Міхаіл Паўлавіч Акімаў
(25.11.1925–08.03.1983)
артылерыст
Герой Савецкага Саюза

Міхаіл Паўлавіч Акімаў нарадзіўся ў с. Супанёва Самарскай вобласці Расіі. У Чырвонай Арміі з 1942 г. Удзельнічаў у баях на 4-м і 3-м Украінскіх, 1-м і 3-м Беларускіх франтах. Артылерыст малодшы сяржант М. П. Акімаў асобна вызначыўся 8 ліпеня 1944 г. пры вызваленні Баранавіцкага раёна ў баі за в. Лясная, адначасова выконваў абавязкі наводчыка, зараджальшчыка і камандзіра гарматы, падбіў 5 танкаў ворага, знішчыў 50 гітлераўцаў і ўтрымаў рубеж. За гэты подзвіг 25 верасня 1944 г. яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У в. Лясная адна з вуліц носіць імя Міхаіла Паўлавіча Акімава. Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі. Пасля вайны жыў і працаваў у г. Сумы (Украіна).
Сейткасім Ашыраў
(07.11.1924–30.06.2004)
разведчык
Герой Савецкага Саюза

Сейткасім Ашыраў нарадзіўся ў с. Когам Кзылкумскага раёна Чымкетскай вобласці Рэспубліка Казахстан у сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Член КПСС з 1945 г. У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1942 г., на фронце з верасня 1942 г. Камандзір аддзялення разведкі 332-га стралковага палка 1-га Беларускага фронту. Разведгрупа С. Ашырава вызначылася 08.07.1944 г. у баях каля в. Забалацце Баранавіцкага раёна, выйшла ў тыл ворага, атакавала мінамётную батарэю, узяла ў плен 7 гітлераўцаў разам з афіцэрам, вывела са строю баявую тэхніку праціўніка. Выкарыстоўваючы паніку ў стане ворага, полк паспяхова выканаў баявую задачу, увайшоўшы глыбока ў абарону ворага. 24 сакавіка 1945 г. С. Ашыраву было прысвоена званне Герой Савецкага Саюза. Пасля вайны вярнуўся на радзіму, закончыў Самаркандскі сельскагаспадарчы інстытут ім. Куйбышава (1968). Працаваў галоўным заатэхнікам, потым дырэктарам саўгаса. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, Славы 3-й ступені, медалямі.
Пётр Якаўлевіч Бажын
(24.08.1914–16.04.1978)
гвардыі капітан
Герой Савецкага Саюза

Пётр Якаўлевіч Бажыннарадзіўся ў с. Масляніна Новасібірскай вобласці Расіі, у сялянскай сям’і. Закончыў сярэднюю школу, потым Томскі землеўпарадкавальны тэхнікум (1937). Працаваў тэхнікам-землеўпарадкавальнікам у г. Новасібірску. Быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У 1941 г. скончыў Ленінградскае ваеннае пяхотнае вучылішча. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце, камандзір стралковага батальёна Варонежскага фронта. Гвардыі капітан Пётр Бажын вызначыўся пры фарсіраванні ракі Днепр каля г. Кіева. Яго падраздзяленне першым пераадолела раку і захваціла плацдарм. За гэты подзвіг 29 кастрычніка 1943 г. яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны жыў і працаваў у г. Баранавічы. У 1945–1948 гг. служыў у вайсках МУС СССР. Потым працаваў тэхнікам- землеўпарадкавальнікам, з 1958 г. – начальнікам зематрада і кіраўніком праектнага бюро. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, медалямі.
Уладзімір Аляксандравіч Барысаў
(14.10.1903–19.03.1993)
генерал-маёр
Герой Савецкага Саюза
Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы

Уладзімір Аляксандравіч Барысаў нарадзіўся ў в.Такавая Барысаглебскага раёна Яраслаўскай вобласці Расіі ў сялянскай сям’і. З 1925 г. у Чырвонай Арміі. У 1929 г. скончыў палкавую школу малодшых камандзіраў, затым ваеннае вучылішча імя Усесаюзнага Цэнтральнага выканаўчага камітэта. У 1939 г. – Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. Званне Героя Савецкага Саюза гвардыі генерал-маёру У. Барысаву было прысвоена6 красавіка 1945 г. Пад камандаваннем У. А. Барысава, 44-я гвардзейская дывізія, прымала ўдзел у вызваленні г. Баранавічы. У 1944 г. ёй прысвоена ганаровая назва “Баранавіцкая”. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава 2-й ступені, Кутузава 2-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені,Чырвонай Зоркі, медалямі, а таксама замежнымі ордэнамі і медалямі. Пасля вайны займаўся выкладчыцкай працай,жыў у г. Масква. 30 сакавіка 1984 г. У. А. Барысаву прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы”.
Аляксандр Іовіч Валошын
(01.01.1922–22.09.1989)
ваенны
Герой Савецкага Саюза
Ганаровы грамадзянін г. Баранавічы

