ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

Паважаныя гараджане, шаноўныя землякі!

101.jpg
Цэнтральная гарадская бібліятэка. Чытальны зал. 1970-я гг. з фондаў бібліятэкі.
bwd  Старонка 13/13  fwd
97.jpg
98.jpg
99.jpg
100.jpg
101.jpg
102.jpg
103.jpg

 

   Баранавічы – горад прыгожы, малады, перспектыўны. Крыху болей стагоддзя налічвае яго гісторыя, але і за гэты невялікі час ён не раз мяняў сваё аблічча. І сёння, літаральна кожны дзень адбываюцца змены ў вобліку вуліц, плошчаў, сквераў нашага горада. Якімі былі Баранавічы 10, 20, 50 і болей гадоў таму? Аб гэтым найлепей могуць паведаміць старыя фотаздымкі, зробленыя як прафесійнымі майстрамі так і аматарамі.

   Дарагія сябры! У вашых сямейных фотаархівах напэўна захоўваюцца здымкі з выявамі гарадскіх будынкаў, вуліц, паркаў і месцаў адпачынку мінулых часоў, а таксама старыя фатаграфіі гараджан. На нашым сайце ствараецца краязнаўчая фотагалерэя "Фота з сямейнага альбома: фотаздымкі з мінулых часоў горада". Усе, хто любіць свой горад і хоча дапамагчы бібліятэцы адлюстраваць у фотаздымках яго гісторыю, змогуць прыняць удзел у фарміраванні экспазіцыі гэтай фотагалерэі.

   Фотаздымкі можна прынесці ў чытальную залу літаратуры па краязнаўству цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В.П. Таўлая (вул. Леніна,51), альбо пераслаць на электронны адрас krai@tavlay-library.by ў фармаце JPG. Неабходна пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар тэлефона, каментарый да фотаздымка (што адлюстравана, год і інш.). Пасля капіравання арыгіналы будуць вернуты ўладальнікам.

   Запрашаем прыняць удзел у стварэнні краязнаўчай фотагалерэі "Фота з сямейнага альбома: фотаздымкі з мінулых часоў горада" ўсіх сапраўдных, адданых баранавічан, якія любяць наш горад і жадаюць стаць творцамі гістарычнага летапісу сваёй малой радзімы.

Даведкі па тэлефоне 64-31-94.

Метадычны веснік

bibliagazeta

Кніга ў горадзе

kniga11

HarryPotter

Букер экспрэс

buker