ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

Галубок Уладзіслаў

1.jpg
Партрэт Уладзіслава Галубка 1968 г.
bwd  Старонка 1/2  fwd
1.jpg
2.jpg
3.jpg
4.jpg
5.jpg
6.jpg
7.jpg
8.jpg

 

Уладзіслаў Галубок

Уладзіслаў Галубок (сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч) нарадзіўся на станцыі Лясная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочага-чыгуначніка. У 1908 г. пачаў літаратурную дзейнасць як паэт і празаік. З 1917 г. выступаў як драматург. Аўтар каля 40 п’ес з жыцця беларускага народа, якія шырока ставіліся ў беларускіх прафесійных і самадзейных тэатрах. Яго шматгранны талент найбольш ярка і поўна раскрыўся ў арганізаваным ім у 1920 г. у Мінску калектыве – Трупе беларускіх артыстаў. Галубок стварыў глыбока самабытны, непаўторны тэатр, выхаваў вялікую групу беларускіх акцёраў. Яму першаму было нададзена званне народнага артыста Беларусі (1928). Як мастак-дэкаратар ён афармляў пастаноўкі ўсіх сваіх п’ес. Вядомы як пейзажыст, удзельнічаў у шэрагу рэспубліканскіх выставак. У 1937 г. рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1957 г.

Бібліяграфічны спіс літаратуры

Метадычны веснік

bibliagazeta

Кніга ў горадзе

kniga11

HarryPotter

Букер экспрэс

buker