Аляксандр Іовіч Валошын нарадзіўся ў г. Екацярынаслаў (Днепрапятроўск, Украіна) у сямь’ і чыгуначніка. Пасля заканчэння школы паступіў і ў 1939 г. закончыў Днепрапятроўскі аэраклуб, у 1941 г. – Качынскую Чырвонасцяжную школу пілотаў імя Мяснікова. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны – на фронце. За годы вайны здейсніў 293 баявых вылетаў, асобна збіў 16 самалётаў праціўніка. За гераізм і мужнасць у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі 27 чэрвеня 1945 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны прадоўжыў службу ў арміі. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі. З 1972 г. – палкоўнік запасу. Жыў у г. Баранавічы. 21.03.1975 г. прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін г. Баранавічы”. У 2008 г. у мікрараёне “Бараўкі” адной з вуліц горада прысвоена імя Аляксандра Валошына
Мікалай Фёдаравіч Васільеў
(1924–1944)
малодшы сяржант
Герой Савецкага Саюза

Мікалай Фёдаравіч Васільеў нарадзіўся ў с. Чындант 1-й Анонскага раёна Чыцінскай вобласці Расіі ў сялянскай сям’і. Атрымаў не поўную сярэднюю адукацыю. Працаваў на капальнях Анонскага раёна. У кастрычніку 1942 г. быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, з таго года на франтах Вялікай Айчыннай вайны. К чэрвеню 1944 г. малодшы сяржант Мікалай Васільеў быў наводчыкам гарматы артылерыйскай батарэі 528-га стралковага палка 130-й стралковай дывізіі 28-й арміі 1-га Беларускага фронта. 23 чэрвеня 1944 г. у ходзе разведкі боем каля в. Рог Акцябрскага райна Гомельскай вобласці, М. Васільеў замяніў параненага камандзіра гарматы, пад врожым агнём пераправіўся з гарматай праз балота і прыняў актыўны ўдзел у адбіцці 10 варожых контратак, знішчыў 3 кулямётныя пункты. 07.07.1944 г. у баях каля г. Баранавічы М. Васільеў атрымаў цяжкае раненне, але поле боя не пакінуў, працягваючы падтрымліваць артылерыйскім агнём наступленне пяхоты. 25 верасня 1944 г. малодшаму сяржанту М. Васільеву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна. Прапаў без звестак у снежні 1944г.
Сяргей Іванавіч Грыцавец
(06.07.1909–16.09.0139)
лётчык
двойчы Герой Савецкага Саюза

Сяргей Іванавіч Грыцавец нарадзіўся ў в. Бараўцы Баранавіцкага раёна. Скончыў Арэнбургскую ваенную школу лётчыкаў (1932), школу паветранага бою (1936). Лётчык-знішчальнік, камандзір авіязвяна, атрада, знішчальнага авіяпалка. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936 – 1939 гг. (збіў больш за 30 самалётаў ворага), баёў на рацэ Халхін-Гол у 1939 г. (збіў 12 самалётаў праціўніка, у адным з баёў выратаваў камандзіра авіяпалка). За мужнасць і гераізм 22 лютага 1939 г. маёру С. Грыцаўцу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Другі медаль “Залатая Зорка” С. Грыцавец атрымаў 29 ліпеня 1939 г. за выратаванне камандзіра і гераічныя дзеянні ў баі супраць японскіх войск на раце Халхін-Гол. Загінуў у авіякатастрофе каля пас. Балбасава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. У Мінску, Баранавічах, Балбасаве, в. Моўчадзь Баранавіцкага раёна яму пастаўлены помнікі. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга.
Пётр Пятровіч Едуноў
(1913–08.07.1944)
старэйшы сяржант
Герой Савецкага Саюза

Пётр Пятровіч Едуноў нарадзіўся ў в. Золіна Клінскага раёна Маскоўскай вобласці. У 1939 г. быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, служыў ў памежных войсках на заходняй мяжы СССР. З чэрвеня 1941 г. на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у Сталінградскай і Курскай бітвах, у вызваленні гарадоў Белгарад, Краснаград, Палтава, Крэменчуг. К кастрычніку 1943 г. старэйшы сяржант Пётр Едуноў камандаваў узводам аўтаматчыкаў 19-й механізаванай брыгады 37-й арміі Сцяпнога фронта.
Вызначыўся ў кастрычніку 1943 г. у час бітвы за Днепр. Пётр Едуноў пераправіўся праз раку Днепр у раёне с. Мішурын Рог Верхнеднепроўскай вобласці Украіны і паспяхова правёў разведку варожых агнявых пазіцый, што пазволіла паспяхова весці баявыя дзеянні па ўтрыманню плацдарма на заходнім беразе Дняпра. У тых баях Пётр Едуноў асабіста знішчыў каля 10 салдат і афіцэраў праціўніка, узяў 4-х у плен, падавіў 2 варожых агнявых пункты.
За праяўлены гераізм Пятру Едунову 20 снежня 1943 г. было прысвоена званне Герой Савецкага Саюза. Удзельнічаў у вызваленні Беларусіі. 8 ліпеня 1944 г. загінуў у час нямецкага авіяцыйнага налёту ў раёне в. Палонка Баранавіцкага раёна. Пахаваны ў брацкай магіле пасёлка Гарадзішча Баранавіцкага раёна. Адна з вуліц пасёлка носіць імя Пятра Едунова. Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалём “За адвагу”.
Васілій Андрэевіч Звераў
(20.07.1923–13.10.1971)
радавы
Герой Советского Союза

