Пункты выдачы
Нестацыянарныя формы бібліятэчнага абслугоўвання
Запатрабаванасць бібліятэк у грамадстве вызначаецца не толькі якасцю і аб’ёмам назапашаных інфармацыйных рэсурсаў, але і ўмовамі доступу да іх. Магчымасць карыстацца бібліятэчнымі паслугамі ў непасрэднай блізкасці ад дома – адзін з галоўных фактараў выбару бібліятэкі як крыніцы атрымання інфармацыі і месца карыснага адпачынку дарослых і дзяцей. З гэтай мэтай у мікрараёнах горада, у якіх адсутнічаюць стацыянарныя бібліятэкі, арганізуюцца пункты выдачы, мабільныя бібліятэкі, прапануецца дастаўка кніг на дом людзям, якія з-за фізічных абмежаванняў здароўя не могуць прыйсці за імі самастойна.
У цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме г. Баранавічы дзейнічаюць наступныя нестацыянарныя формы абслугоўвання:
- мабільная бібліятэка “Кнігі едуць у Бараўкі”
- пункт выдачы ад гарадской бібліятэкі (філіяла № 1 ЦБС) /вул. Прамысловая, 12/
- пункт выдачы ад гарадской дзіцячай бібліятэкі (філіяла № 3 ЦБС) /вул. Энтузіястаў, 36/
- пункт выдачы ад гарадской бібліятэкі (філіяла № 4 ЦБС) /вул. Энтузіястаў, 52/
Па пытаннях арганізацыі новых пунктаў выдачы і дастаўкі кніг на дом людзям з абмежаванымі магчымасцямі жыццядзейнасці звяртацца па тэлефоне: 45 53 17 /нам. дырэктара ЦБС па навуковай і вытворчай рабоце Лілія Славаміраўна Сяргейчык/.