ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

Міхаіл Паўлавіч Акімаў

(25.11.1925–08.03.1983)

артылерыст

Герой Савецкага Саюза

251125

        Міхаіл Паўлавіч Акімаў нарадзіўся ў с. Супанёва Самарскай вобласці Расіі. У Чырвонай Арміі з 1942 г. Удзельнічаў у баях на 4-м і 3-м Украінскіх, 1-м і 3-м Беларускіх франтах. Артылерыст малодшы сяржант М. П. Акімаў асобна вызначыўся 8 ліпеня 1944 г. пры вызваленні Баранавіцкага раёна ў баі за в. Лясная, адначасова выконваў абавязкі наводчыка, зараджальшчыка і камандзіра гарматы, падбіў 5 танкаў ворага, знішчыў 50 гітлераўцаў і ўтрымаў рубеж. За гэты подзвіг 25 верасня 1944 г.  яму было прысвоена  званне Героя Савецкага Саюза. У в. Лясная адна з вуліц носіць імя Міхаіла Паўлавіча Акімава. Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі. Пасля вайны жыў і працаваў у г. Сумы (Украіна).

 

Сейткасім Ашыраў

(07.11.1924–30.06.2004)

разведчык

Герой Савецкага Саюза

071124

      Сейткасім Ашыраў нарадзіўся ў с. Когам Кзылкумскага раёна Чымкетскай вобласці Рэспубліка Казахстан у сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Член КПСС з 1945 г. У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1942 г., на фронце з верасня 1942 г. Камандзір аддзялення разведкі 332-га стралковага палка 1-га Беларускага фронту. Разведгрупа С. Ашырава вызначылася 08.07.1944 г. у баях каля в. Забалацце  Баранавіцкага раёна, выйшла ў тыл ворага, атакавала мінамётную батарэю, узяла ў плен 7 гітлераўцаў разам з афіцэрам, вывела са строю баявую тэхніку праціўніка. Выкарыстоўваючы паніку ў стане ворага, полк паспяхова выканаў баявую задачу, увайшоўшы глыбока ў абарону ворага. 24 сакавіка 1945 г. С. Ашыраву было прысвоена званне Герой Савецкага Саюза. Пасля вайны вярнуўся на радзіму, закончыў Самаркандскі сельскагаспадарчы інстытут ім. Куйбышава (1968). Працаваў галоўным заатэхнікам, потым дырэктарам саўгаса. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, Славы 3-й ступені, медалямі.         

 

Пётр Якаўлевіч Бажын

(24.08.1914–16.04.1978)

гвардыі капітан

Герой Савецкага Саюза

240814

           Пётр Якаўлевіч Бажыннарадзіўся ў с. Масляніна Новасібірскай вобласці Расіі, у сялянскай сям’і. Закончыў сярэднюю школу, потым Томскі землеўпарадкавальны  тэхнікум (1937). Працаваў тэхнікам-землеўпарадкавальнікам у г. Новасібірску. Быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У 1941 г. скончыў Ленінградскае ваеннае пяхотнае вучылішча. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце, камандзір стралковага батальёна Варонежскага фронта. Гвардыі капітан Пётр  Бажын вызначыўся пры фарсіраванні ракі Днепр каля г. Кіева. Яго падраздзяленне першым пераадолела раку і захваціла плацдарм. За гэты подзвіг 29 кастрычніка 1943 г. яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны жыў і працаваў у г. Баранавічы.  У 1945–1948 гг. служыў у вайсках МУС СССР. Потым працаваў тэхнікам- землеўпарадкавальнікам, з 1958 г. – начальнікам зематрада і кіраўніком праектнага бюро. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, медалямі.