Васілій Андрэевіч Звераў нарадзіўся ў в. Вялікае Кушунова Скопінскага раёна Разанскай вобласці Расіі ў сялянскай сям’і. У Чырвонай Арміі з лістапада 1942 г., са снежня 1942 г. у дзеючай арміі. Катэрыст 101-га матарызаванага пантонна-маставога батальёна 2-га Беларускага фронту. Вызначыўся пры фарсіраванні ракі Одэр каля горада Фіддіхов. У складанай абстаноўцы павёў караван паромаў да месца пераправы. Не гледзячы на моцныя апёкі Васіль Звераў сумеў патушыць пажар на кацеры і прывесці яго да месца прызначэння і памагчы батальёну навесці мост раней на дзве гадзіны. 29 чэрвеня 1945 г. за праяўлены гераізм і мужнасць Васілію Андрэявічу Звераву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.
Пасля вайны Васілій Звераў жыў і праваў у г. Баранавічы на мясакансерваваным камбінаце. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання (1947-1951). Памёр 13 кастрычніка 1971 г. і пахаваны на могілках па вуліцы Загарадняй г. Баранавічы.
(1915–04.07.1943)
Герой Савецкага Саюза
удзельнік Мінскага патрыятычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Іван Канстанцінавіч Кабушкін нарадзіўся ў в. Малахоўцы Баранавіцкга раёна. Дзяцінства правёў у г. Казань. Да вайны працаваў вагонаважатым. У Чырвонай Арміі з 1935 г. У 1939–1940 гг. удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны трапіў у палон. У г. Мінску здзейсніў пабег і ўключыўся ў антыфашысцкую барацьбу. Восенню 1941 г. на чале невялікай баявой групы выконваў разведвальныя і дыверсійныя аперацыі, здзяйсняў налёты на варожыя аўтамашыны. Па заданні кіраўніцтва Мінскага падполля і камандавання партызанскіх атрадаў і брыгад здабываў зброю, боепрыпасы, медыкаменты, ратаваў людзей з лагераў смерці. Меў падпольныя мянушкі Жан, Бабушкін, Сашка, Назараў. З мая 1942 г. з'яўляўся кіраўніком аператыўнай групы Мінскага падпольнага гаркама партыі па барацьбе з варожымі агентамі і правакатарамі. Удзельнічаў у выданні і распаўсюджванні нелегальнай літаратуры. 04.02.1943 г. пры выкананні баявога задання быў схоплены гітлераўцамі. Загінуў у фашысцкіх катавальнях. 8 мая 1965 г. І. К. Кабушкіну пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна. Яго імем названа вуліца ў г. Мінску, школа № 12 у г. Баранавічы, а таксама пасёлак у Баранавіцкім раёне. На радзіме героя і ў пасёлку Мірны Баранавіцкага раёна ўстаноўлены помнікі.
Іван Пятровіч Кадачнікаў
(19.07.1911-25.08.1967)
Герой Савецкага Саюза

Іван Пятровіч Кадачнікаў нарадзіўся ў в. Вядзернікі Верашчагінскага раёна Пермскага краю Расіі ў сялянскай сям’і. Працаваў электразваршчыкам з 1935 г. у г. Каменск-Уральскі Свярдлоўскай вобласці. У чэрвені 1941 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У баях Вялікай Айчыннай вайны са студзеня 1943 г. Сапёр 86-га гвардзейскага асобнага сапёрнага батальёна 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Удзельнічаў у баях на Курскай дузе, за вызваленне Украіны. 23-25 верасня 1943 г. на подступах да ракі Днепр каля с. Неданчычы (Рэпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці) да падыхода пяхоты к раце з групай байцоў разведаў мясцовасць і падрыхтаваў некалькі лодак і плытоў. З пачатку фарсіравання ракі пад агнём ворага перавёз першую групу салдат і потым суткі забяспечваў пераправу. 15 студзеня 1944 г. Івану Кадачнікаву было прысвоена званне Герой Савецкага Саюза. У 1944 г. скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Удзельнічаў у баях за вызваленне Беларусіі і Польшчы. Вайну закончыў у г. Берліне. Пасля Перамогі быў звольнены ў запас у званні лейтэнанта. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі. Працаваў майстрам на заводзе г. Каменск-Уральскі. Потым пераехаў у г. Баранавічы, дзе працаваў электразваршчыкам на камбінаце жалезабетонных канструкцый. Памёр 25 жніўня 1967 г. і пахаваны на гарадскіх могілках па вуліцы Загарадняй г. Баранавічы.
(09.02.1900–27.12.1961)
гвардзіі малодшы сяржант
Герой Савецкага Саюза

