ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

 

 Паважаныя карыстальнікі. На конкурс творчых работ “Вялікая вайна ў вобразах”, прысвечаны 100-гадоваму юбілею пачатку Першай сусветнай вайны, паступілі пісьмовыя працы, выкананыя на высокім прафесійным узроўні нашымі таленавітымі землякамі – Корневым Алесем Касьянавічам і Хвайніцкім Анатолем Уладзіміравічам. Арганізатары конкурсу лічаць немагчымым для сябе ацэньваць работы аўтараў, якія маюць высокі аўтарытэт у творчых колах рэгіёна і краіны. Мы выказваем словы шчырай удзячнасці ўсім удзельнікам конкурсу і спадзяёмся на дальнейшае плённае супрацоўніцтва. 

 

 Арганізатары конкурсу, адміністрацыя ЦБС г. Баранавічы.

  

 

                                                                                                                           ЗАЦВЯРДЖАЮ

                                                                                                                           Дырэктар ЦБС г. Баранавічы

                                                                                                                           _________ В. Ю. Аляксеенка

                                                                                                                           ____________________2014 г.

 

 ПАЛАЖЭННЕ

аб конкурсе творчых работ “Вялікая вайна ў вобразах”

да 100–годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны 1914–1918 г.г.


1.Агульныя палажэнні

1.1. Конкурс творчых работ “Вялікая вайна ў вобразах” (далей – Конкурс) праводзіцца ў рамках краязнаўчага асветніцкага праекта “Невядомыя старонкі правінцыяльнай гісторыі. Першая сусветная вайна ў Баранавіцкім краі”.

1.2. Арганізатар Конкурсу – Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. Таўлая.

1.3. Арганізатар Конкурсу:

- забяспечвае выкананне ўсіх мерапрыемстваў гэтага Палажэння;

- стварае роўныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў дадзенага Конкурсу;

- асвятляе ход правядзення ў сродках масавай інфармацыі і на вэб-сайце ЦБС http://tavlay–library.by у мэтах прыцягнення ўвагі да Конкурсу.

1.4. Конкурс праводзіцца ў адзін тур без папярэдняга адбору ўдзельнікаў і іх твораў.

1.5. Сузаснавальнікам і/або спонсарам Конкурсу можа стаць любая ўстанова, якая падтрымлівае яго мэты і задачы, прымае ўдзел у яго фінансаванні, арганізацыі і правядзенні.



2. Мэты і задачы Конкурсу

2.1. Стварэнне пазітыўнага іміджу бібліятэкі як сацыякультурнага цэнтра;

2.2. Актывізацыя цікавасці да падзей Першай сусветнай вайны;

2.3. Стымуляванне творчых пошукаў удзельнікаў Конкурсу.



3. Умовы Конкурсу

3.1. Удзельнікамі Конкурсу могуць стаць усе жадаючыя незалежна ад узросту.

3.2. Прадметам Конкурсу з’яўляюцца малюнкі, калажы, вітражы, арыгамі, ілюстрацыі да літаратурных твораў аб Першай сусветнай вайне, інсталяцыі, вырабы з даступных падручных матэрыялаў, рукадзелле, вершы, эссэ, рэфераты, расказы, фанфікі, музычныя творы, відэаролікі, бук-трэйлеры і інш. Прыкладны спіс літаратуры для ілюстравання прыкладваецца.

3.3. Удзел у Конкурсе азначае згоду аўтара на размяшчэнне яго твораў на вэб–сайце ЦБС, паказ на выстаўцы ў перыяд яе правядзення, выкарыстанне ў якасці ілюстрацыі і г. д. з абавязковым выкананнем аўтарскіх правоў.

3.4. Конкурсныя работы не вяртаюцца.

3.5. Для прадастаўлення конкурсных работ неабходна ўказаць наступныя звесткі: прозвішча, імя, узрост аўтара, месца вучобы ці работы (па жаданню), адрас, кантактны тэлефон, назву твора. Калі работа выконваецца пад краўніцтвам настаўніка, неабходна ўказаць яго прозвішча, імя.

3.6. Творы, якія не адпавядаюць тэме Конкурсу, да ўдзелу не дапускаюцца і не разглядаюцца.



4. Арганізацыя Конкурсу

4.1. Конкурс праводзіцца з 1 лютага па 1 лістапада 2014 г.