 

 

Уладзімір Аляксандравіч Барысаў

(14.10.1903–19.03.1993)

 генерал-маёр

Герой Савецкага Саюза

 Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы

141003

            Уладзімір Аляксандравіч Барысаў нарадзіўся ў в.Такавая Барысаглебскага раёна Яраслаўскай вобласці Расіі ў сялянскай сям’і. З 1925 г. у Чырвонай Арміі. У  1929 г. скончыў палкавую школу малодшых камандзіраў, затым ваеннае вучылішча імя Усесаюзнага Цэнтральнага выканаўчага камітэта. У 1939 г. – Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. На франтах  Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. Званне Героя Савецкага Саюза гвардыі генерал-маёру У. Барысаву было прысвоена6 красавіка 1945 г. Пад камандаваннем У. А. Барысава,  44-я гвардзейская дывізія, прымала ўдзел у вызваленні г. Баранавічы. У 1944 г. ёй прысвоена ганаровая  назва  “Баранавіцкая”. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава 2-й ступені, Кутузава 2-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені,Чырвонай Зоркі, медалямі, а таксама замежнымі ордэнамі і медалямі. Пасля вайны займаўся выкладчыцкай працай,жыў у г. Масква. 30 сакавіка 1984 г. У. А. Барысаву прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы”.

 

Аляксандр Іовіч Валошын

(01.01.1922–22.09.1989)

ваенны

 Герой Савецкага Саюза

 Ганаровы грамадзянін г. Баранавічы 

010122

    Аляксандр Іовіч Валошын нарадзіўся ў г. Екацярынаслаў (Днепрапятроўск, Украіна) у сямь’ і чыгуначніка. Пасля заканчэння школы паступіў і ў 1939 г. закончыў  Днепрапятроўскі аэраклуб, у 1941 г. – Качынскую Чырвонасцяжную школу пілотаў імя Мяснікова. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны – на фронце. За годы вайны здейсніў 293 баявых вылетаў, асобна збіў 16 самалётаў праціўніка.  За гераізм і мужнасць у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі 27 чэрвеня 1945 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны прадоўжыў службу ў арміі. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.  З 1972 г. – палкоўнік запасу. Жыў у г. Баранавічы. 21.03.1975 г. прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін г. Баранавічы”. У 2008 г. у мікрараёне “Бараўкі”  адной з вуліц горада прысвоена імя Аляксандра Валошына

 

Мікалай Фёдаравіч Васільеў

(1924–1944)

малодшы сяржант

Герой Савецкага Саюза

1924

          Мікалай Фёдаравіч Васільеў нарадзіўся ў с. Чындант 1-й Анонскага раёна Чыцінскай вобласці  Расіі ў сялянскай сям’і. Атрымаў не поўную сярэднюю адукацыю. Працаваў на капальнях Анонскага раёна. У кастрычніку 1942 г. быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, з таго года на франтах Вялікай Айчыннай вайны. К чэрвеню 1944 г. малодшы сяржант Мікалай Васільеў быў наводчыкам гарматы артылерыйскай батарэі 528-га стралковага палка 130-й стралковай дывізіі 28-й арміі 1-га Беларускага фронта. 23 чэрвеня 1944 г. у ходзе разведкі боем каля в. Рог Акцябрскага райна Гомельскай вобласці, М. Васільеў замяніў параненага камандзіра гарматы, пад врожым агнём пераправіўся з гарматай праз балота і прыняў актыўны ўдзел у адбіцці 10 варожых контратак, знішчыў 3 кулямётныя пункты. 07.07.1944 г. у баях каля г. Баранавічы М. Васільеў атрымаў цяжкае раненне, але поле боя не пакінуў, працягваючы падтрымліваць артылерыйскім агнём наступленне пяхоты. 25 верасня 1944 г. малодшаму сяржанту М. Васільеву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна. Прапаў без звестак у снежні 1944г.

