pcpi6

Бульвар Карвата

1.jpg
Уладзімір Мікалаевіч Карват
1.jpg
2.jpg
3.jpg
4.jpg
5.jpg
6.jpg
7.jpg
8.jpg
9.jpg
10.jpg
11.jpg
12.jpg
13.jpg
14.jpg
15.jpg
16.jpg

 

Вуліц, якія сведчаць аб асаблівым стаўленні жыхароў нашага горада да людзей, звязаўшых свой лёс з небам, у гісторыі Баранавіч было шмат.

Асобна сярод іх стаіць імя Уладзіміра Карвата — Першага Героя Беларусі.

Уладзімір Мікалаевіч  Карват нарадзіўся 28 лістапада 1958 года ў   г. Брэсце. У 1981 годзе закончыў Армавірскае вышэйшае ваенна-авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў.  У 1981—1994 гадах  служыў у Хабараўскім краі. 3 1994 г. Карват  —  падпалкоўнік, ваенны лётчык першага класа, начальнік паветрана-агнявой і тактычнай падрыхтоўкі Баранавіцкай  61-й авіябазы.

 23 мая 1996 года У. М. Карват  выконваў палёт з адпрацоўкай прыёмаў паветранага бою на малых вышынях у складаных метэаўмовах. Самалёт загарэўся. Лётчык адвёў палаючую машыну ад вёсак Арабаўшчына і Вялікае Гацішча Баранавіцкага раёна, ратуючы  жыхароў, а сам загінуў. Пахаваны ў Брэсце.

          Званне Першага Героя Беларусі Уладзіміру Карвату прысвоена 21 лістапада 1996 года  (пасмяротна). На месцы падзення самалёта і ў вёсцы Арабаўшчына ўстаноўлены мемарыяльныя знакі, а на будынку СШ № 8 г. Брэста, дзе  вучыўся Уладзімір Мікалаевіч, — мемарыяльная дошка. Імем У.М. Карвата названы вуліцы ў Брэсце і в. Арабаўшчына. У Баранавічах, недалёка ад авіябазы, добраўпарадкаваны сквер імя     У. Карвата. А ў сакавіку 1997 года імя Героя ўвекавечана ў назве аднаго з бульвараў у Паўночным мікрараёне.

 

Вуліцы майго горада