pcpi6

Хто на сайце?

Зараз на сайце адзін госць і ніводнага зарэгістраванага

  flag   gerb   gerbBar  


Літаратурныя юбілеі. Пісьменнікі. 2026 год

Метадысты прапануюць

Падрабязней

Книжная вселенная представляет

Буктрейлер

Падрабязней

Электронное? Бумажное! Чтение

Метадысты прапануюць

Падрабязней

Юбилей любимого сказочника. 2026 год

Метадысты прапануюць

Падрабязней

Метадысты прапануюць

Каляндар свят і знамянальных дат на 2025–2026 навучальны год

Падрабязней

Нотариус в библиотеке

Каждый первый четверг месяца

Падрабязней

Анонс мерапрыемстваў на тыдзень (15.12. - 21.12.)

 

15 снежня

  

15.12. урок дабрыні і міласэрнасці “Чытаем. Уяўляем. Абмяркоўваем” правядуць супрацоўнікі аддзела абанемента ЦГБ імя В. Таўлая для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання ДУ “ТЦСАН г. Баранавічы”. Удзельнікаў сустрэчы чакаюць каментаваныя чытанні “У гасцях у святога Серафіма: небяспечныя і цудоўныя сустрэчы ў Сароўскім лесе”. У фінале сустрэчы гасцей чакае фотасесія. Пачатак у 14:30. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар Ж.С. Панамарова/.

16 снежня

  

16.12. – праграма “Элегантная класіка” пройдзе ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая для навучэнцаў ДУА “Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча”. Удзельнікаў сустрэчы чакае размова пра творчасць групы “Песняры”. Госці разам з бібліятэкарамі паслухаюць самыя вядомыя кампазіцыі. Пачатак у 15.00. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.

19 снежня

  

19.12. вечар “Кніжны год” у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая прысвечаны раману “Кніжная крама” канадскага пісьменніка Крэйга Маклея. Цікавая сустрэча падорыць прыхільнікам якаснай літаратуры шмат яскравых момантаў і ўтульную атмасферу для сумесных абмеркаванняў. Пачатак у 18:28. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч/.

20 снежня

  

20.12. гульнятэка чакае гараджан у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. З 10:00 да 13:00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+. З 14:00 да 18:00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: метадыст В.У. Якубовіч/.

Да Новага года і Калядаў

  

з 07.12. – выстава зімовага чараўніцтва “Да нас зноў прыходзіць Новы год” экспануецца ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 / адк.: бібліятэкар А.В. Мытніцкая/.

з 08.12. – кніжная выстава “Навагодні карнавал” падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: загадчык аддзела Н.А. Масалбасава/.

з 15.12.выстава-свята “Свет у чаканні цудаў” экспануецца ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл. 67 79 31 /адк.: бібліятэкар II кат. А.І. Зелянеўская/.

18.12. – спектакль у форме казкі “Як Калабок за ёлкай хадзіў” лялечнага тэатра “Капрызка” падрыхтавалі супрацоўнікі філіяла № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для вучняў 1 “А” класа СШ № 4. Дзеючыя асобы спектакля: Калабок, Заяц, Воўк, Ліса, Мядзведзь, Дзед, Баба, Дзед Мароз, Снягурка. Акрамя таго, маленькіх гасцей чакае гутарка з бібліятэкарам “Хутка, хутка Новы год!”. Пачатак у 10.30. Узрост: 0+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Дж.В. Аўсяпян/.

19.12. – забаўляльная праграма “Новы год каля варот” пройдзе для вучняў 5 “Б” класа СШ № 10 у філіяле № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Удзельнікаў сустрэчы чакае: відэапрэзентацыя “Дзеды Марозы розных краін”, віктарына “Навагодняя”, конкурс “Меткі стралок”, “Зімовыя загадкі”, музычная размінка і заданне “Знайдзі ліст ад Дзеда Мароза”. Пачатак у 13.00. Узрост: 6+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 46 00 /адк.: бібліятэкар І катэгорыі К.С. Ладуцька/.