4.2. Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 1 лютага па 25 кастрычніка ў чытальнай зале літаратуры па мастацтву Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая (вул. Леніна, 53). Тэлефоны для даведак 40 36 90, 45 20 74.

4.3. Копію папяровага варыянта пісьмовай работы на Конкурс можна прадставіць на электронным носьбіце (CD-дыск).

4.4. Арганізатары Конкурсу пакідаюць за сабой права вызначэння конкурсных намінацый.

4.5. Ацэнка конкурсных работ членамі журы адбудзецца з 25 кастрычніка па 1 лістапада.

4.6. Правядзенне выстаўкі творчых работ – з 1 лістапада 2014 г. па 16 лістапада 2014 г.

4.7. Дадзенае Палажэнне з’яўляецца афіцыйным запрашэннем да ўдзелу ў Конкурсе.



5.Журы Конкурсу

5.1. Арганізатар Конкурсу стварае і зацвярджае склад журы ў колькасці не меней 3 чалавек.

 

5.2. У склад журы Конкурсу будуць уключаны прадстаўнікі Арганізатара, творчай грамадскасці.



6. Падвядзенне вынікаў Конкурсу

6.1. Журы ацэньвае прадстаўленыя работы ўдзельнікаў Конкурсу, вызначае пераможцаў і прызёраў.

6.2. Вынікі Конкурсу афармляюцца пратаколам, які падпісваецца членамі журы.

6.3. Крытэрыямі выбару пераможцаў Конкурсу з’яўляюцца адпаведнасць тэме, арыгінальнасць выканання, выразнае ўвасабленне тэмы, мастацкае афармленне, лагічны сюжэт, жывая выразная мова ў пісьмовых работах.

6.4. Намінацыя “Прыз глядацкіх сімпатый” будзе вызначацца шляхам віртуальнага галасавання на вэб-сайце ЦБС г. Баранавічы.

6.5. Падвядзенне і аб’яўленне вынікаў Конкурсу адбудзецца ў лістападзе 2014 г.

6.6. Па выніках Конкурсу арганізуецца выстаўка творчых работ усіх удзельнікаў.

6.7. Лепшыя конкурсныя работы будуць апрацаваны (фота, сканіраванне і г. д.) і надрукаваны асобнам выданнем.



Метадыст І катэгорыі АМАР                                                                                           І. А. Рушніцкая 

ЦГБ імя В. Таўлая





Дадатак

Прыкладны спіс літаратуры аб Першай сусветнай вайне з фондаў бібліятэк ЦБС

г. Баранавічы



ПРОЗА

1. МОЙЕС, Дж. Девушка, которую ты покинул : роман / Джоджо Мойес ; пер. с англ. О. Александровой. – Москва : Иностранка, 2013. – 544 с.

2. БАРБЮС, А. Огонь : дневник взвода / Анри Барбюс. – Москва : Правда, – 317 с.

3. ГАШЕК,Я. Похождения бравого солдата Швейка : роман / Ярослав Гашек. –Москва : АСТ, – 745 с. – (Зарубежная классика).

4. ГАРЭЦКІ, М.Літоўскі хутарок ; Генерал ; На імперыялістычнай вайне ; Рускі / Максім Гарэцкі. – Мінск : Юнацтва, – 175 с. – (Бібліятэка юнацтва).

5. ОЛДИНГТОН,Р.Смерть героя : роман ; Рассказы : пер. с англ. / Ричард Олдингтон. – Москва : Правда, – 606 с.;

6.ОЛДИНГТОН,Р. Все люди – враги : роман / Ричард Олдингтон ; пер. с англ. О. А. Ефимовской. – Минск : БелСЭ, – 427 с.

7. ПАСТЕРНАК, Б. Доктор Живаго : роман / Борис Пастернак. – Минск : Ураджай, – 576 с.

8. РЕМАРК, Э. М. Возвращение : роман / Эрих Мария Ремарк. – Минск : Харвест, – 293 с.

9.РЕМАРК, Э. М.На западном фронте без перемен : роман / Эрих Мария Ремарк ; пер. с нем. Ю. Афонькина. – Москва : Вита–Центр, – 192 с.

10. ТОЛСТОЙ,А.Хождение по мукам : трилогия. Кн.1. Сёстры / А. Н.Толстой. – Минск : Юнацтва, – 236 с.

11.ТРАМБО,Д. Джонни получил винтовку : роман / Дальтон Трамбо ; пер. с англ. И. Шрайбера. – Москва : Худ. лит.,– 270 с.

