі”, “Культура”. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.

         09.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 1 пачатак у 12.00.

         09.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 19 пачатак у 14.00 і 14.45 для розных атрадаў.

         10.06. – для наведвальнікаў спартыўнага лагера СДЮШАР пачатак у 10.00.

10 чэрвеня
 

  

 

10.06.спектакль “У гасцях у казкі” лялечнага тэатра “Доктар Смех” арганізаваны для наведвальнікаў прышкольных лагераў. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі вясёлую павучальную казку пра сяброўства і ўзаемавыручку, дзе дабро перамагае зло. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар А.В. Мытніцкая/.

         10.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 19 пачатак у 10.00.

         10.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 18 пачатак у 11.00.

         11.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 19 пачатак у 10.00.

         11.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 18 пачатак у 11.00.

10.06.творчая гадзіна “Хвіліна славы” адбудзецца ў філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для наведвальнікаў прышкольных лагераў. Дзяцей чакае тэатр-экспромт “Школа” і “Заяц у лесе”, караоке “Сяброўства”, гульнятанцы і захапляльная пазнавальна-гульнёвая праграма. Узрост: 6+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: заг. філіяла А.М. Робак, бібліятэкар ІІ кат. С.Ю. Шпак/.

         10.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 1 пачатак у 10.30 і 11.30 для розных атрадаў.

         12.06. – для наведвальнікаў прышкольнага лагера гімназіі № 2 пачатак у 10.00 і 11.00 для розных атрадаў.

10.06. – у бяспечны круіз “Небяспечныя сітуацыі побач” разам з бібліятэкарам ІІ кат. С.М. Лук’янчык адправяцца наведвальнікі прышкольнага лагера СШ № 21. Пасля ўступнага слова “Лета і бяспека” дзеці праглядзяць тэматычны відэаролік “Азбука бяспекі”, пагуляюць у “Сітуацыю” і “Адзін дома”, адкажуць на пытанні віктарыны “Небяспечныя з’явы прыроды”, возьмуць удзел у конкурсе “Першая медыцынская дапамога” і бліц-апытанні “Асабістая бяспека”. Пачатак у 11.00. Узрост: 6+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 45 08 19.

13 чэрвеня
 

  

13.06.праграма “Нейраграфіка для жанчын” пры ўдзеле псіхолага Юліі Татарыновіч пройдзе ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Удзельнікаў сустрэчы чакае абмеркаванне псіхалогіі самаўспрымання, работа з метафарычнымі картамі і алгарытмамі нейраграфікі. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 11.00. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.

 

14 чэрвеня
 

  

14.06.класічны вечар “Абмеркаванне рамана Набокава “Лаліта” падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Прысутных чакае абмеркаванне сюжэтнай лініі рамана, этычных аспектаў і псіхалагічных праблем персанажаў. Пачатак у 16.00. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.

Лінгвістычны практыкум “Англійскае лета”
 

  

з 01.06. па 19.06. – лінгвістычны практыкум “Англійскае лета” будзе праходзіць для арганізаваных груп у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая сумесна з лінгвістычным факультэтам БарДУ. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі цікавыя заданні для вывучэння граматыкі і лексікі англійскай мовы ў гульнёвай форме. Перыяд правядзення з 10.30 да 12.45. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч, бібліятэкар А.С. Будзько/.

Персанальная выстава творчых работ “Тэкстурная сімфонія

  

з 28.04. па 30.07. –  персанальная выстава творчых работ “Тэкстурная сімфонія” Валерыі Несцярук экспануецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Валерыя Несцярук – выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, працуе выкладчыкам па класе фартэпіяна і канцэртмайстрам у УССА “Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж”. Валерыя – вельмі творчы чалавек: з ранняга дзяцінства захаплялася музыкай, танцамі, маляваннем. На выстаўцы прадстаўлены аўтарскія інтэр'ерныя карціны і дэкаратыўныя пано, рэльефныя карціны – унікальны сінтэз жывапісу і скульптуры. Уваход вольны  для усіх жадаючых. Узрост: 0+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.

