ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

Гарадская бібліятэка (філіял № 4 ЦБС)

4f
1 жніўня 1991 года адчыніла дзверы для гараджан і, у першую чаргу, для жыхароў мікрараёна «Паўночны» гарадская бібліятэка (філіял № 4 ЦБС). Пабудаваная па індывідуальнаму праекту інстытута «Брэстграмадзянпраект», яна арганічна ўвайшла ў архітэктурнае аблічча аднаго з прыгажэйшых мікрараёнаў горада, стала месцам адпачынку, вучобы, самаадукацыі дарослых і дзяцей. 55% наведвальнікаў – дзеці, для іх працуе дзіцячы сектар, які абслуговае дашкольнікаў і вучняў 1-7 класаў. Да паслуг чытачоў таксама зала галіновай літаратуры, абанемент для дарослых і вучняў 8-11 класаў. З 2012 года па 2016 ад бібліятэкі працаваў пункт выдачы ў мікрараёне "Усходні" для абслугоўвання дарослых чытачоў.

З 1998 года тут дзейнічае клуб «Слово», які аб’яднаў ветэранаў і вучнёўскую моладзь мікрараёна. Маючы ўніверсальныя па зместу фонды, бібліятэка выбрала ў якасці прыярытэтнага напрамку працы – папулярызацыю здаровага ладу жыцця. З 2000 года рэалізуецца праграма «Факультатыў «Школа Айболита». У 2003 годзе створаны лялечны тэатр «Доктор Смех», спектаклі якога выхоўваюць у юных чытачоў жаданне клапаціцца аб сваім здароўі з маленства.

Па выніках ХХ рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры" бібліятэцы прысуджана 3 прэмія ў намінацыі "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы".

Кніжны фонд налічвае больш за 36 тысяч экзэмпляраў кніг і другіх носьбітаў інфармацыі, у т.л. – электронных. З 2013 года фарміруецца калекцыя настольных гульняў.

У 2008 годзе сталі даступнымі інфармацыйныя рэсурсы Інтэрнэта. 
37 назваў перыядычных выданняў папаўняюць бібліятэчныя фонды.
Штогод абслугоўваецца больш за 3000 чытачоў, ім выдаецца больш за 50 тысяч выданняў.

Метадычны веснік

bibliagazeta

Кніга ў горадзе

kniga11

HarryPotter

Букер экспрэс

buker