pcpi6

1.jpg
Вуліца Елізавецінская (цяпер Чырвонаармейская).
1.jpg
2.jpg
Бісмаркштрасэ. 1916-1917 гг.
4.jpg
Бісмаркштрасэ.1917 г.
6.jpg
Пачатак вуліцы Чырвонаармейскай.
Від з вуліцы Савецкай.
Магазін абутку \
Гандлёвы цэнтр \
11.jpg
Будаўніцтва новага гінекалагічнага  корпуса Радзільнага дома. 2014 г.
13.jpg
Крама.
15.jpg
16.jpg
Аўтавакзал. 1985 г.
Будынак былога аўтавакзала. 2014 г.
Вуліца Чырвонаармейская.

 

 

Адна з вуліц мястэчка Развадова, заснаванага ў 1884 годзе графам Янам Развадоўскім. З плана мястэчка мы даведваемся і пра першыя назвы вуліц, якія даваліся ў гонар родных і блізкіх графа. Адна з іх насіла назву Елізавецінская – у гонар жонкі графа Елізаветы Развадоўскай. Вуліца пачыналася ад Марыінскай (цяпер Савецкай) і заканчвалася за вуліцай Графскай (цяпер Куйбышава). Напрыканцы яна нечакана заварочвала на вуліцу Шашовую (цяпер Брэсцкая). Гэты заварот, крыху змяніўшы накірунак, цяпер называецца завулкам Рылеева. Елізавецінская была добра знаёма мясцовым гараджанам і сялянам, бо праходзіла каля баранавіцкага кірмашу, які знаходзіўся паміж сучаснымі вуліцамі Горкага, Чырвонаармейскай і Гагарына. У 1912 годзе на вуліцы Елізавецінскай пачала дзейнічаць тэлефонная станцыя на 100 нумароў. Падчас нямецкай акупацыі ў Першую сусветную вайну вуліцу перайменавалі ў Бісмаркштрасэ – у гонар канцлера Германіі Бісмарка. Пасля адыходу Баранавіч да Польшчы тагачасныя ўлады чарговы раз пераназвалі вуліцу, цяпер ужо ў гонар свайго палітычнага і вайсковага лідэра – Юзэфа Пілсудскага, які ў 1924 годзе быў абраны ганаровым грамадзянінам Баранавіч. З верасня 1939 года вуліца называлася Слуцкай, а з 1940 па 1941 год – Чырвонаармейскай. Гэтая назва засталася за вуліцай да цяперашняга часу.

      Вуліца мае важнае значэнне для гараджан. Да 1988 года тут размяшчаўся аўтавакзал. Яго будынак захаваўся да сённяшняга часу на перакрыжаванні вуліц Прытыцкага і Чырвонаармейскай. Цяпер у ім знаходзіцца камерцыйная крама. На скрыжаванні вуліц Чырвонаармейскай і Прытыцкага знаходзіцца адзін са старэйшых будынкаў горада, у якім некаторы час размяшчалася дзіцячая паліклініка, а затым дзіцячая стаматалагічная паліклініка. У снежні 1952 года па вуліцы Чырвонаармейскай быў адкрыты радзільны дом. Сёння на гэтым месцы вядзецца будаўніцтва новага гінекалагічнага корпуса. Вуліца застаецца ажыўленнай дзякуючы шматлікім крамам і гандлёвым цэнтрам.

 

Вуліцы майго горада