ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

Уладзімір Мікалаевіч Карват

(28.11.1958–23.05.1996)

ваенны лётчык

першы Герой Беларусі

28.11

Уладзімір Мікалаевіч Карват нарадзіўся ў г. Брэсце. Закончыў Армавірскае вышэйшае ваенна-авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1981). У 1981—1994 гг. служыў у Хабараўскім краі. 3 1994 г. начальнік паветрана-агнявой і тактычнай падрыхтоўкі 61-й авіябазы (г. Баранавічы). 23 мая 1996 г. выконваў палёт з адпрацоўкай прыёмаў паветранага бою на малых вышынях у складаных метэаўмовах. Самалёт загарэўся. Лётчык адвёў палаючую машыну ад вёсак Арабаўшчына і Гацішчы Баранавіцкага раёна, а сам загінуў. Пахаваны ў Брэсце. Званне Героя Беларусі прысвоена 21 лістапада 1996 г. пасмяротна. Імем У. М. Карвата названы вуліцы ў г. Брэсце, г. Баранавічы і в. Арабаўшчына. На будынку СШ № 8 г. Брэста, дзе ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка, а ў в. Арабаўшчына — мемарыяльны знак ў гонар памяці героя. У г. Баранавічы ў Авіягарадку адкрыты памятны знак.

 

 

Андрэй Уладзіміравіч Нічыпарчык

(17.10.1987–19.05.2021)

ваенны лётчык

Герой Беларусі

1710

Андрэй Уладзіміравіч Нічыпарчык нарадзіўся ў г. Паставы Віцебскай вобласці ў сям’і ваеннага лётчыка. У 2005 г. скончыў СШ № 9 г. Ліды Гродзенскай вобласці. Паступіў на авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, які паспяхова скончыў у 2010 г. З 2016 г. служыў камандзірам і інструктарам вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы г. Ліды, рыхтаваў маладых пілотаў да палётаў на Як-130. З 2017 г. браў удзел у паветраных парадах, дэманстрацыйных палётах. Неаднаразова ўдзельнічаў у вучэннях і міжнародных конкурсах у Беларусі і за мяжой. За сваю службу асвоіў Як-52Л-39Су-25, Як-130.

19 мая 2021 года разам са сваім вучнем лейтэнантам Мікітай Куканенка выконваў вучэбна-трэніровачны палёт над Баранавічамі. Экіпаж Як-130 (борт 74) выявіў тэхнічную няспраўнасць. Ад моманту ўзнікнення аварыйнай сітуацыі да падзення самалёта прайшло крыху больш за хвіліну. У гэтых умовах на вышыні каля 50 м экіпажу ўдалося стабілізаваць кірунак палёту і накіраваць Як-130 у адзіную кропку па-за жылымі пабудовамі. У 12 гадзін 33 хвіліны самалёт упаў каля двухпавярховак у раёне вуліцы Розы Люксембург.

Андрэй Нічыпарчык узнагароджаны медалём “За бездакорную службу” ІІІ ступені. 24 лістапада 2021 года Андрэю Нічыпарчыку за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, прысвоена званне “Герой Беларусі” (пасмяротна).

 

Мікіта Барысавіч Куканенка

(18.09.1998–19.05.2021)

ваенны лётчык

Герой Беларусі

1809

Мікіта Барысавіч Куканенка нарадзіўся 18 верасня 1998 г. у г. Полацку Віцебскай вобласці. Паступіў у Полацкае кадэцкае вучылішча, якое скончыў у 2015 г. У 2020 г. у званні лейтэнанта скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі БеларусьЛідская штурмавая авіябаза стала для яго першым месцам службы. Тут здзяйсняў палёты на самалётах Л-39 і Як-130, у 2021 годзе планаваў стаць лётчыкам трэцяга класа.

19 мая 2021 года разам з камандзірам авіацыйнага звяна Андрэем Нічыпарчыкам выконваў вучэбна-трэніровачны палёт над Баранавічамі. Экіпаж Як-130 (борт 74) выявіў тэхнічную няспраўнасць. Ад моманту ўзнікнення аварыйнай сітуацыі да падзення самалёта прайшло крыху больш за хвіліну. У гэтых умовах на вышыні каля 50 м экіпажу ўдалося стабілізаваць кірунак палёту і накіраваць Як-130 у адзіную кропку па-за жылымі пабудовамі. У 12 гадзін 33 хвіліны самалёт упаў каля двухпавярховак у раёне вуліцы Розы Люксембург.

24 лістапада 2021 года Мікіце Куканенка за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, прысвоена званне “Герой Беларусі” (пасмяротна).

Метадычны веснік

bibliagazeta

Книга в городе

kniga7

Букер экспрэс

buker

dss