Інтэрактыўная алея “155 прычын любіць Баранавічы

  

з 10.03. – інтэрактыўная алея “155 прычын любіць Баранавічы экспануецца ў межах праекта “Кніга ў горадзе” да 155-годдзя горада. Гэта вынік аднайменнага фотамарафона, арганізаванага аддзелам дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Згодна з Палажэннем на конкурс прымаліся каляровыя або чорна-белыя фотаздымкі, якія адпавядалі прапанаваным у ім тэмам. Каля сцен цэнтральнай бібліятэкі ўздоўж вул. Леніна 51 і 53 на 15 стэндах размешчаны работы, якія набралі найбольшую колькасць галасоў у сваіх намінацыях. Узрост: 12+ /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч, бібліятэкар І кат. К.А. Раманюк/.

Буктрэйлер “Час прыгод”

  

Буктрэйлер “Час прыгод” падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П.Таўлая на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Наведвальнікаў сайта чакае падборка твораў, у якіх

Вас чакаюць неверагодныя прыгоды. Каб падрабязней даведацца пра кнігі, трэба клікнуць па фота. Цікавыя факты пра пісьменнікаў і іх творы можна паглядзець, націснуўшы на іконкі побач з фота. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар IІ кат. Ю.В. Лібік/.

Літаратурная віктарына “Пінокіа – Бураціна”

  

Літаратурная віктарына “Пінокіа – Бураціна” створана супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П. Таўлая на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” да 200-годдзя з дня нараджэння італьянскага пісьменніка Карла Калодзі, да 145-годдзя з пачатку публікацыі казкі “Прыгоды Пінокіа” і да 90-годдзя выдання кнігі Аляксея Талстога “Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна”. Прапануем Вам адказаць на пытанні віктарыны, прысвечанай гэтым вядомым персанажам. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.

Метадычны веснік “Нематэрыяльная культурная спадчына Брэстчыны”

  

Метадычны веснік “Нематэрыяльная культурная спадчына Брэстчыны” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці. Інтэрактыўнае выданне ўключае цікавыя матэрыялы, прысвечаныя абъектам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Брэстчыны. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.

Фотаэкскурс “Ажыўшая гісторыя”
Кніжныя экспазіцыі

з 06.04. – кніжная паліца спецыяліста “Зямля – наш агульны дом” экспануецца ў аддзеле маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П. Таўлая і прадстаўляе сцэнарныя і аналітычна-метадычныя матэрыялы экалагічнага зместу ў дапамогу не толькі бібліятэчным работнікам, але і педагогам, выхавацелям і ўсім зацікаўленым. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Ю.В. Лібік/.

з 01.06. літаратурны каляндар “Юбіляры чэрвеня” прадстаўляе матэрыялы да 80-годдзя Г. Далідовіча, да 185-годдзя Э. Ажэшка, беларускіх пісьменнікаў; да 170-годдзя Г.Р. Хагарда, англійскага пісьменніка. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94  /адк.: Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94  /адк.: бібліятэкар ІІ кат. С. К. Кузьменя/.

з 01.06.юбілейная палічка “Казачнік-эрудыт” да 135-годдзя з дня нараджэння рускага пісьменніка А. Волкава падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н.Ф. Мікула/.

з 01.06. – выстава “Пакараючы новыя вышыні” падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая да 85-годдзя Баранавіцкага авіязавода. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар І.П. Гоўша/.

з 02.05.выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика” : “Покліч душы і памяці” да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Г. Далідовіча падрыхтавана ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. І.В. Саванец/.

з 04.06. – эка-галерэя “Абаронім прыроду – захаваем будучыню да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя экспануецца ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар II кат. А.І. Зелянеўская/.

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

з 01.06. – выстава “Брэсцкая крэпасць. Дакрануцца да подзвігу” чакае наведвальнікаў бібліятэкі ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.

з 01.06. зона кніжнага камфорту “У цэнтры ўвагі” : “Набат вайны нам зноў стукае ў сэрцы” падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар I кат. А.М. Іванова/.

з 02.06. – выстава народнай памяці “Гады вялікіх выпрабаванняў” экспануецца  ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар А.В. Мытніцкая/.