 

Сяргей Іванавіч Грыцавец

(06.07.1909–16.09.0139)

лётчык

двойчы Герой  Савецкага  Саюза

060709

    Сяргей Іванавіч Грыцавец  нарадзіўся ў в. Бараўцы Баранавіцкага раёна. Скончыў Арэнбургскую ваенную школу лётчыкаў (1932), школу паветранага бою (1936). Лётчык-знішчальнік, камандзір авіязвяна, атрада, знішчальнага авіяпалка. Удзельнік вайны ў  Іспаніі 1936 – 1939 гг. (збіў больш за 30 самалётаў ворага), баёў на рацэ Халхін-Гол у 1939 г. (збіў 12 самалётаў праціўніка, у адным з баёў выратаваў камандзіра авіяпалка). За мужнасць і гераізм 22 лютага 1939 г. маёру С. Грыцаўцу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Другі медаль “Залатая Зорка” С. Грыцавец атрымаў 29 ліпеня 1939 г. за выратаванне камандзіра і гераічныя дзеянні ў баі супраць японскіх войск на раце Халхін-Гол. Загінуў у авіякатастрофе каля  пас. Балбасава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. У Мінску, Баранавічах, Балбасаве, в. Моўчадзь Баранавіцкага  раёна яму пастаўлены помнікі. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга.

 

Пётр Пятровіч Едуноў

(1913–08.07.1944)

старэйшы сяржант

Герой Савецкага Саюза

1913

         Пётр Пятровіч Едуноў нарадзіўся ў в. Золіна Клінскага раёна Маскоўскай вобласці. У 1939 г. быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, служыў ў памежных войсках на заходняй мяжы СССР. З чэрвеня 1941 г. на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у Сталінградскай і Курскай бітвах, у вызваленні гарадоў Белгарад, Краснаград, Палтава, Крэменчуг. К кастрычніку 1943 г. старэйшы сяржант Пётр Едуноў камандаваў узводам аўтаматчыкаў 19-й механізаванай брыгады 37-й арміі Сцяпнога фронта.

Вызначыўся ў кастрычніку 1943 г. у час бітвы за Днепр. Пётр Едуноў пераправіўся праз раку Днепр у раёне с. Мішурын Рог Верхнеднепроўскай вобласці Украіны і паспяхова правёў разведку варожых агнявых пазіцый, што пазволіла паспяхова весці баявыя дзеянні па ўтрыманню плацдарма на заходнім беразе Дняпра. У тых баях Пётр Едуноў асабіста  знішчыў  каля 10 салдат і афіцэраў праціўніка, узяў 4-х у плен, падавіў 2 варожых агнявых пункты.

За праяўлены гераізм Пятру Едунову 20 снежня 1943 г. было прысвоена званне Герой Савецкага Саюза. Удзельнічаў у вызваленні Беларусіі. 8 ліпеня 1944 г. загінуў у час нямецкага авіяцыйнага налёту ў раёне в. Палонка Баранавіцкага раёна. Пахаваны ў брацкай магіле пасёлка Гарадзішча Баранавіцкага раёна. Адна з вуліц пасёлка носіць імя Пятра Едунова. Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалём “За адвагу”.

 

Васілій Андрэевіч Звераў

(20.07.1923–13.10.1971)

радавы

Герой Советского Союза

200723

        Васілій Андрэевіч Звераў нарадзіўся ў в. Вялікае Кушунова Скопінскага раёна Разанскай вобласці Расіі ў сялянскай сям’і. У Чырвонай Арміі з лістапада 1942 г., са снежня 1942 г. у дзеючай арміі. Катэрыст 101-га матарызаванага пантонна-маставога батальёна 2-га Беларускага фронту. Вызначыўся пры фарсіраванні ракі Одэр каля горада Фіддіхов. У складанай абстаноўцы павёў караван паромаў да месца пераправы. Не гледзячы на моцныя апёкі Васіль Звераў сумеў патушыць пажар на кацеры і прывесці яго да месца прызначэння і памагчы батальёну навесці мост раней на дзве гадзіны. 29 чэрвеня 1945 г. за праяўлены гераізм і мужнасць Васілію Андрэявічу Звераву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.

