pcpi6

ПОМНІК ВОІНАМ-АРТЫЛЕРЫСТАМ

 

МЕСЦА ЗНАХОДЖАННЯ: г. Баранавічы, мікр-н Другія Траццякі /Сквер памяці воінаў-артылерыстаў/

 

ГОД УЗВЯДЗЕННЯ: 2004 г.

 

ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ: на пастаменце стаіць 76-міліметровая гармата ЗІС-3 узору 1942 г. З гэтай гарматай 8 ліпеня 1944 г. уступілі ў Баранавічы войскі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем Маршала Савецкага Саюза К.К. Ракасоўскага.

 

У вызваленні горада з 28-мі вайсковых фарміраванняў, якія атрымалі ганаровае найменне “Баранавіцкіх”, 8 былі артылерыйскімі; з 18-ці фарміраванняў, узнагароджаных ардэнамі і медалямі, 7 таксама з'яўляліся артылерыйскімі. 1455-ты, 1508-мы самаходна-артылерыйскія палкі, 157-ая армейская гарматна-артылерыйская брыгада, 530-ты армейскі знішчальны супрацьтанкавы артылерыйскі полк, 43-ці, 133-ці, 183-ці Гвардзейскія мінамётныя палкі і 2-ая Гвардзейская зенітная артылерыйская дывізія атрымалі назву “Баранавіцкіх”. 922-гі самаходна-артылерыйскі полк узнагароджаны ордэнам А. Неўскага; 316-ты, 12-ты, 62-гі Гвардзейскія мінамётныя палкі, 255-ты артылерыйскі полк, 68-мы Асобны Гвардзейскі мінамётны і 4-ты Асобны Гвардзейскі супрацьтанкавы дывізіёны – ордэнам Чырвонага сцяга. артиллеристам

 

8 ліпеня 2004 г. да 60-годдзя вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гонар воінаў-артылерыстаў быў адкрыты помнік у выглядзе артылерыйскай гарматы ЗІС-3, адной з самых масавых палявых і супрацьтанкавых гармат часоў Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуючы ёй паспяхова праводзіліся аперацыі па вызваленні горада. Менавіта гэтая гармата стала асноўным элементам памятнага знака ў гонар артылерыстаў.

 

 

"Стаяць гарантам цішыні…" (аўдыёўрывак)

 

  

Юрый Мазалевiч – “Стаяць гарантам цiшынi…”

Гарматы ў напамін вайны

Стаяць гарантам цішыні

На ганаровым пастаменце,

Як рэха войнаў на планеце.

 

Артылерысты – “бог вайны”,

Айчыны слаўныя сыны.

Разлік гарматы – пять байцоў,

Вайсковай выпраўкі хлапцоў.

 

Калібр сістэмы “сорак пяты” –

Супрацітанкавай гарматы.

Ён з коннай цягай на хаду

Праходзіў пекла і ваду.

 

Рубеж атакі ладзім скрытна,

Па танках лепім з бранябітных,

Фугасных залпам фронт накрылі,

Запальным транспарт падпалілі.

 

Жывую сілу “беглым” білі,

Асколкі дзікім роем вылі,

А на адлегласці кароткай

Вялі агонь “прамой наводкай”.

 

Не здолеў вораг, супыніўся,

Крывавай юшкаю абмыўся.

Ура-а-а, узляцела з-за пагорка

І ў бой пайшла “трыццаць чацвёрка”!..

 

 

< У пачатак  

Joomla Plugins