pcpi6

ПАМЯТНЫ ЗНАК ЗАГІНУЎШЫМ У ЛАГЕРЫ
УТРЫМАННЯ ГРАМАДЗЯНСКАГА НАСЕЛЬНІЦТВА

 

 

 

МЕСЦА ЗНАХОДЖАННЯ: г. Баранавічы, вул. Вільчкоўскага /ст. Баранавічы-Цэнтральныя/

 

ГОД УЗВЯДЗЕННЯ: 2023 г.

 

ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ: у ходзе расследавання крымінальнай справы № 21028030022 аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд Баранавіцкай міжраённай пракуратурай пры правядзенні допыту вязняў, вывучэння архіўных матэрыялаў было ўстаноўлена месца прымусовага ўтрымання насельніцтва – Лагер грамадзянскага насельніцтва на ст. Баранавічы-Цэнтральныя, які існаваў з сакавіка 1943 г. па ліпень 1944 г. Тут змяшчаліся 1,5 тыс. мірных жыхароў, арыштаваных і сілком сагнаных з Усходніх рэгіёнаў Савецкага Саюза. З-за нечалавечых умоў знаходжання ў лагеры ад хваробаў, голаду і здзекаў загінула не меньш за 500 чалавек.

 

Ініцыятыва Баранавіцкай міжраённай пракуратуры аб гражданский лагерьустаноўцы памятнага знака падтрымана Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэтам у мэтах увекавечвання памяці аб асобах, якія змяшчаліся і загінулі ў лагеры грамадзянскага насельніцтва. 21 лютага 2022 г. Баранавіцкім гарадскім саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прынята рашэнне аб стварэнні памятнага знака і яго ўстаноўцы на тэрыторыі перад будынкам чыгуначнага вакзала ст. Баранавічы-Цэнтральныя.

 

Памятны знак, аўтар ідэі якога – Баранавіцкая міжраённая пракуратура, прадстаўляе сабой вялікі валун, які сімвалізуе цяжар Вялікай Айчыннай вайны, і каваны элемент чалавечай рукі як сімвал згуртаванасці і адзінства народа. Рука моцна сціскае і раздзірае калючы дрот як сімвал болю і пакут савецкага народа ў перыяд вайны. Элемент разрыву калючага дроту адлюстроўвае перамогу над фашызмам.

 

Надпіс на помніку нагадвае: “З 1943 па 1944 гг. на гэтым месцы існаваў лагер для савецкіх грамадзян, ахвярамі якога сталі больш за 500 чалавек. Боль у сэрцах нашых назаўжды…”

 

"Вязніцы лагераў цывільных…" (аўдыёўрывак)

  

Юрый Мазалевiч – “Вязнiцы лагераў цывiльных…”

Шмат месц пакінула вайна,

Дзе сёння сум і цішыня,

Дзе час застыў калючым дротам,

Дзе боль сышоў крывавым потам.

 

Пад голым небам перасыльных –

Вязніцы з лагераў цывільных,

У рабства шлях прайшлі яны

Бясплатнай сілай для вайны.

 

Падлеткаў, юных грамадзянаў,

Прымусам, сілай і падманам

На працу ў рабства, нібы скот,

Кідалі за калючы плот.

 

Шмат працярпелі ў той вайне,

І сёння бачыць хтосьці ў сне

Пакуты, здзекі той пары

Аж боль сціскае ўнутры.

 

Тут кожны трэці стаў ахвярай,

Таму жывем адзінай марай:

Не дай Гасподзь у нас вайны

А дай спагаду цішыні…

 

 

< У пачатак  

Joomla Plugins