ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det



Мой питомец — просто кадр!

Фотоконкурс

Падрабязней

Поздравляем победителей!

Фотоотчет

Падрабязней

Дерзай читатель – проверь себя!

Book-викторина

Падрабязней

Приятного чтения!

Падрабязней

Безопасный интернет для детей

Не дай себя обмануть!

Падрабязней

Адгадай паэта-земляка

Падрабязней

Время летних историй

Конкурс летнего чтения

Падрабязней

МЧС информирует!

Падрабязней

Спадчына Купалы і Коласа

да 140-годдзя Песняроў

Падрабязней

С заботой о вашем здоровье!

Дополнительные услуги в библиотеке!

Падрабязней

Нотариус в библиотеке

Каждый первый четверг месяца с 10.00 до 13.00.

Падрабязней

Анонс мерапрыемстваў на тыдзень

01.06 - 30.08.2022 - конкурс летняга чытання – 2022 “Время летних историй”
01.06.2022 - 30.08.2022
конкурс летняга чытання – 2022 “Время летних историй” праводзіць філіял № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Удзельнікам прапанавана актыўна наведваць бібліятэку на працягу лета, прачытаць максімальна магчымую колькасць кніг жанру “дзіцячы дэтэктыў”, выканаць усе конкурсныя заданні гульнявога буклета “Юные книгасыщики”. Буклеты прымаюцца з 31 жніўня па 7 верасня 2022 г. на электронны адрас cgdb@tavlay-library.by. Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца 30 верасня на літаратурным пікніку “До новых встреч, Книжное лето!”. Пазнаёміцца з умовамі ўдзелу ў конкурсе можна на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Даведкі па тэл.: 66 29 13, 64 32 20. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Узрост: 0+ /адк. загадчык філіяла А. М. Робак/.
15.06 - 31.08.2022 - выстаўка творчых работ “Исцеление творчеством”
15.06.2022 - 31.08.2022
выстаўка творчых работ “Исцеление творчеством” Ксеніі Чыгладзэ,  мастачкі, пісьменніцы, магістра педагагічных навук, дзейнічае ў чытальнай зале ЦГБ імя В. Таўлая. Малады аўтар, які мае ў сваім творчым багажы шэраг дыпломаў і грамат за ўдзел у творчых выстаўках, прадставіла свае работы, створаныя ў тэхніках жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Наведаць выстаўку можна штодня, акрамя пятніцы (выхадны дзень) з 10.00 да 19.00. Адрас: вул. Леніна, 51. Узрост: 6+ /адк.: вяд. бібліятэкар Н. М. Кіпель /.
09.08 - 23.08.2022 - фотаконкурс “Мой питомец – просто кадр!”
09.08.2022 - 23.08.2022
стартаваў фотаконкурс “Мой питомец – просто кадр!” на вэб-сайце ДУК “ЦБС г. Баранавічы”. Бібліятэкары сектара па абслугоўванні дзіцячага чытача аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая запрашаюць ўсіх жадаючых прыняць удзел у адкрытым творчым анлайн-конкурсе фотаздымкаў сваіх хатніх гадаванцаў. Але ёсць умова – на фота абавязкова павінна быць кніга і дамашні ўлюбёнец – коцік, сабачка, хамячок, папугай ці іншая жывёла! Аўтарскія фотаработы можна даслаць да 23 жніўня. Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца 29 жніўня. Падрабязнасці  па спасылцы. Узрост: 6+ /адк.: заг. сектара Н. А. Масалбасава/.
15.08.2022 - гульнятэка “Территория общения”
15.08.2022
гульнятэка “Территория общения”. Сектар літаратуры на замежных мовах аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая дасць магчымасць пазнавальна правесці свой вольны час навучэнцам СШ № 9. Рабяты паспрабуюць свае сілы ў гульнях, рэбусах, інтэлектуальных спаборніцтвах. Пачатак у 11:00. Даведкі па тэл.: 40 36 90. Адрас: вул. Леніна, 53. Узрост: 6+ / адк.: бібліятэкар Г. А. Рагель/.
15.08.2022 – вясёлая катавасія В мире кошек
15.08.2022
вясёлая катавасія В мире кошекпа выніках анлайн-галасавання за лепшую творчую работу для віртуальнай галерэі “Кошки. Необычное досье”, прымеркаванай да Сусветнага дня котак, адбудзецца ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка” ў зале галіновай літаратуры. Усе ўдзельнікі і пераможцы будуць адзначаны дыпломамі, падзякамі, падарункамі і заахвочвальнымі прызамі. Арганізатары  падрыхтавалі для ўдзельнікаў шмат прыемных сюрпрызных момантаў.  Пачатак у 12:00. Даведкі па тэл.: 47 76 41. Адрас: вул. Кірава, 62. /адк.: заг. філіяла Л. М. Малашэня/.