Аляксандр Ільіч Казакоў нарадзіўся ў г. Харкаў у сям’і рабочага. З чатырнаццаці гадоў працаваў па наёму. У 1917 г. пайшоў добраахвотнікам ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях супраць інтэрвентаў і белагвардзейцаў у гады Грамадзянскай вайны. Пасля звальнення з арміі працаваў інспектарам у фінансавых органах г. Харкава. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Казакоў на фронце. Чатыры разы быў паранены і кожны раз пасля выздараўлення вяртаўся на фронт. У аперацыі “Баграціён” удзельнічаў у складзе 2-й гвардзейскай зенітна-артылерыйскай дывізіі, будучы камандзірам узвода зенітных кулямётаў 306-га гвардзейскага палка малакалібернай зенітнай артылерыі. 06.07.1944 г. падчас боя каля в. Вялікія Жухавічы Карэліцкага раёна А. І. Казакоў знішчыў амаль узвод гітлераўцаў. У баю за г. Баранавічы ён разам са сваімі кулямётчыкамі змагаўся на паўночнай ускраіне горада. Тут яму прыходзілася весці агонь па паветраных і наземных мэтах. Толькі 08.07–09.07.1944 г. зенітчыкамі было збіта 8 самалётаў ворага. За паспяховыя баявыя дзеянні 2-й гвардзейскай зенітна-артылерыйскай дывізіі было прысвоена ганаровае найменне “Баранавіцкая”. 05.05.1946 г. А. І. Казакову за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, Салвы 2 -й і 3-й ступені, медалямі. Пасля вайны жыў і працаваў у г. Харкаў. 22.07.1986 г. вуліца Крошынская г. Баранавічы была перайменавана ў вуліцу імя А. І. Казакова.
Васілій Раманавіч Лазараў
(03.02.1920-06.06.1988)
лётчык
Герой Савецкага Саюза

Васілій Раманавіч Лазараў нарадзіўся ў с. Калтова Кашырскага раёна Маскоўскай вобласці Расіі ў сялянскай сям’і. Пасля сямі класаў школы паступіў у Пензенскі тэхнікум паравознай гаспадаркі. У 1940 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1942 г. закончыў Балашаўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З 1943 г. на франтах Вялікай Айчыннай вайны. К сакавіку 1945 г. Васілій Лазараў камандаваў звяном 173-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка 11-й гвардзейскай штурмавой авіядывізіі 16-й паветранай арміі 1-га Беларускага фронта. К гэтаму часу здзейсніў 115 баявых вылетаў на штурмоўку навалы баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка, наносячы яму вялікія страты. 15 мая 1946 г. гвардыі старэйшаму лейтэнанту Васілію Лазараву было прысвоена званне Герой Савецкага Саюза.
Пасля вайны В. Лазараў працягваў службу ў радах Савецкай арміі да 1955 г., зволены ў запас у званні маёра. Жыў у г. Баранавічы. Узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, Леніна і медалямі.
Іван Паўлавіч Лісін
(10.03.1914–07.07.1944)
снайпер
Герой Савецкага Саюза

Іван Паўлавіч Лісін нарадзіўся ў в. Маланікольская Мурамцаўскага раёна Омскай вобласці Расіі ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння чатырох класаў школы працаваў у калгасе, затым на маслазаводзе. У 1937 г. пераехаў у Амурскую вобласць, працаваў лесасекам. У ліпені 1941 г. Іван Лісін быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. З лютага 1942 г. на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да кастрычніка 1943 г. сяржант Іван Лісін быў наводчыкам кулямёта 685-га стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. За актыўны ўдзел, мужнасць і гераізм у баях ў раёне пасёлка Лоеў Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці 30 кастрычніка 1943 г.сяржанту Івану Лісіну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У маі 1944 г. Іван Лісін скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. 7 ліпеня 1944 г. ён загінуў у баі за горад Баранавічы. Пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў на могілках па вуліцы Загараднай. Адна з вуліц горада носіць імя Івана Лісіна. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі.
Арсенцій Антонавіч Мален
(02.04.1921– 03.02.1950)
лётчык
Герой Савецкага Саюза

