Анонс мерапрыемстваў на тыдзень (07.09 - 13.09)
| |
|
08.09. – праграма “Камунікатыўная гульня. Класіка” пройдзе ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Удзельнікаў чакае інтрыгуючая гульня, дзе ўсё залежыць ад інтуіцыі, умення чытаць эмоцыі, пераконваць і, калі спатрэбіцца, бліскуча блефаваць. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 17.30. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.
08.09. – гадзіна карысных ведаў “Першакурснікі ў бібліятэцы” арганізавана ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В.П. Таўлая для навучэнцаў УА “Баранавіцкі тэхналагічны каледж” БЕЛСПАЖЫЎСАЮЗА. Супрацоўнікі аддзела падрыхтавалі бліц-экскурсію па бібліятэцы і дайджэст “Палітра кніжнай гісторыі: адкрыцці і імёны”. Пачатак у 14.15. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар І кат. Т.І. Бурэц/.
|
| |
|
12.09. – гульнятэка чакае гараджан у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. З 09.00 да 13.00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+. З 14.00 да 18.00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.
12.09. – праект “Чытаю сабаку” аддзела дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая і ТАА “Кінолаг хелп” працягвае сваю дзейнасць. Да ўдзелу запрашаюцца малодшыя школьнікі і дашкольнікі, якія ўжо ўмеюць чытаць. Дзеці, якія чытаюць услых сабакам, хутка паляпшаюць свае чытацкія навыкі. Бібліятэкары прапануюць на выбар самыя цікавыя кнігі для чытання. З дзецьмі працуе спецыяльна навучаны сабака, які гатовы ўважліва слухаць чытаючага. Побач з сабакам знаходзіцца кінолаг. Удзел у мерапрыемстве па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 11.00. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.
|
| |
|
12.09. – гульнятэка чакае гараджан у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. З 09.00 да 13.00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+. З 14.00 да 18.00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.
12.09. – праект “Чытаю сабаку” аддзела дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая і ТАА “Кінолаг хелп” працягвае сваю дзейнасць. Да ўдзелу запрашаюцца малодшыя школьнікі і дашкольнікі, якія ўжо ўмеюць чытаць. Дзеці, якія чытаюць услых сабакам, хутка паляпшаюць свае чытацкія навыкі. Бібліятэкары прапануюць на выбар самыя цікавыя кнігі для чытання. З дзецьмі працуе спецыяльна навучаны сабака, які гатовы ўважліва слухаць чытаючага. Побач з сабакам знаходзіцца кінолаг. Удзел у мерапрыемстве па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 11.00. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.
|
| |
|
13.09. – сустрэча “Літаратурны сняданак. Эфект матылька” ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая прысвечана апавяданню “І грымнуў гром” амерыканскага пісьменніка Рэя Брэдберы. Дзеці разам з бібліятэкарамі абмяркуюць адно з самых вядомых навукова-фантастычных апавяданняў ХХ стагоддзя. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 11.00. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: заг. аддзела Н.А. Станкевіч/.
13.09. – кніжныя вячоркі “Зося – маленькая вавёрка” чакаюць наведвальнікаў бібліятэкі ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. У праграме: гучныя чытанні кнігі Юліі Сімбірскай “Зося – маленькая вавёрка”, абмеркаванне твора, сумесная творчасць і чаяванне. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 11.00. Узрост: 0+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар М.І. Міронава/.
|
Фотаконкурс “Горад выдатных людзей”
| |
|
з 02.09. па 10.11. – фотаконкурс “Горад выдатных людзей” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” арганізуецца супрацоўнікамі аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П.Таўлая да 155-годдзя г. Баранавічы. На фотаконкурс прымаюцца сумесныя фатаграфіі (сумесны партрэт, рэпартажны здымак, сэлфі), на якіх абавязкова адлюстраваны адначасова: сам аўтар працы і жыхар горада Баранавічы, які ўнёс уклад у яго развіццё, добраўпарадкаванне, культуру або эканоміку (ветэран, заслужаны работнік, ганаровы грамадзянін горада, прадпрымальнік, урач, настаўнік, спартсмен, ваенны, мастак і г.д.). Фотаработы прымаюцца ў двух варыянтах: электронны (фармат JPG ці JPEG) і папяровы (фармат А3, фотапапера) да 31 кастрычніка ўключна. Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе ўсіх жадаючых ад 6 да 25 гадоў. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.
|
Інтэрактыўная алея “Кветкі маёй зямлі. Жаночы летапіс краіны”
| |
|
Інтэрактыўная алея “Кветкі маёй зямлі. Жаночы летапіс краіны” экспануецца на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” і прысвечана Году беларускай жанчыны. У віртуальнай галерэі размешчаны кароткія звесткі аб знакамітых жанчынах мінулых стагоддзяў, якія на працягу шматвекавой гісторыі Беларусі сваёй дзейнасцю зрабілі значны ўнёсак у мастацтва, навуку, культуру і іншыя сферы жыцця нашай краіны, і нашых сучасніцах. Узрост: 12+ /адк.: намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Е.А. Барзілава, бібліятэкар І кат. К.А. Раманюк/.
|
Персанальная выстава творчых работ “Тэкстурная сімфонія”
| |
|
з 28.04. – персанальная выстава творчых работ “Тэкстурная сімфонія” Валерыі Несцярук экспануецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Валерыя Несцярук – выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, працуе выкладчыкам па класе фартэпіяна і канцэртмайстрам у УССА “Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж”. Валерыя – вельмі творчы чалавек: з ранняга дзяцінства захаплялася музыкай, танцамі, маляваннем. На выстаўцы прадстаўлены аўтарскія інтэр'ерныя карціны і дэкаратыўныя пано, рэльефныя карціны – унікальны сінтэз жывапісу і скульптуры. Уваход вольны для усіх жадаючых. Узрост: 0+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.
