Анонс мерапрыемстваў на тыдзень (19.05-25.05.)
|
19.05. – рэквіем спаленым вёскам “Забыцця не будзе: брэсцкія сёстры Хатыні” ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В.П. Таўлая стане данінай памяці жыхарам Брэстчыны ў цэлым і Баранавіцкага раёна ў прыватнасці, на долю якіх выпалі жахі Вялікай Айчыннай вайны. Многія з іх былі пазбаўлены даху над галавой, а іх родныя мясціны ператвораны фашысцкімі захопнікамі ў папялішчы і паўтарылі жахлівы лёс Хатыні. У ходзе мерапрыемства адбудзецца презентацыя кнігі “Забвения не будет: брестские сестры Хатыни”, стаўшую вынікам рэалізацыі сумеснага праекта брэсцкай абласной газеты “Заря” з органамі пракуратуры вобласці і раёнаў. У мерапрыемстве краязнаўча-патрыятычнага характару плануецца ўдзел прадстаўнікоў Баранавіцкай міжраённай пракуратуры, уладных і грамадскіх структур горада, патомкаў ахвяр фашысцкіх зверстваў, якія чыніліся нацыстамі на тэрыторыі Баранавіцкага раёна. Музычна-паэтычны блок рэквіема будзе прадстаўлны паэтычнымі, песеннымі і харэаграфічнымі нумарамі. Пачатак у 12.30. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар І кат. К.А. Раманюк, загадчык аддзела І.А. Рушніцкая/.
|
|
20.05. – прэзентацыя выставы творчых работ “Кветкавы рай” Ядзвігі Сянько адбудзецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Ядзвіга Сянько – беларуская мастачка, член Міжнароднай акадэміі экалогіі, мастацтва і архітэктуры, аўтар амаль 2500 ікон і карцін на хрысціянскую тэматыку. Мастачка працуе таксама ў жанры пейзажа і нацюрморта. На выставе прадстаўлены кветкавыя кампазіцыі і пейзажы Ядзвігі Іванаўны. Удзельнікаў свята чакае захапляльная праграма, якая будзе суправаджаць экспазіцыю, музыка, выдатны настрой і цікавыя стасункі. Запрашаем усіх жадаючых. Узрост: 0+. Пачатак у 14.00. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.
20.05. – вечар “Музычны факультатыў. Песняры” запрашае ў аддзел дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Удзельнікаў сустрэчы чакае размова пра творчасць групы “Песняры” і цікавыя факты пра яе ўдзельнікаў. Бібліятэкары разам з гасцямі паслухаюць самыя вядомыя кампазіцыі групы. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 18.00. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.
20.05. – ранішнік “Падарожжа ў краіну Букварынск” будзе ладзіцца для выпускнікоў першых класаў школ горада ў філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Дзяцей чакае інсцэніроўка “Загадкавыя літары”, танцавальная хвілінка “Калі весела жывецца, рабі так” і конкурсная праграма “Літары розныя пісаць”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: загадчык філіяла А.М. Робак, бібліятэкар ІІ кат. Дж.В. Аўсяпян/.
20.05. – для вучняў 1 “Г” класа гімназіі № 3 пачатак у 10.00.
21.05. – для вучняў 1 “В” класа гімназіі № 3 пачатак у 10.00.
21.05. – для вучняў 1 “В” класа СШ № 10 пачатак у 12.00.
22.05. – для вучняў 1 “А” класа гімназіі № 3 пачатак у 10.00.
22.05. – для вучняў 1 “Д” класа СШ № 4 пачатак у 12.00.
23.05. – для вучняў 1 “Б” класа гімназіі № 3 пачатак у 10.00.
23.05. – для вучняў 1 “Г” класа СШ № 4 пачатак у 12.00.
|
|
22.05. – імерсіўнае чытанне “Містычныя сны” па матывах твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня” адбудзецца ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая . Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 20.00. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч/.
|
|
23.04. – вечар для дзяўчат і жанчын “Серада” адбудзецца ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Мерапрыемства, якое дае магчымасць пагрузіцца ў лёгкую і нязмушаную атмасферу, зараджае энергіей і натхняе! Вас чакае размова пра тэлесерыял “Клон”, псіхалагічны разбор персанажаў, развейванне міфаў і чаяванне па-ўсходняму у добрай кампаніі. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 18:00. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 / адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.
|
|
24.05. – гульнятэка чакае гараджан у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. З 10:00 да 13:00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+. З 14:00 да 18:00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.
|
Да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
|
“Рэквіем памяці загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны” падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 61 28 55 / адк.: бібліятэкар I кат. К.А. Раманюк/.