Пасля вайны Васілій Звераў жыў і праваў у г. Баранавічы на мясакансерваваным камбінаце. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання (1947-1951). Памёр 13 кастрычніка 1971 г. і пахаваны на могілках па вуліцы Загарадняй г. Баранавічы.

 

Іван Канстанцінавіч Кабушкін

(1915–04.07.1943)

  Герой Савецкага Саюза

 удзельнік Мінскага патрыятычнага падполля ў гады  Вялікай Айчыннай вайны.

1915

         Іван Канстанцінавіч Кабушкін нарадзіўся ў в. Малахоўцы Баранавіцкга раёна. Дзяцінства правёў у г. Казань. Да вайны працаваў вагонаважатым. У Чырвонай Арміі з 1935 г. У 1939–1940 гг. удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны трапіў у палон. У г. Мінску здзейсніў пабег і ўключыўся ў антыфашысцкую барацьбу. Восенню 1941 г. на чале невялікай баявой групы выконваў разведвальныя і дыверсійныя аперацыі, здзяйсняў налёты на варожыя аўтамашыны. Па заданні кіраўніцтва Мінскага падполля і камандавання партызанскіх атрадаў і брыгад здабываў зброю, боепрыпасы, медыкаменты, ратаваў людзей з лагераў смерці. Меў падпольныя мянушкі Жан, Бабушкін, Сашка, Назараў. З мая 1942 г. з'яўляўся кіраўніком аператыўнай групы Мінскага падпольнага гаркама партыі па барацьбе з варожымі агентамі і правакатарамі. Удзельнічаў у выданні і распаўсюджванні нелегальнай літаратуры. 04.02.1943 г. пры выкананні баявога задання быў схоплены гітлераўцамі. Загінуў у фашысцкіх катавальнях.  8 мая 1965 г. І. К. Кабушкіну пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна. Яго імем названа вуліца ў г. Мінску, школа № 12 у г. Баранавічы, а таксама пасёлак у Баранавіцкім раёне. На радзіме героя і ў пасёлку Мірны Баранавіцкага раёна ўстаноўлены помнікі.

 

Іван Пятровіч Кадачнікаў

(19.07.1911-25.08.1967)

Герой Савецкага Саюза

190711

Іван Пятровіч Кадачнікаў нарадзіўся ў в. Вядзернікі Верашчагінскага раёна Пермскага краю Расіі ў сялянскай сям’і. Працаваў электразваршчыкам з 1935 г. у г. Каменск-Уральскі Свярдлоўскай вобласці. У чэрвені 1941 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У баях Вялікай Айчыннай вайны са студзеня 1943 г. Сапёр 86-га гвардзейскага асобнага сапёрнага батальёна 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Удзельнічаў у баях на Курскай дузе, за вызваленне Украіны. 23-25 верасня 1943 г. на подступах да ракі Днепр каля с. Неданчычы (Рэпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці) да падыхода пяхоты к раце з групай байцоў разведаў мясцовасць і падрыхтаваў некалькі лодак і плытоў. З пачатку фарсіравання ракі пад агнём ворага перавёз першую групу салдат і потым суткі забяспечваў пераправу. 15 студзеня 1944 г. Івану Кадачнікаву было прысвоена званне Герой Савецкага Саюза.  У 1944 г. скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Удзельнічаў у баях за вызваленне Беларусіі і Польшчы. Вайну закончыў у г. Берліне. Пасля Перамогі быў звольнены ў запас у званні лейтэнанта. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі. Працаваў  майстрам на заводзе г. Каменск-Уральскі. Потым пераехаў у г. Баранавічы, дзе працаваў электразваршчыкам на камбінаце жалезабетонных канструкцый. Памёр 25 жніўня 1967 г. і пахаваны на гарадскіх могілках па вуліцы Загарадняй г. Баранавічы.

 

Аляксандр Ільіч Казакоў

(09.02.1900–27.12.1961)

гвардзіі малодшы сяржант

Герой Савецкага Саюза