Арсенцій Антонавіч Мален нарадзіўся ў с. Грэчана Валочынскага раёна Хмельніцкай вобласці Украіны ў сялянскай сям’і. Жыў у г. Ровенькі Варашылаўградскай вобласці (цяпер Луганскай). Закончыў сем класаў. У Чырвонай Арміі з 1940г. Закончыў Варашылаўградскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў у 1942 г. На франтах Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1942 г. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, вызваляў Украіну, Беларусь, Прыбалтыку, Усходнюю Прусію. Камандзір эскадрыльі 74-га гвардыі штурмавога авіяцыйнага палка, 1-й паветранай арміі, 3-га Беларускага фронта, гвардыі капітан Арсенцій Мален к ліпеню 1944 г. здзейсніў102 баявых вылетаў на бамбардзіроўку і штурмоўку чыгуначных эшалонаў, навалы войска праціўніка, наносячы яму значны ўрон. 23 лютага 1945 г. Арсенцію Малену было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. Пасля вайны майор Арсенцій Мален працягваў службу ВПС. Памёр 3 лютага 1950 г. і пахаваны на могілках па вуліцы Загарадняй г. Баранавічы.
Васілій Іванавіч Матронін
(31.01.1904–02.11.1944)
Герой Савецкага Саюза

Васілій Іванавіч Матронін нарадзіўся у с. Папоўка Сенгілееўскага раёна Ульянаўскай вобласці Расіі ў сялянскай сям’і. Закончыў пачатковую школу. У 1919-1920 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях Грамадзянскай вайны. Пасля арміі працаваў на рудніку ў пасёлку Садон Алагірскага раёна Паўночна-Асяцінскай АССР. У 1925 г. Васілій Матронін паўторна быў прызваны ў армію. У 1927 г. закончыў Закаўказскую пяхотную школу, у 1935 г. Вышэйшую пагранічную школу НКУС СССР, а ў 1941 г. – Ваенную акадземію імя М. В. Фрунзэ. Удзельнічаў у баях на раце Халкін-Гол у маі 1939 г. Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў назначаны начальнікам школы малодшага начсаставу, пазней стаў камандзірам 30-га стралковага Хасанскага палка 102-й стралковай дывізіі. З канца 1942 г. – на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У сакавіку 1943 г. 30-й Хасанскі полк пад камандаваннем Васілія Матроніна здейсніў фарсіраваны марш ад Яльца да Дзмітраўск-Арлоўска і адразу атакаваў праціўніка, выбіўшы яго часці з апорных пунктаў.
У 1944 г. палкоўнік Васілій Матронін 73-й стралковай дывізіяй 29-га стралковага корпуса 48-й арміі 1-га Беларускага фронта, вызначыўся ў час вызвалення Беларусіі. У жніўні 1944 г. дывізія Васілія Матроніна паспяхова прарвала нямецкую абарону і вызваліла г. Бельск- Падляскі (Польшча). У ходзе Ложма-Ружанскай наступальнай аперацыі Матронін атрымаў смяротнае раненне. Памёр 2 лістапада 1944 г. Пахаваны ў г. Баранавічы на могілках па вуліцы Загарадняй. 6 красавіка 1945 г. палкоўніку Васілію Іванавічу Матроніну было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава 3-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені.
Аляксандр Георгіевіч Наканечнікаў
(16.09.1915–10.11.1946)
лётчык
Герой Савецкага Саюза

Аляксандр Георгіевіч Наканечнікаў нарадзіўся ў г. п. Дзергачы Саратаўскай вобласці Расіі. З 1933 г. у Чырвонай арміі. У 1935 г. закончыў Энгельскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. Удзельнік Іспанскай рэвалюцыі 1931–1939 гг. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данецкім, Цэнтральным, 1-м Беларускім франтах. Гвардзейскі штурмавы авіяполк пад камандаваннем падпалкоўніка Аляксандра Наканечнікава ў кастрычніку 1943 г. у раёне г. п. Лоеў Гомельскай вобласці забяспечваў фарсіраванне Дняпра савецкімі войскамі і замацаванне іх на плацдарме. За час вайны здзейсніў 81 баявы вылет на штурмоўку варожых пазіцый, полк на чале з ім – 2028 баявых вылетаў. 01.07.1944 г. Аляксандру Георгіевічу Наканечнікаву прысвоенаа званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава 3-й ступені, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі. Пасля вайны служыў у Савецкай арміі, жыў у г. Баранавічы. Імем А. Г. Наканечнікава названа вуліца ў Паўночным мікрараёне г. Баранавічы.
(12.01.1913–24.06.1989)
лётчык
падпалкоўнік
Герой Савецкага Саюза