17.08.2022 – віртуальнае падарожжа “Как стать Нехворайкой”
17.08.2022
віртуальнае падарожжа “Как стать Нехворайкой” адбудзецца ў чытальнай зале філіяла № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для вучняў дзіцячага адукацыйнага цэнтра “Стемлаб”. Удзельнікаў сустрэчы чакае цікавае падарожжа “По стране здоровья”. Пазнавальная электронная прэзентацыя дазволіць выконваць заданні ў інтэрактыўным рэжыме, што вельмі цікава сучасным дзецям. Маляўнічыя карцінкі і гульнявая форма заданняў дапамогуць дзецям хутчэй і лепш засвоіць матэрыял па тэматыцы здаровага ладу жыцця. Прыпынкі запланаваны на станцыях “Режим дня”, “Хорошее настроение”, “Вредные привычки”, “Правильное питание”, “Спортивная”, “Внимание! Яды!”, “Танцевальная”, “Театральная”. Пачатак у 15:00. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Узрост: 6+ //адк.: бібліятэкар II кат. Д. В. Аўсепян/.
18.08.2022 – гульнявы мікс “Ну, а дружба начинается с улыбки”
18.08.2022
на гульнявы мікс “Ну, а дружба начинается с улыбки” ў філіял № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” завітаюць выхаванцы РВО СШ № 9. Іх чакае электронная прэзентацыя “Дружбой надо дорожить”, гульні “Закончи пословицу”, “Угадай эмоцию”, “Доверяю другу”. Дзеці паспрабуюць разгадаць крыжаванку “Верные друзья”, а таксама адказаць на пытанні тэста “Какой ты друг?”. Напрыканцы сустрэчы адбудзецца прагляд мультфільма “Ох и Ах”. Пачатак у 10:30. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Узрост: 6 + /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Д. В. Аўсяпян/.
18.08.2022 – праект “Дворовые игры”
18.08.2022
праект “Дворовые игры” з актыўнасцямі ў стылі Гары Потэра правядзе работнік сектара літаратуры на замежных мовах аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Будзе працаваць фотазона для крэатыўных фатаграфій; тэматычныя лакацыі, дзе можна будзе прыняць удзел у інтэлектуальных і рухомых гульнях. Час работы з 18:00 да 20:00. Даведкі па тэл.: 40 36 90. Адрас: вул. Леніна, 53. Узрост: 6+ / адк.: бібліятэкар І кат. В. У. Якубовіч/.
19.08.2022 – спектакль у форме казкі “Именинный колобок”

19.08.2022

на спектакль у форме казкі “Именинный колобок” у філіял № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” запрашаюцца ўсе жадаючыя. Перад пачаткам паказу спектакля з дзецьмі пагутараць на тэму “Сказка ложь?”. Пасля гэтага разгорнецца тэатралізаванае дзеянне, героямі якога з’яўляюцца бабка, дзядок, калабок, зайчаня, мядзведзяня, ваўчаня, лісяня і іншыя персанажы. Гледачы займальна і павучальна пабавяць свой час. Пачатак у 17:00. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Узрост: 0 + /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Д. В. Аўсяпян/.
20.08.2022 – гульнятэка
20.08.2022
гульнятэка чакае гараджан у сектары літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая. З 10:00 да 13:00 супрацоўнікі прапануюць сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). З 14:00 да 17:00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Даведкі па тэл.: 40 36 90. Адрас: вул. Леніна, 53. Узрост: 0+ / адк.: бібліятэкар Г. А. Рагель/.
21.08.2022 – гульнятэка
21.08.2022
гульнятэка чакае гараджан у сектары літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая. З 10:00 да 13:00 супрацоўнікі прапануюць сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). З 14:00 да 17:00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Даведкі па тэл.: 40 36 90. Адрас: вул. Леніна, 53. Узрост: 0+ / адк.: бібліятэкар Г. А. Рагель/.
Сустрэчы “Интенсив корейского языка с нуля”
 