|
Інтэрактыўная алея “155 прычын любіць Баранавічы”
| |
|
з 10.03. – інтэрактыўная алея “155 прычын любіць Баранавічы” экспануецца ў межах праекта “Кніга ў горадзе” да 155-годдзя горада. Гэта вынік аднайменнага фотамарафона, арганізаванага аддзелам дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Згодна з Палажэннем на конкурс прымаліся каляровыя або чорна-белыя фотаздымкі, якія адпавядалі прапанаваным у ім тэмам. Каля сцен цэнтральнай бібліятэкі ўздоўж вул. Леніна 51 і 53 на 15 стэндах размешчаны работы, якія набралі найбольшую колькасць галасоў у сваіх намінацыях. Узрост: 12+ /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч, бібліятэкар І кат. К.А. Раманюк/.
|
Інтэрактыўная гульня “Кодэкс правазнаўца”
| |
|
Інтэрактыўная гульня “Кодэкс правазнаўца” падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела інфармацына-бібліяграфічнай работы ЦГБ імя В. Таўлая на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Інтэрактыўнае выданне прапануе праверыць узровень сваіх ведаў па прававой тэматыцы, адказаўшы на пытанні. Вы зможаце даведацца, дзе праходзіць тонкая мяжа паміж адміністрацыйным праступкам і крымінальным злачынствам, чым пагражаюць парушэнні закона і якія наступствы чакаюць тых, хто іх дапусціць. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 32 10 /адк.: заг. аддзела В.І. Тугава/.
|
Метадычны веснік “Сусветныя экалагічныя даты”
| |
|
Метадычны веснік “Сусветныя экалагічныя даты” створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Інтэрактыўнае выданне ўключае інфармацыю пра галоўныя даты календара, прысвечаныя пытанням аховы прыроды і беражліваму стаўленню да рэсурсаў Зямлі. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.
|
| |
|
Буктрэйлер “Час прыгод”, створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П.Таўлая, размешчаны на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Для наведвальнікаў сайта падрыхтавана падборка твораў, у якіх Вас чакаюць неверагодныя прыгоды. Каб падрабязней даведацца пра кнігі, трэба клікнуць па фота. Цікавыя факты пра пісьменнікаў і іх творы можна паглядзець, націснуўшы на іконкі побач з фота. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар IІ кат. Ю.В. Лібік/.
|
Метадычны веснік “Літаратурны арт-тур па Баранавічах”
| |
|
Метадычны веснік “Літаратурны арт-тур па Баранавічах” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці. Інтэрактыўнае выданне ўключае цікавыя матэрыялы, прысвечаныя скульптурам малой формы, якія размешчаны на вуліцах г. Баранавічы, і зроблена спроба звязаць іх з вядомымі літаратурнымі сюжэтамі. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.
|
Фотаэкскурс “Ажыўшая гісторыя”
з 06.07. – кніжная паліца спецыяліста “Прававы навігатар” экспануецца ў аддзеле маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П. Таўлая і прадстаўляе сцэнарныя і аналітычна-метадычныя матэрыялы прававога зместу ў дапамогу не толькі бібліятэчным работнікам, але і педагогам, выхавацелям і ўсім зацікаўленым. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Ю.В. Лібік/.
з 01.09. – кніжная выстава “З кнігай у краіну Ведаў” падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 0+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар М.І. Міронава/.
з 02.09. – выстава “Дзён маіх лепшыя дні” экспануецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі падборку матэрыялаў, прысвечаных 90-годдзю з дня нараджэння В. Бутрыма, беларускага пісьменніка і мастака, ураджэнца г. Баранавічы. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94/ адк.: бібліятэкар І.П. Гоўша/.
з 03.09. – літаратурны каляндар “Юбіляры верасня” прадстаўляе матэрыялы да 85-годдзя С. Даўлатава, рускага пісьменніка; да 105-годдзя С. Лема, польскага пісьменніка; да 130-годдзя В. Скота Фіджэральда, амерыканскага пісьменніка. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. С. К. Кузьменя/.
з 03.09. – зона кніжнага камфорту “У цэнтры ўвагі” : “Мір і адзінства – сіла краіны” да Дня народнага адзінства падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар I кат. А.М. Іванова/.
Да 90-годдзя Н. Гілевіча, беларускага пісьменніка
з 01.09. – бібліякаляндар “Пісьменнікі-юбіляры” : “Звонкае сэрца паэта” падрыхтавалі супрацоўнікі філіяла № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 12+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. І.А. Лазоўская/.
з 03.09. – літаратурны каляндар “Юбіляры верасня” прадстаўляе матэрыялы да 90-годдзя Н. Гілевіча, беларускага пісьменніка. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. С. К. Кузьменя/.
з 05.09. – выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика” : “Радзіму ў сэрцы я нясу” падрыхтавана ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка” да 95-годдзя народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар I кат. К.А. Акуліч/.
Да 125-годдзя В. Вольскага, беларускага пісьменніка
з 01.09. – бібліякаляндар “Пісьменнікі-юбіляры” : “Пясняр беларускай прыроды” падрыхтавалі супрацоўнікі філіяла № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 12+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. І.А. Лазоўская/.
з 05.09. – юбілейная палічка “Пясняр беларускай прыроды”, падрыхтавана ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Сярод экспанатаў выставы самыя вядомыя творы аўтара, прысвечаныя прыродзе і фальклору. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н.Ф. Мікула/.