ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

Паўнатэкставая БД “Баранавіцкі край у гады Першай сусветнай вайны”

 

     Гісторыя роднага краю захоўвае ў сабе мноства невядомых старонак. 100 гадоў назад на нашу зямлю прыйшла Вялікая вайна – менавіта так назвалі нашчадкі Першую сусветную вайну 1914–1918 гг., якая па сваіх маштабах, людскіх стратах, сацыяльна- эканамічных наступствах не мела сабе роўных ва ўсёй папярэдняй гісторыі. Горад Баранавічы воляю лёсу нярэдка аказваўся ў самым эпіцэнтры падзей, многія з якіх мелі не толькі рэгіянальнае значэнне, але і сыгралі пэўную ролю ў сусветнай гісторыі.

     Што ведаем мы пра драматычныя падзеі 100-гадовай даўнасці? Як захоўваем памяць пра падзеі і людзей, якія па волі лёсу трапілі ў крывавую бітву на нашай зямлі?

       Бібліятэчныя спецыялісты ЦГБ г. Баранавічы прапануюць Вашай увазе паўнатэкставую базу даных “Баранавіцкі край у гады Першай сусветнай вайны”, у якой сабрана інфармацыя аб падзеях тых далёкіх гадоў. Акрамя пераліку літаратурных крыніц аб падзеях Першай сусветнай вайны на Баранавіччыне ў ёй прыведзены поўныя тэксты артыкулаў прадстаўленых дакументаў. Калі Вы ўбачыце ў нашых тэкстах недакладнасці, калі ласка, дасылайце свае папраўкі з указаннем крыніц інфармацыі.

         Цікавых вам адкрыццяў на шляху даследавання гісторыі родных мясцін!

“Баранавіцкі край

у гады Першай сусветнай вайны”

 Паўнатэкставая база даных

 

Метадычны веснік

bibliagazeta

Книга в городе

kniga7

Букер экспрэс

buker

dss