12. ХЕМИНГУЭЙ, Э.Прощай, оружие! : роман / Эрнест Хемингуэй ; пер. с англ. Е. Калашниковой. – Минск : Выш. шк., – 270 с.

13. ШОЛОХОВ,М. А. Собрание сочинений. В 8–ми т. Т. 1. Тихий Дон : роман в 4–х кн. / М, А. Шолохов. – Москва : Худож. лит., – 351 с.

ПАЭЗІЯ

14.АХМАТОВА, А. Бег времени : стихотворения / А. А. Ахматова. – Минск : Маст. літ., – 255 с. – Из содержания: Июль 1914 ; Пахнет гарью ; Утешение ; «Думали:нищие мы, нету у нас ничего...» ; Колыбельная ; Молитва ; «В последний год, когда столица наша...» ; Памяти 19 июля 1914 ; «Когда в тоске самоубийства…» ; «Тот голос, с тишиной великой споря...».

15. БЛОК, А. Собрание сочинений. В 6 т. Т. 3. Театр. 1906 – 1919 / А. А. Блок. – Лениград : Худож. лит., 1980. – 440 с. – Из содержания: Антверпен ; «Петроградское небо мутилось дождем...».

16.БРЮСОВ,В. Собрание сочинений. В 7–ми т. Т. 2. Стихотворения (1909–1917) / В. Брюсов. – Москва : Худож. лит., – 496 с. – Из содержания: Западный фронт ; Круги на воде ; Последняя война ; Старый вопрос.

17.ВОЛОШИН, М. Избранное : стихотворения, воспоминания, переписка / М. Волошин. – Минск : Маст. лiт., – 479 с. – Из содержания: Армагеддон ; Газеты ; Мир ; Над полями Альзаса ; Петроград ; Под знаком Льва ; Посев ; Россия ; Цеппелины над Парижем.

18.ГИППИУС,З. Сочинения : стихотворения, проза / З. Н. Гиппиус. – Лениград : Худож. лит., 1991. – 672 с. – Из содержания: Без оправданья ; Петроград.

19.ГУМИЛЕВ,Н. В огненном столпе / Н. С. Гумилев. – Москва : Сов. Россия, – 416 с. – Из содержания: «Взгляните: вот гусары смерти...» ; Георгий Победоносец ; Солнце духа ; Смерть ; «И год второй к концу склоняется...» ; Ея Императорскому Высочеству великой княжне Анастасии Николаевне ко дню рождения ; Война ; Командиру 5–го Александровского полка.

20.МАНДЕЛЬШТАМ,О. Сочинения. В 2–х т. Т. 1. Стихотворения ; Переводы / О. Мандельштам. – Москва : Худож. лит., – 638 с. – Из содержания: «А небо будущим беременно...» ; Polacy! ; «В белом раю лежит богатырь…» ; Зверинец ; Немецкая каска ; «О, этот воздух, смутой пьяный…» ; Перед войной ; Реймс и Кельн ; Стихи о неизвестном солдате.

21.МАЯКОВСКИЙ,В. Избранные произведения. В 2 т. Т. 1. Стихотворения ; Мое открытие Америки. – Москва : Худож. лит., – 584 с.Из содержания: Война объявлена ; Мама и убитый немцами вечер ; Вам! ; Военно–морская любовь ; Мысли в призыв ; Поэма «Война и мир».

22.ХОДАСЕВИЧ, В. Собрание стихов / В. Ф. Ходасевич. – Москва : Центурион, – 444 с. – Из содержания: Обезьяна.

23.ЦВЕТАЕВА,М. Сочинения. В 2–х т. Т. 1. Стихотворения ; Поэмы ; Драматические произведения / М. Цветаева ; сост. А. Саакянц. – Минск : Нар. асвета, – 567 с. – Из содержания: Германии ; Я знаю правду! ; «Белое солнце и низкие, низкие тучи..» ; «А царит над нашей стороной...» ; «За Отрока – за Голубя – за Сына..».; «Из строгого, стройного храма....».

Яшчэ больш літаратуры аб Першай сусветнай вайне Вы знойдзеце на

http://children–art.org/ru/projects/pereklichka–vekov–pervaya–mirovaya–vona–i–mir–segodnya/literatura

Метадычны веснік

bibliagazeta

Книга в городе

kniga7

Букер экспрэс

buker

dss