ПОМНІК “ВЫЗВАЛЕННЕ”
МЕСЦА ЗНАХОДЖАННЯ: г. Баранавічы
ГОД УЗВЯДЗЕННЯ: 1964 г.
ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ: напачатку ліпеня 1944 г. савецкія войскі пачалі наступленне ў раёне Баранавічаў. Надаючы вялікае значэнне гэтаму ўчастку фронту, гітлераўцы ператварылі горад у моцны вузел абароны з развітай сістэмай траншэй, дзотаў, вялікай колькасцю мінных палёў i драцяных перашкод. 6 ліпеня савецкія войскі акружылі баранавіцкую групоўку ворага i пасля 2-х дзён жорсткіх баёў разграмілі яе. 8 ліпеня Баранавічы былі поўнасцю вызвалены. За ўдзел у вызваленні горада 28 вайсковых частак атрымалі ганаровыя найменні “Баранавіцкіх”.
8 ліпеня 1964 г. у гонар 20-годдзя вызвалення Баранавічаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на вул. Леніна перад будынкам Дома культуры адкрыты помнік /архітэктары М. Мілавідаў, А. Марэніч, А. Макараў, скульптар М. Альтшулер/. На невысокім гранітным стылабаце на 2-х прамавугольных слупках пастаўлена гранітная стэла. На яе фасаднай плоскасці выява ўмацаванага на штыку чырвонага сцяга з зоркай. Перад стэлай размешчаны Вечны агонь. Каларыстычна помнік быў вырашаны на кантрасным супастаўленні чырвонага i шэрага граніту.
8 ліпеня 1984 г. у гонар 40-годдзя вызвалення Баранавічаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тым жа месцы адбылося адкрыццё новага помніка. Рэканструкцыя выканана тым жа аўтарскім калектывам. Скульптурна-архітэктурная кампазіцыя помніка складаецца з шырокага стылабату, абліцаванага чырвона-шэрымі гранітнымі плітамі, i аб’ёмнага элемента ў выглядзе разгорнутага сцяга, выкананага з кованай медзі з барэльефнай выявай твару чырвонаармейца ў касцы. Каля падножжа абеліска – Вечны агонь. Тут жа замацаваны рэльефны бронзавы ліст, на якім адлітымі бронзавымі літарамі зроблены надпіс на рускай i беларускай мовах: “Доблесным воінам Савецкай Арміі і партызанам, якія 8 ліпеня 1944 года вызвалілі Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вечна ўдзячныя жыхары горада”. Новы манумент атрымаў сімвалічную назву “Вызваленне”.
У 1990-ыя гады справа i злева ад помніка ўстаноўлены дзве металічныя пліты. На першай пералічаны 28 воінскіх часцей i злучэнняў, атрымаўшых за вызваленне горада ганаровае найменне “Баранавіцкіх”, на другой – 18 часцей i злучэнняў, узнагароджаных за паспяховыя баявыя дзеянні пры вызваленні г. Баранавічы ардэнамі i мeдaлямi /з ix барэльефнай выявай/. Надпісы зроблены на рускай мове.
На першай пліце: “За освобождение от немецко-фашистских захватчиков почетного наименования “Барановичских” удостоены:
- 6-й истребительный авиационный полк;
- 44-я Гвардейская стрелковая дивизия;
- 20-я стрелковая дивизия;
- 9-я Гвардейская кавалерийская дивизия;
- 2-я Гвардейская зенитная артиллерийская дивизия;
- 323-я истребительная авиационная дивизия;
- 157-я армейская пушечно-артиллерийская бригада;
- 36-й Гвардейский кавалерийский полк;
- 40-й Гвардейский кавалерийский полк;
- 42-й Гвардейский кавалерийский полк;
- 251-й танковый полк;
- 128-й танковый полк;
- 1455-й самоходный артиллерийский полк;
- 1508-й самоходный артиллерийский полк;
- 530-й армейский истребительный противотанковый артиллерийский полк;
- 43-й Гвардейский минометный полк;
- 133-й Гвардейский минометный полк;
- 59-й Гвардейский штурмовой авиационный полк;
- 183-й Гвардейский артиллерийско-минометный полк;
- 129-й Отдельный полк связи;
- 30-й Гвардейский истребительный авиационный полк;
- 67-й Гвардейский истребительный авиационный полк;
- 133-й истребительный авиационный полк;
- 2-й Гвардейский моторизованный инженерный батальон;
- 5-й Гвардейский моторизованный инженерный батальон;
- 461-й Отдельный линейный батальон связи;
- 488-й Отдельный линейный батальон связи;
- 18-я автомобильная бригада”.
На другой пліце надпісы: “3а освобождение г. Барановичи от немецко-фашистских захватчиков награждены:
- Орденом Ленина – 193-я стрелковая дивизия;
- Орденом Красного знамени: 3-й Гвардейский стрелковый корпус, 9-й танковый корпус, 80-й район авиационного базирования, 48-я Гвардейская стрелковая дивизия, 95-я танковая бригада, 108-я танковая бригада, 2-я штурмовая инженерно-саперная бригада, 62-й Гвардейский минометный полк; 316-й минометный полк; 12-й минометный полк; 4-й отдельный Гвардейский истребительный противотанковый дивизион, 255-й артиллерийский полк, 68-й Отдельный Гвардейский минометный дивизион;
- Орденом Суворова 2-ой степени: 354-я стрелковая дивизия, 23-я танковая бригада;
- Орденом Кутузова 1 степени – 37-я Гвардейская стрелковая дивизия;
- Орденом Александра Невского – 922-й самоходный артиллерийский полк”.
"Вечны агонь" (аўдыё)




