Пра нас
Філіялы
Хто на сайце?
Зараз на сайце 74 гасцей і ніводнага зарэгістраванага
![]() |
![]() |
![]() |
"Храните память о войне"
Исторический опрос к 85-летию со дня начала Великой Отечественной войны
Падрабязней
Анонс мерапрыемстваў на тыдзень (13.07 - 19.07)
13.07. – гульнятэка “Летні тымбілдынг” пройдзе ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Дзяцей чакаюць настольныя гульні розных фарматаў. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/. 13.07. – для арганізаванай групы СШ № 9 пачатак у 11.00. 14.07. – для арганізаванай групы дзіцячага цэнтра развіцця “Кіндэр” пачатак у 10.30. 15.07. – для арганізаванай групы СШ № 1 пачатак у 11.00. 13.07. – вечар “Музычны факультатыў. Кантрольная праца” запрашае ў аддзел дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Удзельнікі сустрэчы разам з бібліятэкарамі складуць топ любімых песень на ўсе часы. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 18.00. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/. 18.07. – сямейная праграма “Дзень шакаладу ў бібліятэцы” адбудзецца ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Гасцей бібліятэкі чакаюць шакаладныя гісторыі, цікавыя гульні і дэгустацыя. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 15.00. Узрост: 3+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч/. 18.07. – гульнятэка чакае гараджан у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. З 09.00 да 13.00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+. З 14.00 да 18.00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч/. 19.07. – класічны вечар “Каралёк – птушачка пявучая” па рамане турэцкага пісьменніка Р.Н. Гюнтэкіна падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Прысутных чакае абмеркаванне сюжэтнай лініі рамана, этычных аспектаў і псіхалагічных праблем персанажаў. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 16.00. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч/. з 28.04. па 30.07. – персанальная выстава творчых работ “Тэкстурная сімфонія” Валерыі Несцярук экспануецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Валерыя Несцярук – выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, працуе выкладчыкам па класе фартэпіяна і канцэртмайстрам у УССА “Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж”. Валерыя – вельмі творчы чалавек: з ранняга дзяцінства захаплялася музыкай, танцамі, маляваннем. На выстаўцы прадстаўлены аўтарскія інтэр'ерныя карціны і дэкаратыўныя пано, рэльефныя карціны – унікальны сінтэз жывапісу і скульптуры. Уваход вольны для усіх жадаючых. Узрост: 0+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/. з 10.03. – інтэрактыўная алея “155 прычын любіць Баранавічы” экспануецца ў межах праекта “Кніга ў горадзе” да 155-годдзя горада. Гэта вынік аднайменнага фотамарафона, арганізаванага аддзелам дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Згодна з Палажэннем на конкурс прымаліся каляровыя або чорна-белыя фотаздымкі, якія адпавядалі прапанаваным у ім тэмам. Каля сцен цэнтральнай бібліятэкі ўздоўж вул. Леніна 51 і 53 на 15 стэндах размешчаны работы, якія набралі найбольшую колькасць галасоў у сваіх намінацыях. Узрост: 12+ /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч, бібліятэкар І кат. К.А. Раманюк/. Гістарычнае анлайн-апытанне “Захоўвайце памяць аб вайне” створана супрацоўнікамі аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы да 85-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Запрашаем праверыць сваё веданне гістарычных падзей, тэхнікі і імёнаў героеў гэтай эпохі. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 32 10 /адк.: бібліёграф I кат. Л.В. Шлык/. Буктрэйлер “Час прыгод”, створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П.Таўлая, размешчаны на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Для наведвальнікаў сайта падрыхтавана падборка твораў, у якіх Вас чакаюць неверагодныя прыгоды. Каб падрабязней даведацца пра кнігі, трэба клікнуць па фота. Цікавыя факты пра пісьменнікаў і іх творы можна паглядзець, націснуўшы на іконкі побач з фота. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар IІ кат. Ю.В. Лібік/. Краязнаўчая віктарына “8 ліпеня – Дзень вызвалення горада Баранавічы” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” створана супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П. Таўлая. Прапануем Вам адказаць на пытанні віктарыны, прысвечанай гераічнаму вызваленню горада Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Важная акалічнасць: у рэсурсе выкарыстаны фота ваенных Баранавічаў з архіваў, знойдзеных у адкрытым інтэрнэт-доступе. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/. Літаратурна-краязнаўчая віктарына “Ян з Мышы” створана супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П. Таўлая на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” да 230-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Яна Чачота. Прапануем Вам адказаць на пытанні віктарыны, прысвечанай жыццю і творчасці нашага таленавітага земляка. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/. Літаратурная віктарына “Пінокіа – Бураціна” створана супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П. Таўлая на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” да 200-годдзя з дня нараджэння італьянскага пісьменніка Карла Калодзі, да 145-годдзя з пачатку публікацыі казкі “Прыгоды Пінокіа” і да 90-годдзя выдання кнігі Аляксея Талстога “Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна”. Прапануем Вам адказаць на пытанні віктарыны, прысвечанай гэтым вядомым персанажам. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/. Метадычны веснік “Літаратурны арт-тур па Баранавічах” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці. Інтэрактыўнае выданне ўключае цікавыя матэрыялы, прысвечаныя скульптурам малой формы, якія размешчаны на вуліцах г. Баранавічы, і зроблена спроба звязаць іх з вядомымі літаратурнымі сюжэтамі. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/. з 01.07. – юбілейная палічка “Выйшла казка прагуляцца” да 100-годдзя з дня нараджэння рускага пісьменніка С. Баруздзіна падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 4 “Гарадская бібліятэка”. На экспазіцыі прадстаўлены лепшыя творы аўтара. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н.Ф. Мікула/. з 01.07. – літаратурны каляндар “Юбіляры ліпеня” прадстаўляе матэрыялы да 150-годдзя А. Пашкевіч (Цёткі), беларускай пісьменніцы; да 155-годдзя М. Пруста, французкага пісьменніка; да 170-годдзя Б. Шоу, англійскага пісьменніка. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар І кат. Т.І. Бурэц/. з 01.07. – выстава “Сучасны друк Беларусі” чакае наведвальнікаў бібліятэкі ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі цікавую падборку сучасных беларускіх газет і часопісаў. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/. з 02.07. – выстава-рэкамендацыя “Кніжныя сцяжынкі лета” чакае наведвальнікаў бібліятэкі ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар Ж.П. Сасніцкая/. з 02.07. – выстава “Кнігі з жаночым характарам” экспануецца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар І кат. Т.І. Бурэц/. з 04.07. – выстава-матыватар “За будучыню Беларусі: без наркотыкаў, без тытуню, без алкаголю” ў рамках факультатыву “Формула здароўя” падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 4 “Гарадская бібліятэка” да Сусветнага дня прафілактыкі алкагалізму. Узрост: 12+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н.Ф. Мікула/. з 06.07. – кніжная паліца спецыяліста “Прававы навігатар” экспануецца ў аддзеле маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П. Таўлая і прадстаўляе сцэнарныя і аналітычна-метадычныя матэрыялы прававога зместу ў дапамогу не толькі бібліятэчным работнікам, але і педагогам, выхавацелям і ўсім зацікаўленым. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Ю.В. Лібік/. Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 01.07. – выстава роднага краю “Пад мірным небам Беларусі” экспануецца ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі падборку кніг, якія прысвечаны ключавым этапам станаўлення беларускай дзяржаўнасці, гераічнаму мінуламу і выбітным асобам, якія ўславілі нашу зямлю. Узрост: 12+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар А.В. Мытніцкая/. з 02.07. – кніжная выстава “Пра подзвіг раскажуць кнігі…” падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 16+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 45 08 19 /адк.: бібліятэкар Н.Ф. Галуза/. Да 230-годдзя з дня нараджэння Я. Чачота, беларускага пісьменніка з 01.07. – выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика” : “Паэты жывуць між нас” падрыхтавана ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. І.В. Саванец/. з 01.07. – літаратурны каляндар “Юбіляры ліпеня” прадстаўляе матэрыялы да 230-годдзя Я. Чачота, беларускага пісьменніка. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар І кат. Т.І. Бурэц/. з 01.07. – выстава “Я ў думках лячу зноў да роднага краю…” падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар І.П. Гоўша/. Да 150-годдзя Цёткі (А. Пашкевіч), беларускай пісьменніцы з 01.07. – літаратурны каляндар “Юбіляры ліпеня” прадстаўляе матэрыялы да 150-годдзя А. Пашкевіч (Цёткі), беларускай пісьменніцы. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар І кат. Т.І. Бурэц/. з 13.07. – юбілейная выстава “Гармонія верша і прозы” чакае наведвальнікаў бібліятэкі ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 16+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар С.А. Логіш/.














