ПАМЯТНЫ ЗНАК У ГОНАР ПАРТЫЗАН
БАРАНАВІЦКАГА ЗЛУЧЭННЯ
МЕСЦА ЗНАХОДЖАННЯ: г. Баранавічы, скрыжаванне вул. Чкалава і Дзяржынскага
ГОД УЗВЯДЗЕННЯ: 2003 г.
ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ: у першыя месяцы акупацыі жыхары Баранавіцкага краю пачалі барацьбу супраць акупантаў. Невялікія групкі людзей паступова аб’ядноўваліся ў атрады, якія затым увайшлі ў склад брыгад. К вясне 1943 г. у краі дзейнічала Баранавіцкае партызанскае злучэнне, якое налічвала больш за 30 тыс. чалавек. Узначальваў злучэнне Герой Савецкага Саюза В.Я. Чарнышоў. 8 ліпеня 1944 г. партызаны прынялі актыўны ўдзел у вызваленні г. Баранавічы ад ворага.
Да 60-годдзя з дня ўтварэння злучэння быў адкрыты
помнік.
На невысокім паўкруглым брустверы, які акаймляе ўмоўную зямлянку, па перыметру змешчана 10 дошак з сілуміна, на якіх пералічаны партызанскія зоны, брыгады і спецыяльныя атрады, якія ўваходзілі ў зоны. Указаны прозвішчы камандзіраў зон і колькасць партызан, змагаўшыхся ў іх, змешчана інфармацыя аб дзейнасці Баранавіцкага партызанскага злучэння і яго камандзіра – В.Я. Чарнышова. Па цэнтры паўкруглай пляцоўкі цыліндрычны пюпітр з вянком і эпітафіяй: “Перад іх подзвігам нізка схіляем галовы!”.
Надпісы на помніку:
“У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці дзейнічала Баранавіцкае партызанскае злучэнне, якое ўзначальваў Васіль Яфімавіч Чарнышоў”;
“На пачатак ліпеня 1944 года ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння ўваходзілі:
У Івянецкай зоне – 5500 партызан, камандзір Р.А. Сідорак, брыгады: “За Савецкую Беларусію”, імя П.К. Панамарэнкі, І.В. Сталіна, М.А. Шчорса, В.П. Чкалава, асобныя атрады імя П.А. Алыбіна, М.І. Кутузава;
У Лідскай зоне – 4200 партызан, камандзір Я.Д. Гапееў, брыгады:
1-ая Баранавіцкая, “Уперад”, імя Неўскага, Ф.Э. Дзяржынскага, С.М. Кірава, В.П. Чкалава;
У Паўднёвай зоне – 2400 партызан, камандзір Ф.А. Баранаў, брыгады: 20-ая імя В.С. Грызадубавай, 19-ая імя В.М. Молатава, 18-ая імя М.В. Фрунзе, асобныя атрады імя А.А. Жданава, С.М. Кірава, 620-ты імя В.І. Чапаева;
У Стаўбцоўскай зоне – 3550 партызан, камандзір Герой Савецкага Саюза У.З. Царук, брыгады: 1-ая Беларуская Кавалерыйская, “Камсамолец”, 25 год БССР, Першамайская, імя Г.К. Жукава, А.В. Суворава;
У Слонімскай зоне – 808 партызан, брыгада імя К.К. Ракасоўскага;
У Шчучынскай зоне – 3200 партызан, камандзір С.П. Шупеня, брыгады: імя Ленінскага камсамола, К.Я. Варашылава, Ленінская, “Перамога”;
Самастойныя фарміраванні – 1573 партызан, брыгада “Няўлоўныя”, атрады: “Слаўны”, “Наватары”. Падпольныя групы горада і раёна.
Групы спецыяльнага назначэння: Авангард, Буравеснік, Дружба, Знішчальнік, Арлы, Імклівы, Баявыя, Верныя, Зяблікава, Пераможац, Наватары, імя Героя Савецкага Саюза І.М. Банава.
“Памяти партизан” (аўдыё)




