ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

1.jpg
Ніна Сымонаўна Загорская
1.jpg
2.jpg
3.jpg
4.jpg
5.jpg
6.jpg
7.jpg

 

Ніна Загорская

Ніна Сымонаўна Загорская нарадзілася 16 ліпеня 1940 г. у в. Загор’е Баранавіцкага раёна. Вучылася ў Загорскай пачатковай, потым у Сталовіцкай сярэдняй школе, якую скончыла з залатым медалём. У 1957–1962 гг. – студэнтка аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. У 1972–1974 гг. – слухачка Мінскай вышэйшай партшколы пры ЦК КПБ. Працавала на Беларускім радыё і тэлебачанні, у газеце “Зорька”, часопісе “Полымя”. З 1982 г. – у Міністэрстве культуры Беларусі. З 1996 г. – у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. З 2006 г. – у Беларускай філармоніі. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1992). Друкуецца з 1958 г. Вершы Н. С. Загорскай змяшчаліся ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Беларусь”, “Нёман”, “Работніца і сялянка”, газетах “Літаратура і мастацтва”, “Звязда”, “Чырвоная змена”, “Заря”, “Знамя коммунизма”, зборніках “Дзень паэзіі” (1965–1984, 1986–1988), “У імя жыцця”, “Дзень міру”, “Гары, агонь, гары”. Аўтар кніг паэзіі “Радар” (1975), “Явар” (1982), “Мне добра з вамі” (1989). Творчасці Н. С. Загорскай уласцівы лірыка-філасофскае светаразуменне, актуальнасць і сацыяльная скіраванасць тэматыкі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1982 г., Саюза журналістаў Беларусі з 1965 г., Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі з 1986 г. Аўтар-складальнік зборнікаў драматургіі і публіцыстыкі “Крынічка” (1985), “Радзіма мая дарагая” (1989), “Салют” (1991), “Драўляны рыцар” (1992), “Дарога да святыняў” (2005–2011). Аўтар рэцэнзій на кнігі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Н. С. Загорская пераклала на беларускую мову вершы армянскіх, літоўскіх, рускіх і іншых паэтаў. Асобныя яе вершы перакладзены на музыку. Лаўрэат прэміі Прэзідэнта РБ “За духоўнае адраджэнне” (2004).

 

Бібліяграфічны спіс літаратуры (docx, 280 Kb)

Метадычны веснік

bibliagazeta

Кніга ў горадзе

kniga11

HarryPotter

Букер экспрэс

buker