21.12. – вечар чацвёрты, чароўны – “Час цудаў” з цыкла сустрэч “Зімовыя вечары” збірае гасцей у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Удзельнікі сустрэчы разам з бібліятэкарамі будуць спяваць навагоднія песні, чытаць вершы і прозу. Усіх чакае прыемная, чароўная атмасфера і добры настрой. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 16.00. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 / адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.

Метадычны веснік “Юбілей любімага казачніка. 2026 год”
  

Метадычны веснік “Юбілей любімага казачніка. 2026 год” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці. Інтэрактыўнае выданне ўключае цікавыя малавядомыя факты пра вядомых казачнікаў-юбіляраў 2026 года. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.

 
Метадычны веснік “Літаратурныя юбілеі. Пісьменнікі. 2026 год”
  

Метадычны веснік “Літаратурныя юбілеі. Пісьменнікі. 2026 год” створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Прапануем Вам цікавы матэрыял пра вядомых пісьменнікаў-юбіляраў 2026 года. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.

Буктрэйлер “Рэтэлінгі”
  

Буктрэйлер “Рэтэлінгі” падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Наведвальнікаў сайта чакае падборка твораў, у якіх аўтары перайначваюць папулярныя сюжэты і даюць магчымасць паглядзець па-новаму на ўжо знаёмую гісторыю. Каб падрабязней даведацца пра кнігі трэба клікнуць па фота. Цікавыя факты пра пісьменнікаў і іх творы можна паглядзець, націснуўшы на іконкі побач з фота. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар IІ кат. Ю.В. Лібік/.

Кніжныя экспазіцыі

 

з 03.10. – кніжная паліца спецыяліста “Сям’я – пачатак усіх пачаткаў” экспануецца ў аддзеле маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая і прадстаўляе тэматычныя сцэнарныя і аналітычна-метадычныя матэрыялы ў дапамогу не толькі бібліятэчным работнікам, але і педагогам, выхавацелям і ўсім зацікаўленым. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Ю.В. Лібік/.

з 01.12. зона кніжнага камфорту “У цэнтры ўвагі” : “Магія экрана” падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая да Міжнароднага дня кіно. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар I кат. А.М. Іванова/.

з 01.12. – выстава-натхненне “Зімовая рапсодыя” падрыхтавана ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая і прысвечана тэме зімы ў беларускім мастацтве. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.

з 01.12.выстава “Майстэрства. Фантазія. Шчодраць” экспануецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі падборку матэрыялаў, прасвечаных мастакам г. Баранавічы. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94/ адк.: бібліятэкар І.П. Гоўша/.

з 03.11. – літаратурны каляндар “Юбіляры снежня” прадстаўляе матэрыялы да 95-годдзя М.М. Арочкі, беларускага пісьменніка; да 250-годдзя Дж. Осцін, 160-годдзя Р. Кіплінга, англійскіх пісьменнікаў; да 205-годдзя А.А. Фета, рускага пісьменніка. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94  /адк.: бібліятэкар І кат. Т.І. Бурэц/.

з 02.12.выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика” : “Служэнне праўдзе” падрыхтавана да 90-годдзя беларускага пісьменніка Э. Скобелева ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. І.В. Саванец/.

з 04.12.юбілейная палічка “Ключык да маленькіх сэрцаў” да 90-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Н. Галіноўскай падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н.Ф. Мікула/.

з 16.12.паэтычная палітра зімы “Свечка гарэла на стале” аформлена ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 16+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар С. А. Вялічка/.

Да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам

з 01.12. – тэматычная выстава “Не міф, а рэальная небяспека” экспануецца ў філіяле № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 16+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 42 47 00 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. С.М. Лук’янчык/.

з 01.12.выстава-канстатацыя факту “ВІЧ-страхоўка” яшчэ не дадзена!” падрыхтавана ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка” ў рамках факультатыву “Школа Айбаліта”. Узрост: 12+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н. Ф. Мікула/.

з 01.12. – каляндар “Дзень за днём” падрыхтаваны супрацоўнікамі філіяла № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Экспазіцыя прысвечана тэме “Думай пра будучыню і выбірай жыццё без ВІЧ”. Узрост: 12+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар I кат. А.В. Новак/.