Арсеній Паўлавіч Нікіцін нарадзіўся на станцыі Каінск (цяпер г. Куйбышаў Новасібірскай вобласці) Расіі ў сям’і рабочага. З 1925 г. жыў у г. Лысьва Пермскай вобласці. Закончыў сем класаў і школу ФЗВ, працаваў на Лысьвенскім металургічным заводзе. У 1937 г. скончыў Арэнбургскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча. З 1934 г. у Чырвонай Арміі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з жніўня 1941 г. Лётчык-бамбардзіроўшчык. Здзейсніў 218 баявых вылетаў. 15 мая 1946 г. Арсеній Паўлавіч Нікіцін удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай Арміі. З 1957 г. – падпалкоўнік запаса, жыхар г. Баранавічы. 21 сакавіка 1975 г. А. П. Нікіціну прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы”. Адна з вуліц мікрараёна “Бараўкі” г. Баранавічы носіць імя Героя Савецкага Саюза А. П. Нікіціна.
(12.12.1917–08.09.1946)
лётчык
Двойчы Герой Савецкага Саюза

Міхаіл Ціханавіч Сцепанішчаў нарадзіўся ў в. Першае Колесава Задонскага раёна Ліпецкай вобласці Расіі. У Чырвонай Арміі з 1937 г. Скончыў Варашылаўградскую ваенную авіяцыйную школу (1938). У Вялікую Айчынную вайну – лётчык, камандзір звяна, эскадрыллі, штурман і намеснік камандзіра штурмавога авіяцыйнага палка на Паўднёвым, Сталінградскім, Паўднёва-Заходнім, 4-м Украінскім і 3-м Беларускіх франтах. У чэрвені-ліпені 1944 г. штурмаваў варожыя пазіцыі ў раёнах г. Оршы, г. Віцебска, г. Полацка. Вызначыўся пры ліквідацыі праціўніка ў раёне г. Кёнігсберга. Здзейсніў 234 баявыя вылеты. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Багдана Хмяльніцкага, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1 ступені і многімі медалямі. Пасля вайны працягваў службу намеснікам камандзіра 76-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага палку ў г. Баранавічы. Тут устаноўлена мемарыяльная пліта ў памяць пра лётчыка-героя.
Андрэй Рыгоравіч Фраленкоў
(14.09.1904–01.10.1965)
генерал-лейтэнант
Герой Савецкага Саюза

Андрэй Рыгоравіч Фраленкоў нарадзіўся ў с. Грэнкава Аленінскага раёна Тверской вобласці Расіі ў сялянскай сям’і. Меў непоўную сярэднюю адукацыю. У лістападзе 1922 г. быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі і напраўлены на вучобу ў Маскоўскую аб’яднаную ваенную школу імя УЦВК. Пасля заканчэння ваеннай школы ў жніўні 1925 г. быў напраўлены ў 251-шы стралковы полк г. Тулы. Займаў пасаду начальніка баявога харчавання палка, камандзіра стралковага і навучальнага батальёна. У кастрычніку 1937 г. быў звольнены ў запас, але ў лютым 1939 г. паўторна быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Займаў пасаду камандзіра 624-га стралковага палка Маскоўскай ваеннай акругі.
З першых дзён на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баявых дзеяннях у ходзе Смаленскай бітвы, Арлоўска-Бранскай абарончай аперацыі, бітвы пад Масквой і Елецкай наступальнай аперацыі. Пасля заканчэння паскораных шасцімесячных курсаў Ваеннай акадэміі імя К. Е. Варашылава ў 1943 г. быў назначаны на пасаду начальніка штаба 27-га стралковага корпуса, а ў жніўні 1943 г. на пасаду камандзіра 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі на Калінінскім, 1-м і 2-м Беларускіх франтах. За праяўлены гераізм і мужнасць пры фарсіраваніі ракі Днепр і ўтрыманне плацдарма 30 кастрычніка 1943 г. палкоўніку Андрэю Рыгоравічу Фраленкову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Дывізія пад камандаваннем Андрэя Фраленкова прымала ўдзел у Гомельска-Рэчыцкай, Калінкавічска-Мозырскай, Млаўска-Эльбінскай і Усходне-Прускай наступальных аперацыях, а таксама ў вызваленні гарадоў Стаўбцы, Нясвіж, Баранавічы, Насельск, Нове-Място, Плоск і Данцынг. У ліпені 1944 г. 193-я стралковая дывізія пад камандаваннем А. Фраленкова вызначылася пры вызваленні г. Баранавічы, за што атрымала ордэн Леніна. Пасля вайны Андрэй Рыгоравіч Фраленкоў працягваў службу ў арміі, займаючы розныя пасады.
Генерал-лейтэнант А.Фраленкоў у маі 1958 г. выйшаў у адстаўку. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава 2-й ступені, Кутузава 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, замежным ордэнам. 5 чэрвеня 1968 г. рашэннем гарвыканкама г. Баранавічы вуліцы Палесская і Вакзальная былі названы імям Андрэя Рыгоравіча Фраленкова.
(20.07.1902–22.07.1983)
віцэ-адмірал
Герой Савецкага Саюза
Ганаровы грамадзянін г. Баранавічы

