pcpi6

Вуліца Брэсцкая

1.jpg
Вуліца Шасейная (цяпер вуліца Брэсцкая).
bwd  Старонка 1/2  fwd
1.jpg
2.jpg
3.jpg
4.jpg
5.jpg
6.jpg
7.jpg
8.jpg
9.jpg
10.jpg
11.jpg
12.jpg
13.jpg
14.jpg
15.jpg
16.jpg
17.jpg
18.jpg
19.jpg
20.jpg
21.jpg
22.jpg
23.jpg
24.jpg
25.jpg

 

     Заўсёды адрознівалася вялікай працягласцю, разнастайнасцю забудовы і звілістасцю. Адна з першых брукаваных вуліц. Спачатку яна  называлася  Іванаўскай. Пазней стала часткай шасэ Баранавічы-Беласток, пабудаванага ў  1900 – 1902 гг. і  атрымала назву Шасейная, дзякуючы свайму выгляду і прызначэнню.  Да сярэдзіны 1947 года яна праходзіла па сённяшняму Вакзальнаму праезду, па вуліцы Леніна (да швейнай фабрыкі)  і далей па цяперашняй Брэсцкай вуліцы. Амаль да канца 1959 года вуліцу працягвалі называць Шасейнай, і толькі з сярэдзіны снежня 1959 года – Брэсцкай.

     На вуліцы Брэсцкай ёсць будынкі, звязаныя з вехамі гісторыі горада. На перакрыжаванні з вуліцай Гагарына знаходзіцца міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат. Калісьці тут размяшчалася першая ў Баранавічах гімназія імя Т. Рэйтана. Недалёка ад гарадской бальніцы стаіць двухпавярховы домік з калонамі, у якім спачатку размяшчалася  школа,  пазней — дзіцячы садок, а ў апошні час – дзіцячая турыстычная станцыя. Значная частка цэнтральнай  гарадской бальніцы і іншых медыцынскіх устаноў  выходзіць на вуліцу Брэсцкую. Некалі тут  знаходзіўся  і будынак Баранавіцкай трыкатажнай фабрыкі, аднаго з буйнейшых прадпрыемстваў у горадзе.

     На злучэнні з вуліцай Камсамольскай стаіць манумент у выглядзе дзяўчыны, вітаючай кожнага хлебам-соллю. Калісьці гэта была мяжа горада, але з цягам часу ў склад Баранавіч увайшла вёска Траццякі. Памеры горада павялічыліся, а разам з імі і працягласць вуліцы Брэсцкай.

     У гонар воінаў-артылерыстаў у дзень 60-годдзя вызвалення горада Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у скверы на вуліцы Брэсцкай быў устаноўлены помнік у выглядзе палявой гарматы ЗІС-3. Гэта даніна павагі ад жыхароў горада.

     Вось ужо 67 гадоў вядзе падрыхтоўку кадраў Баранавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў.

     Сёння вуліца Брэсцкая – самая працяглая вуліца горада, дзе размешчаны разнастайныя аб'екты гандлю, грамадскія і медыцынскія ўстановы. Прывабліваюць сваім хараством сучасныя шматпавярховыя дамы, катэджы, акуратныя прыватныя домікі.

 

Вуліцы майго горада