ВОІНСКІ ЎЧАСТАК ГРАМАДЗЯНСКІХ ПАХАВАННЯЎ
МЕСЦА ЗНАХОДЖАННЯ: г. Баранавічы, вул. Загарадная
ГОД УЗВЯДЗЕННЯ: 1964 г.
ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ: першыя захаванні на гэтым месцы ўзніклі ў 1944 г. У хуткім часе тут быў устаноўлены маленькі сціплы абеліск з імёнамі загінуўшых. У 1951 г. побач з брацкай магілай былі перазахаваны астанкі І.П. Лісіна і І.Л. Рагулі /магілы раней знаходзіліся на вуглу вул. Леніна і Камсамольскай/.
Праз тры гады, у 1954 г., у сувязі з ліквідацыяй могілак у ваенным гарадку, астанкі А.М. Шведава, двойчы Героя Савецкага Саюза, М.Ц. Сцепанішчава і інш. былі таксама перазахаваны каля падножжа брацкай магілы. Узнікла думка аб ст
варэнні на гэтым месцы архітэктурнага ансамбля ў памяць аб абаронцах і вызваліцелях г. Баранавічы. Перазахаванні ж у брацкую магілу працягваліся амаль да 1960-х г.
У 1964 г. у сувязі з 20-годдзем з дня вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў узведзены каменны чатырохмятровы абеліск, увенчаны пяціканцовай зоркай.
У 1985 г. да 40-гадовага юбілею Перамогі помнік быў рэканструяваны: над пастаментам, абліцаваным шэрым гранітам, узвышаюцца 3 белых пілона-штыка, якія сімвалізуюць воінскую доблесць байцоў трох франтоў, прымаўшых удзел у вызваленні Беларусі. На іх замацавана стылізаваная пад раскрытую кнігу пліта, на якой запісаны званні, імёны і прозвішчы загінуўшых воінаў.
“Брацкая магiла” (аўдыё)