Георгій Мікітавіч Халасцякоў нарадзіўся ў г. Баранавічы. Удзельнік Грамадзянскай вайны, змагаўся на Паўднёвым і Заходнім франтах. З 1933 г. – камандзір першай падводнай лодкі на Ціхаакіянскім флоце. Потым камандаваў дывізіёнам і брыгадай падводных лодак. Вялікую Айчынную вайну сустрэў на пасадзе начальніка плавання Чарнаморскага флота. З верасня 1941 г. па снежань 1944 г. – начальнік штаба і камандзір Новарасійскай ваенна-марской базы. Асабліва вызначыўся пры правядзенні Новарасійскай дэсантнай аперацыі ў верасні-кастрычніку 1943 г., калі маракі Чарнаморскага флота сумесна з часцямі 18-й арміі вызвалілі горад і порт Новарасійск. Потым камандаваў Азоўскай ваеннай флатыліяй, а са снежня 1944 г. і да заканчэння вайны – Дунайскай ваеннай флатыліяй. Удзельнік баёў за Крым і Каўказ, вызваленне Югаславіі, Венгрыі, Балгарыі, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Узнагароджаны многімі ордэнамі, дзевяць з якіх замежныя, у тым ліку вышэйшая марская ўзнагарода Велікабрытаніі – Трафальгарскі крыж, атрыманы ад караля Англіі Георга VI. 7 мая 1965 г. віцэ-адміралу Г. М. Халасцякову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Ганаровы грамадзянін гарадоў Баранавічы (1974), Геленджык (Расія), Браціслава (Славакія). З мая 1969 г. у адстаўцы. Аўтар кнігі “Вечны агонь” (1980). Трагічна загінуў 22 ліпеня 1983 г. Імем Г. М. Халасцякова названа вуліца ў г. Баранавічы, яго імя прысвоена сярэдней школе № 9.
(20.12.1899–27.01.1957)
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Баранавіцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну
Герой Савецкага Саюза

Уладзімір Зянонавіч Царук нарадзіўся ў в. Вялікае Вобрына Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1920 г. уключыўся ў актыўную падпольную барацьбу на тэрыторыі Заходняй Беларусі. У 1924 г. прызначаны сакратаром Мірскага падпольнага райкома Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Праз два гады У.З. Царук за рэвалюцыйную дзейнасць быў арыштаваны польскімі ўладамі і знаходзіўся ў зняволенні да 1939 г. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны яго накіравалі ў Паўночна-Заходнюю аператыўную групу ЦК КП(б)Б, дзе яму даручылі пытанні забеспячэння партызан зброяй. У 1943 г. Уладзіміра Зянонавіча накіравалі ў варожы тыл на тэрыторыю Баранавіцкай вобласці ў якасці памочніка ўпаўнаважанага ЦК КП(б)Б і БШПР. З кастрычніка 1943 па красавік 1944 гг. У.З. Царук камандаваў Стаўбцоўскім партызанскім злучэннем. У пасляваенныя гады знаходзіўся на савецкай і партыйнай працы, быў першым сакратаром Стаўбцоўскага райкома КП(б)Б, намеснікам старшыні Баранавіцкага аблвыканкома, старшынёй Баранавіцкага гарвыканкома, быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР. Уладзімір Зянонавіч ўзнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга, медалямі “Партызану Айчыннай вайны” 1-й і 2-й ступені і іншымі ўзнагародамі. Яго імя носяць вуліцы г. Баранавічы і г. Стоўбцы, г.п. Карэлічы.
Рыгор Анатольевіч Чакмянёў
(24.01.1914–08.07.1944)
Герой Савецкага Саюза

Рыгор Анатольевіч Чакмянёў нарадзіўся ў с. Янкуль Андропаўскага раёна Стаўрапольскага краю ў сялянскай сям’і. Скончыў сем класаў. Працаваў шафёрам у г. Сочы. У 1936 г. быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Закончыў школу малодшых камандзіраў. З 1941 г. на франтах Вялікай Айчыннай вайны. К чэрвеню 1944 г.старэйшы лейтэнант Рыгор Чакмянёў камандаваў узводам 1975-га артылерыйска-мінамётнага палка 30-й кавалерыйскай дывізіі 1-га Беларускага фронта. Вызначыўся ў час вызвалення Брэсцкай вобласці. 6 чэрвеня 1944 г. у баю каля в. Будзевічы Баранавіцкага раёна Рыгор Чакмянёў, застаўшыся каля гарматы з адным артылерыстам, асабіста вёў агонь і падбіў некалькі нямецкіх танкаў. 8 ліпеня 1944 г. у баі за в. Цешаўля Баранавіцкага раёна Рыгор Чакмянёў загінуў. Пахаваны ў брацкай магіле в. Цешаўля. Званне Героя Савецкага Саюза Рыгору Анатольевічу Чакмянёву было прысвоена 25 верасня 1944 г . – пасмяротна. Узнагароджаны ордэнам Леніна, Чырвонай Зоркі, медалём. Імя героя носяць вуліцы ў в. Цешаўле Баранавіцкага раёна, с. Курсаўка Стаўрапольскага краю і г. Сочы Расіі.
(26.08.1908–12.11.1969)
грамадскі і палітычны дзеяч
Герой Савецкага Саюза

