pcpi6

1.jpg
Чарнышэўскі Мікалай Гаўрылавіч
1.jpg
2.jpg
3.jpg
4.jpg
5.jpg
6.jpg
7.jpg
8.jpg
9.jpg
10.jpg
11.jpg
12.jpg
13.jpg

 

 

Вуліца  Чарнышэўскага

Бярэ свой пачатак ад вуліцы Савецкай і заканчваецца на перакрыжаванні з вуліцай Кааператыўнай. Першапачаткова называлася Сянкевіча, затым Новабазарная, Новарыначная. У 1947 г. вуліцы было прысвоена імя Мікалая Гаўрылавіча Чарнышэўскага (1828–1889) – рускага філосафа, пісьменніка, літаратурнага крытыка, рэвалюцыйнага дэмакрата.

У 1983 г. вуліца павялічылася за кошт далучэння былой вуліцы Салдацкай.  У 2014 г. рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў частка 2-га Прафесіянальнага завулка была перайменавана і стала працягам вуліцы Чарнышэўскага.

На вуліцы Чарнышэўскага размешчаны некалькі прамысловых прадпрыемстваў: Аўтаагрэгатны завод, завод Гандлёвага машынабудавання, мэблевая фабрыка “Лагуна”. Тут знаходзяцца шэраг дзяржаўных устаноў: камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Памяць”, Цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі. Гандлёвыя ўстановы: Кааперыўны рынак, магазін “Насенне”, магазін будаўнічых матэрыялаў “Стройград”, абутковая крама “Оціка”.

З будаўніцтвам мікрараёна Бараўкі вуліца Чарнышэўскага стала адной з самых запатрабаваных аўтамагістраляў горада.