Алея баранавіцкіх пісьменнікаў
“Кніжным радком пра вайну”

|
Тэма Вялікай Айчыннай вайны заўсёды была актуальнай для творчасці беларускіх пісьменнікаў. Не сталі выключэннем і баранавіцкія творцы. Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прапануем вашай увазе алею баранавіцкіх пісьменнікаў “Кніжным радком пра вайну”. Яна ўяўляе сабой 14 стэндаў, размешчаных каля Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая па вуліцы Леніна. На іх можна ўбачыць партрэты, кароткія звесткі пра таленавітых землякоў і іх творы, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны. Кожны стэнд аздоблены QR-кодам, які дазваляе больш падрабязна пазнаёміцца з жыццём і творчасцю пісьменнікаў нашага горада. |
