Віртуальная выстава “Дзецям – аб вайне” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 1 “Гарадская бібліятэка”. Буктрэйлер прадстаўляе сабой агляд новых кніг з серыі “Дзецям аб Вялікай Айчыннай вайне” рускага пісьменніка Сяргея Аляксеева. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл. 67 79 31 /адк.: бібліятэкар С.А. Логіш/.
Віртуальная выстава “Кнігі пра вайну” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Электроннае выданне ўключае шэсць кніг аб Вялікай Айчыннай вайне з цытатамі, фатаграфіямі і кароткімі анатацыямі. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар Дз.У. Богдан/.
Віктарына “Што я ведаю аб вайне…” падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Прапануем праверыць свае веды і адказаць на пытанні, якія звязаны з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 47 00 /адк.: загадчык бібліятэкі А. М. Болтуць/.
Метадычны веснік “Баранавічы ў гады Халакосту (1941–1944 гг.)” падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. У інтэрактыўнам выданні раскрываецца трагічная старонка жыцця нашага горада – вынішчэнне яўрэйскага насельніцва г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна нямецкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.
з 04.05. – выстава-свята “Цвіце пераможна вясна” аформлена ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.
з 04.05. – зона кніжнага камфорту “У цэнтры ўвагі” : “Каб памяталі…” аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая прадстаўляе падборку матэрыялаў, у якіх раскрываецца тэма вайны ў творах мастацтва. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар I кат. А.М. Іванова/.
з 05.05. – выстава-разважанне “Аб доблесцях, аб подзвігу, аб славе…” экспануецца ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Супрацоўнікі бібліятэкі прррапануюць гістарычныя і мастацкія творы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Узрост: 16+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл. 67 79 31 /адк.: бібліятэкар С.А. Логіш/.
05.05. – бібліяграфічны спіс літаратуры “І подзвіг, і памяць, і боль на стагоддзі” падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы ЦГБ імя В. Таўлая. Спіс уключае апісанні кніг, якія ёсць у фондах ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Усе творы прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 32 10 /адк.: загадчык аддзела В. І. Тугава/.
|
Літаратурная віктарына“Вобраз “кветкі-васілька”
|
Літаратурная віктарына “Вобраз “кветкі-васілька” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Раслінай 2025 года ў Рэспубліцы Беларусь выбралі васілёк сіні. Супрацоўнікі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая падрыхтавалі цікавую літаратурную віктарыну, прысвечаную вобразу васілька ў творах беларускіх пісьменнікаў. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.
|
Буктрэйлер “Гарадское фэнтэзі”
|
Буктрэйлер “Гарадское фэнтэзі” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая. Наведвальнікаў сайта чакае падборка твораў, дзеянне ў якіх адбываецца як у сучасных, так і ў выдуманых гарадах. Прапануем вам акунуцца ў свет гарадскіх легенд, загадак і таямніц. Каб падрабязней даведацца пра кнігі, трэба клікнуць на фота. Цікавыя факты пра пісьменнікаў і іх творы можна паглядзець, націснуўшы на іконкі побач з фота. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар IІ кат. Ю.В. Лібік/.
|
|
з 04.04. – кніжная паліца спецыяліста “Выдатнае далёка: кім быць?” экспануецца ў аддзеле маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая і прадстаўляе сцэнарныя і аналітычна-метадычныя матэрыялы прафарыентацыйнай тэматыкі ў дапамогу не толькі бібліятэчным работнікам, але і педагогам, выхавацелям і ўсім зацікаўленым. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Ю.В. Лібік/.
з 02.05. – выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика” : “Шолахаў – летапісец эпохі” падрыхтавана да 120-годдзя рускага пісьменніка М. Шолахава ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка” . Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар I кат. К.А. Акуліч/.
з 03.05. – юбілейная палічка “Свой у краіне дзяцінства” да 85-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка В. Ліпскага падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н.Ф. Мікула/.
з 03.05. — літаратурны каляндар “Юбіляры мая” прадстаўляе матэрыялы да 120-годдзя М. Шолахава, 110-годдзя Я. Далматоўскага, рускіх пісьменнікаў; 70-годдзя В. Праўдзіна, 90-Л. Гаўрылкіна, беларускіх пісьменнікаў. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемета ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар І кат. Т.І. Бурэц/.
з 04.05. – выстава “Крылы Радзімы” ў памяць аб катастрофе самалёта ЯК-130 у г. Баранавічы экспануецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94/ адк.: бібліятэкар І.П. Гоўша/.
12.05. – выстава-парада “Сямейнаму чытанню – наша павага” да Міжнароднага дня сям’і экспануецца ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл. 67 79 31 /адк.: бібліятэкар II кат. А.І. Зелянеўская/.
|