У 2022 годзе Беларусь шырока адзначыла 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Усенароднае святкаванне юбілеяў народных паэтаў Беларусі дало нам магчымасць не толькі ўспомніць іх творы, словы і думкі, але і садзейнічала абуджэнню грамадскай цікавасці да нацыянальнай літаратуры і культуры.
Супрацоўнікамі аддзела метадычнай і аналітычнай работы ЦГБ імя В. Таўлая распрацаваны комплекс рэсурсаў метадычнага характару для інфармацыйнага суправаджэння знамянальнай даты. Прадстаўленыя матэрыялы будуць карыснымі для педагогаў, культработнікаў, кіраўнікоў дзіцячым чытаннем.