сустрэчы “Интенсив корейского языка с нуля” для сфарміраваных груп праходзяць кожны тыдзень у панядзелак, сераду і чацвер ў сектары літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая. Заняткі праводзіць работнік бібліятэкі, выпускніца Школы карэйскай мовы імя караля Сэджона ў г. Мінску з сертыфікатамі аб заканчэнні 3 і 4 узроўню. Пачатак у 15:45. Даведкі па тэл.: 40 36 90. Адрас: вул. Леніна, 53. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар Г. А. Рагель/.
Экспрэс-застаўка “Библиофреш”
 
экспрэс-застаўка “Библиофреш” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”  знаёміць з кнігамі савецкага пісьменніка і літаратуразнаўца Валянціна Лаўрова. Увазе зацікаўленых прапануецца цыкл “Гений сыска Соколов”. Усе жадаючыя змогуць пазнаёміцца з выданнямі на абанеменце ЦГБ імя В. Таўлая. Адрас: вул. Леніна, 51. Узрост: 16+ /адк.: бібліятэкар І. П. Гоўша/.
Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, народных паэтаў Беларусі
 
да 140-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа работнікамі сектара маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці распрацаваны комплекс рэсурсаў метадычнага характару для інфармацыйнага суправаджэння знамянальнай даты. Метадычныя рэкамендацыі “Купала і Колас – вы нас гадавалі!” дапоўнены інтэлектуальна-гульнявымі вэб-прадуктамі: літаратурным турам “Коласаўскія адрасы Брэстчыны”, эрудыт-слэмам “Янка Купала. Беларускага слова волат”, інтэрактыўнай факт-платформай “Янка Купала – пясняр зямлі беларускай”, вэб-віктарынай “Купала і Колас. Два яблыкі на адной галінцы”, анлайн-тэстам па тэксце верша Янкі Купалы “Мужык”, анлайн-квізам “Ён Коласам сябе назваў”, вэб-віктарынай “Сэрца пакідаю вам…”. Прадстаўленыя матэрыялы будуць карысныя педагогам, культработнікам, кіраўнікам дзіцячым чытаннем, усім прыхільнікам творчасці беларускіх Песняроў. Рэсурс размешчаны на вэб-сайце ДУК “ЦБС г. Баранавічы” http://tavlay-library.by/index.php?option=com_content&view=article&id=3067
Кніжныя экспазіцыі
 

01.08.–31.08.2022 – выстаўка “По страницам календаря”: “Молодёжь читает и советует” да Міжнароднага дня моладзі дзейнічае ў філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Узрост: 16+ /адк. бібліятэкар II кат. І. А. Лазоўская/.

 

01.08.–31.08.2022 – кніжная выстаўка “Певец природы – Мамин-Сибиряк” падрыхтавана да 170-годдзя з дня нараджэння рускага пісьменніка Д. Н. Маміна-Сібірака ў філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Узрост: 6+ /адк. бібліятэкар I кат. С. П. Гуцько/.

 

01.08.–31.08.2022 – прэс-драйв “На журнальной волне” ў філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” дасць юным чытачам максімальна поўнае ўяўленне аб перыядычных выданнях для дзяцей, якія маюцца ў бібліятэчным фондзе. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Узрост: 6+ /адк. бібліятэкар I кат. А. В. Новак/.

