pcpi6

МЕМАРЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС “ПАМЯЦЬ”

 

МЕСЦА ЗНАХОДЖАННЯ: г. Баранавічы, вул. Брэсцкая

 

ГОД УЗВЯДЗЕННЯ: 1964 г.

 

ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ: у 1941 г. фашысты стварылі на базе Баранавіцкай турмы філіял Ляснянскага канцлагера, шталаг № 337 /лагер для ваеннапалонных радавога і афіцэрскага саставу/. Шталаг № 337 праіснаваў з 1941 г. па 19 студзеня 1944 г. У лістападзе 1943 г. пераведзены ў італьянскі г. Мантуя.

 

У Баранавіцкім аддзяленні Шталага адначасова ўтрымлівалася да 20 тыс. савецкіх ваеннапалонных. Больш здаровых адсюль адпраўлялі ў Германію. Хворых, слабых – знішчалі.

 

У 1964 г. на месцы гібелі ваеннапалонных быў устаноўлены помнік па праекце мясцовага скульптара У. Ягадніцкага. Помнік уяўляў сабою стэлу ў выглядзе рэшткаў сцяны з кратамі i побач скульптурную выяву – зборны вобраз жанчыны-маці ў жалобе аб сынах, загінуўшых тут ад голаду, хвароб i непасільнай катаржнай працы. На белай мармуровай дошцы быў зроблены надпіс:

 Современники и потомки! Склоните головы! Здесь спят вечным сном те, кто не стал на колени перед врагом тридцать одна тысяча советских граждан, замученных и расстрелянных фашистскими извергами в 194144 годах.

 

Дакладна межы пахавання не былі вызначаны. У 2004 г. у выніку работы 52-га асобнага спецыяльнага вышуковага батальёна Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь была вызначана брацкая магіла загінуўшых i яе межы. Рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама № 372 ад 15.03.2005 г. было праведзена дабраўпарадкаванне магілы, рэканструкцыя i ландшафтны дызайн тэрыторыі, у выніку чаго помнік быў дапоўнены дадатковымі элементамі, стварыўшы тут мемарыяльны комплекс “Памяць” па праекце архітэктара Б. Тумашчыка.

 

У мемарыяльны комплекс “Памяць”  уваходзяць:

 

брацкая магіла ваеннапалонных – курган вышынёй да 3-х м., даўжынёй да 200 м., у пачатку якога ўстаноўлена чорная мармуровая пліта з надпісам: “Тут пахавана 31 тысяча савецкіх ваеннапалонных, замучаных і расстраляных гітлераўцамі ў філіяле канцлагера № 337 у 1941-1944 гг.”;

 

3 чорныя мармуровыя пліты матьз адпаведнымі надпісамі:

 

“У гады Вялікай Айчыннай вайны ад рук фашысцкіх захопнікаў загінула каля 13 000 жыхароў г. Баранавічы”;

 

“Каля 7 600 дарослых і дзяцей было вывезена з горада на катаржную працу ў Германію, кінута ў турмы і канцлагеры смерці”;

 

“725 гараджан пайшлі на фронт і загінулі або прапалі без вестак на палях вайны”;

 

помнік Смуткуючая маці – скульптура смуткуючай жанчыны на невысокім пастаменце каля закратаванай сцяны /скульптар У. Ягадніцкі/. Замест старога надпісу ўсталявана эпітафія на чорнай мармуровай дошцы: “Светлай памяці ўcix, хто прайшоў праз жахі вайны... Сучаснікі i патомкі! Схіліце галовы!”.

 

"Скорбящая мать" (аўдыёўрывак)

  

Ларыса Антонава – “Скорбящая мать”

Землица родная вся кровью полита,

Отобраны жизни людей…

Никто не забыт! И ничто не забыто,

Как зверствовал лютый злодей.

 

И разве такое забудешь когда-то?!

Ведь их хоронили живьем!

Оплакала мама героя-солдата,

Но бредила в горе: «Сын… Ждем…»

 

Суровая участь досталась солдатам,

Что были в фашистском плену.

Без них прозвучал и салют в сорок пятом,

И память храним про войну.

 

В застенках фашистских они умирали

От всех издевательств и ран.

Как мстили за них, как чуму изгоняли

Рассказывал мне ветеран…

 

И видели все, как скорбели их мамы,

Как горе сводило сума…

Скорбящая мать угасала с годами.

Сгорала, как факел, сама…

 

Но голубем белым из мертвых восстала!

Застыла на Брестском шоссе…

Как много детей она здесь потеряла!

Скорбит. Ведь родные ей все.

 

И в мирные годы их сон охраняет,

И слезы роняет в траву.

И каждый пришедший сюда – понимает:

И я за погибших живу…

 

 

< У пачатак  

Joomla Plugins