pcpi6

1.jpg
Вуліца Вакзальная. 1871 г. (цяпер Вільчкоўскага).
1.jpg
2.jpg
3.jpg
4.jpg
5.jpg
6.jpg
7.jpg
8.jpg
9.jpg
10.jpg
11.jpg
12.jpg
13.jpg
14.jpg
15.jpg
16.jpg
17.jpg
18.jpg
19.jpg
20.jpg
21.jpg

 

         У 1871 годзе з адкрыццём участка  чыгункі Смаленск–Брэст з’явілася станцыя Баранавічы. Драўляны будынак вакзала, станцыйныя пабудовы і нешматлікія дамы чыгуначнікаў сталі пачаткам горада. Ішоў час, рос прыстанцыйны пасёлак, з’яўляліся вуліцы. Самая першая з іх доўгі час называлася Вакзальнай. Па гэтай дарозе можна было трапіць у мястэчка Новая Мыш, таму пазней яна стала насіць назву Навамышскі тракт і Навамышская, а ў час польскай улады – Каляёвая. 

          9 снежня 1964 года вуліцы было прысвоена імя Б. Б. Вільчкоўскага –  удзельніка партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Сацыялістычнай працы.   Нарадзіўся Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі 14  сакавіка 1928 года ў в. Пагулянка (цяпер Соргавічы)  Баранавіцкага  раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў 14-гадовым узросце быў сувязным і разведчыкам атрада імя Катоўскага партызанскай брыгады “25 год БССР”. Неаднаразова прымаў удзел у аперацыях па падрыву эшалонаў ворага і чыгуначных мастоў, у разгроме паліцэйскіх гарнізонаў.

Пасля вайны Б. Вільчкоўскі быў паляводам, брыгадзірам, членам праўлення калгаса “Іскра”.  Жыў у в. Малая Сваротва.  З 1959 года – старшыня калгаса “Іскра”, камуніст. Пад яго кіраўніцтвам адсталая сельгасарцель ператварылася ў моцную гаспадарку.  У 1963 г. Б. Вільчкоўскага выбіраюць дэпутатам  Вярхоўнага Савета БССР. Падчас выступлення на партыйным сходзе калгаса  27 лістапада 1964 г. Б. Б. Вільчкоўскі быў забіты. Пахаваны ў в. Соргавічы. 22 сакавіка 1966 года яму пасмяротна прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. 

       Вуліцу Б. Вільчкоўскага ўпрыгожвае чыгуначны вакзал Баранавічы-Цэнтральныя, пабудаваны ў 1957 годзе. Побач знаходзіцца Дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў.

     Насупраць вакзала можна ўбачыць двухпавярховы будынак – першае цагельнае збудаванне горада.  Першапачаткова гэта быў арэндны дом. Затым тут размяшчаліся: турма, інфекцыйная бальніца, розныя школы, краязнаўча-турыстычная база.

     Далей па вуліцы знаходзіцца метэаралагічная станцыя. У канцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя тут была авіяметэастанцыя пры баранавіцкім аэрапорце, дзе праводзіліся метэаназіранні для патрэб аэрапорта. Цяпер на месцы аэрапорта знаходзіцца жылая забудова. А метэастанцыя засталася. Тут вядуцца назіранні за надвор’ем, а дадзеныя перадаюцца ў Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.

        Сёння вуліца  пачынаецца ад Мінскага пераезда, а заканчваецца на срыжаванні з вуліцай М. Даменікана і па-ранейшаму застаецца адной з  важнейшых магістраляў горада.

 

Вуліцы майго горада