 

01.08.–31.08.2022 – кніжная паліца спецыяліста “Знатокам дорожной азбуки” у сектары маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая экспануе метадычныя распрацоўкі сцэнарных матэрыялаў да Міжнароднага дня святлафора. Адрас: вул. Леніна, 53. Узрост: 16+ /адк. метадыст В. Ф. Лазарчук/.

 

02.08.–31.08.2022 – прэс-куток “Часопіс-юбіляр “На экранах” да 65-годдзя беларускага часопіса прадстаўлены ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Адрас: вул. Леніна, 51. Узрост: 16+ /адк.: вяд. бібліятэкар Н. М. Кіпель /.

 

03.08.–31.08.2022 – кніжная выстаўка “Святыні роднага краю” да юбілейных дат каталіцкіх і праваслаўных храмаў Баранавіцкага раёна падрыхтавана ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Адрас: вул. Леніна, 51. Узрост: 0+ /адк.: бібліятэкар I кат. І. І. Лукашова/.

 

03.08.–31.08.2022 – зона кніжнага камфорту “В центре внимания”: “Люди и судьбы ХХ века” прадстаўлена ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Адрас: вул. Леніна, 51. Узрост: 12+ /адк.: вядучы бібліятэкар Н. М. Кіпель/.

 

04.08.–31.08.2022 – выстаўка-рада “Берегите здоровье глаз” /факультатыў “Школа Айболита”/ у філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка” падрыхтавана да Міжнароднага дня афтальмалогіі і знаёміць гараджан з кнігамі, часопіснымі артыкуламі і іншымі тэматычнымі матэрыяламі. Адрас: пр. Савецкі, 21. Узрост: 6+ /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Н. Ф. Мікула/.

 

10.08.2022 – выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика” “Паэтычная споведзь сумлення” да 105-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі прадстаўлена ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Адрас: пр. Савецкі, 21. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар  II кат. І. В. Саванец/.

 

11.08.2022 – выстаўка-натхненне “Магия женских романов” у філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка” прастаўляе творчасць амерыканскай пісьменніцы, аўтара шматлікіх раманаў-бестселераў Даніелы Сціл, якая 14 жніўня адзначае 75-годдзе з дня нараджэння. Адрас: вул. Кірава, 62. Узрост: 16+ /адк.:  бібліятэкар II кат. А. В. Самусевіч/.

 

16.08.2022 – кніжная выстаўка “Літаратурныя імёны новага часу”, на якой прадстаўлены творы сучасных беларускіх аўтараў М. Мароза, У. Палякова, С. Трахімёнка, К. Нілава і інш.,  будзе чакаць карыстальнікаў на абанеменце аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Адрас: вул. Леніна, 51. Узрост: 16+ /адк.: бібліятэкар Ж. С. Панамарова/.

 

Да 105-годдзя з дня нараджэння Янкі Брыля, народнага пісьменніка Беларусі

02.08.–31.08.2022 – каляндар “Пісьменнік адзначае юбілей”: “Майстар лірычнай прозы” да 105-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля аформлены ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Адрас: вул. Леніна, 51. Узрост: 16+ / адк. вяд. бібліятэкар Н. М. Кіпель/.

 

04.08.–31.08.2022 – выстаўка-апавяданне “Сцежкі, дарогі, прастор…” у філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка” распавядае пра жыццёвы і творчы шлях народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля, аўтара шматлікіх кніг, у якіх прадстаўлены амаль усе жанры сучаснай прозы. Адрас: вул. Кірава, 62. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар II кат. А. І. Зелянеўская/.

 

04.08.–31.08.2022 – выстаўка-каляндар “Юбілейная палічка”: “Талент шчыры і чалавечны” да 105-гадовага юбілею народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля прадстаўлена ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Адрас: пр. Савецкі, 21. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар II кат. М. С. Рыбалтоўская/.

 

Метадычны веснік

bibliagazeta

Книга в городе

kniga5

Букер экспрэс

buker

dss

Хто на сайце?

Зараз на сайце 13 гасцей і ніводнага зарэгістраванага