Васілій Яўхімавіч Чарнышоў нарадзіўся ў с. Краснае Арлоўскай вобласці Расіі. Скончыў Арлоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча (1927), Бранскі камуністычны ўніверсітэт (1930). У 1930-я гады 1-ы сакратар Жлобінскага, Васілішкаўскага райкомаў, Баранавіцкага абкома КП(б)Б. У Вялікую Айчынную вайну з 1942 г. упаўнаважаны ЦК КП(б)Б і ЦШПР па Баранавіцкай вобласці. З 1943 г. сакратар Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б, адначасова камандзір Баранавіцкага партызанскага злучэння Паўночнай зоны. Узнагароджаны шасцю ордэнамі Леніна, ордэнам Суворава І ступені, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі. Пасля вайны 1-ы сакратар Брэсцкага, Мінскага абкомаў КП(б)Б, у 1950 г. сакратар ЦК КП(б)Б. З 1951 г. 1-ы сакратар Калінінградскага абкома, з 1959 г. – Прыморскага крайкома КПСС. З 1969 г. намеснік старшыні партыйнага кантролю пры ЦК КПСС. Член ЦК КПСС з 1952 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1950 г. Імя Васілія Яўхімавіча Чарнышова носіць тэхнікум лёгкай прамысловасці ў г. Баранавічы.
Арсеній Паўлавіч Чурылін
(16.05.1909–10.02.1957)
лётчык
Герой Савецкага Саюза

Арсеній Паўлавіч Чурылін нарадзіўся ў г. Рыга (Латвія) у сям’і служачага. У час Першай сусветнай вайны сям’я эвакуіравалася ў с. Песочня (цяпер г. Кіраў) Калужскай вобласці Расіі. У 1922 г. скончыў школу, а ў 1926 г. прафесійна-тэхнічную школу, пасля якой быў напраўлены на фаянсавую фабрыку, дзе працаваў слесарам. З 1932 г. быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У 1933 г. скончыў Адэскую ваенную школу лётчыкаў. Прымаў удзел у баях з японскімі вайскамі на рацэ Халхін-Гол у Манголіі. У баях Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 г. у складзе 432 –га цяжкага бомбадзіровачнага авіяцыйнага палка 81-й авіяцыйнай дывізіі далёкага дзеяння. К кастрычніку 1943 г. гвардыі маёр Арсеній Чурылін здейсніў 146 начных баевых вылетаў на бамбардіроўку ваенна-прамысловых аб’ектаў у глубокім тыле ворага, навал нямецкіх войскаў, выконваў спецыяльныя заданні па выкідцы дэсанта і грузаў. 13 сакавіка 1944 г. за ўзорнае выкананне заданій камандавання і праяўлены пры гэтым гераізм і мужнасць, гвардыі маёру Арсенію Паўлавічу Чурыліну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У маі 1947 г. Арсеній Чурылін быў назначаны камандзірам эскадрыліі аднаго з гвардзейскіх цяжкабамбардзіровачных авіяцыйных палкоў, але па стану здароўя зволены ў запас. Жыў на станцыі Кратава Раменскага раёна Маскоўскай вобласці. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, Ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. 27 кастрычніка 1987 г. імем Арсенія Паўлавіча Чурыліна названа адна з вуліц г. Баранавічы.
Міхаіл Іванавіч Яромін
(17.05.1920–09.05.1945)
Герой Савецкага Саюза

Міхаіл Іванавіч Яромін нарадзіўся ў в. Дзянісаўка Кугарчынскага раёна Рэспублікі Башкорстан Расіі. Дзяцінства правёў у с. Дзяржынка Верхнеўральскага раёна Чэлябінскай вобласці. Атрымаў не поўную сярэднюю адукацыю. Працаваў у калгасе. У 1940 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. З красавіка 1942 г. на франтах Вялікай Айчыннай вайны. К ліпеню 1944 г. Міхаіл Яромін быў разведчыкам узвода разведкі 331-га стралковага палка 48-й арміі 1-га Беларускага фронта. 8 ліпеня 1944 г. М. Яромін сумесна з двума байцамі выйшаў у варожы тыл каля в. Забалацце Баранавіцкага раёна і знішчыў разлік мінамётнай батарэі, захапіў 6 мінамётаў, 2 цягачы, 4 аўтамашыны, а таксама ўзяў у палон 8 салдат праціўніка. Гэтыя дзеянні садзейнічалі паспяховаму наступленню палка. Міхаілу Іванавічу Яроміну 24 сакавіка 1945 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Ад атрыманых ран памёр у шпіталі 9 мая 1945 г. у польскім г. Сельдце, дзе і пахаваны. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага сцяга, Славы 3-й ступені, медалём.




