Нарадзіўся 20 ліпеня 1902 года ў г. Баранавічы ў сям’і чыгуначнага машыніста. Жыла сям’я на вуліцы Каўказскай (цяпер Халасцякова). У 13-гадовым узросце пайшоў працаваць на лесазавод. Падзеі Першай сусветнай вайны вымусілі сям’ю Халасцяковых пакінуць г. Баранавічы і заснавацца ў г. Рэчыца. У 16 год уступае ў камсамол і ідзе дабравольцам на фронт Грамадзянскай вайны, каб абараняць маладую рэспубліку Саветаў. У 1921 годзе па партыйнай мабілізацыі Г.М. Халасцякоў прыбыў на Балтыйскі флот. З таго часу звязаў сваё жыццё з флотам, прайшоўшы шлях ад матроса да віцэ-адмірала. У гады Вялікай Айчыннай вайны камандаваў Новарасійскай ваеннай базай, Азоўскай і Дунайскай рачнымі флатыліямі. Мае ўзнагароды: ордэны Леніна, Ушакова I ступені, 9 замежных ордэнаў. Віцэ-адмірал (24.05.1945), Герой Савецкага Саюза (07.05.1965), Ганаровы грамадзянін г. Баранавічы (29.05.1974). Пахаваны ў Маскве.
Вечный огонь памяти: к 110-летию со дня рождения Г. Н. Холостякова : библиографический список литературы / Центральная городская библиотека им. В. П. Тавлая, Отдел информационно-библиографической работы ; [составители : Шлык Л. В., Врублевская Н. В.]. – Барановичи : Центральная городская библиотека, 2012. – 12 с.
Інтэрнэт – рэсурсы пра Халасцякова Г.М.
Герои страны. Холостяков Г.Н. Биография
Энциклопедия кораблей. Холостяков Георгий Никитич
Город Владивосток в цифрах и фотографиях. Холостяков Георгий Никитич
Аллея Славы. Холостяков Георгий Никитич
Хронос. Холостяков Георгий Никитич. Биографический указатель
Вице-адмирал Холостяков Георгий Никитич
История штурманской службы. Штурманы – Герои Советского Союза. Холостяков Георгий Никитич
Vlacheslav Mazyrenko (Мазуренко). Холостяков Георгий Никитич
Персональный сайт Советский подводник
116 Brigada. Ru Судьба адмирала Холостякова




