pcpi6

Вуліца Леніна

1.jpg
Вуліца Міцкевіча (цяпер вуліца  Леніна).
bwd  Старонка 1/2  fwd
1.jpg
2.jpg
3.jpg
5.jpg
6.jpg
7.jpg
8.jpg
9.jpg
10.jpg
11.jpg
12.jpg
13.jpg
14.jpg
15.jpg
16.jpg
17.jpg
18.jpg
19.jpg
20.jpg
21.jpg
22.jpg
23.jpg
24.jpg
25.jpg
26.jpg

 

     Вуліца Леніна раней была зусім не такой, якой мы прывыклі яе бачыць сёння.  Гэта быў тракт паміж мястэчкам Ляхавічы і вёскай Новая Мыш. Са з’яўленнем чыгункі і ростам мястэчка Баранавічы  стары тракт атрымаў новае прызначэнне. Вядома некалькі ранніх назваў вуліцы: Кладбішчанская, Стара-Паштовая, Вакзальная. У гады Першай сусветнай вайны тут знаходзіліся праваслаўная капліца і могілкі, дзе спачатку хавалі загінуўшых і памерлых ад ран расійскіх ваеннаслужачых, а ў час нямецкай акупацыі – салдат кайзераўскай арміі. З цягам часу мяняліся не толькі назвы, але і знешні воблік вуліцы. У 20-30-я гады, калі Баранавічы ўваходзілі ў склад Польскай дзяржавы, яна насіла імя паэта Адама Міцкевіча. Гэта была тыповая вуліца заходне-беларускага горада, на якой размяшчаліся гасцініца “Брыстоль”,  павятовы музей, двухпавярховая польская школа, пошта, будынак “Польскага ачага” культуры, магазіны, кафэ, цырульня. Тут знаходзіліся добраўпарадкаваныя дамы Чыноўніцкага пасёлка. Падчас Вялікай Айчыннай вайны і акупацыі Баранавіч нямецкімі войскамі горад быў амаль поўнасцю разбураны. Пасля вызвалення ад захопнікаў яго прыйшлося адбудоўваць нанова. У гэты час вуліца  набыла сучасныя  памеры. У 1960 годзе вуліца Міцкевіча была перайменавана і названа ў гонар У.І. Леніна. Быў пабудаваны кінатэатр “Кастрычнік”, тэхналагічны каледж,  швейная фабрыка, Дом культуры, цэнтральная гарадская бібліятэка, узведзены першы ў горадзе дзевяціпавярховы дом, адкрыты помнік воінам-вызваліцелям “Вечны агонь”.

          Сёння вуліца Леніна – адна з цэнтральных, але разам з тым і ўтульных вуліц горада з прыгожымі месцамі адпачынку і дамамі, сучаснымі магазінамі і своеасаблівымі скульптурнымі формамі. 

 

Вуліцы майго горада