ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

ЮБІЛЕЙНЫЯ ДАТЫ РОДНАГА КРАЮ. 2022

Студзень

Люты

Сакавік

Красавік

Май

Чэрвень

Ліпень

Жнівень

Верасень

Кастрычнік

Лістапад

Снежань

 

МАЙ

У 2022 годзе спаўняецца…

На галоўную

 

 

 

140 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Галубка (15.05.1882–28.09.1937), беларускага тэатральнага дзеяча, драматурга, рэжысёра, акцёра, мастака.

1505

Уладзіслаў Галубок (сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч) нарадзіўся на станцыі Лясная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочага-чыгуначніка. У 1908 г. пачаў літаратурную дзейнасць як паэт і празаік. З 1917 г. выступаў як драматург. Аўтар каля 40 п’ес з жыцця беларускага народа, якія шырока ставіліся ў беларускіх прафесійных і самадзейных тэатрах. Яго шматгранны талент найбольш ярка і поўна раскрыўся ў арганізаваным ім у 1920 г. у Мінску калектыве – Трупе беларускіх артыстаў. Галубок стварыў глыбока самабытны, непаўторны тэатр, выхаваў вялікую групу беларускіх акцёраў. Яму першаму ў рэспубліцы было нададзена званне Народнага артыста Беларусі (1928). Як мастак-дэкаратар ён афармляў пастаноўкі ўсіх сваіх п’ес. Вядомы як пейзажыст, удзельнічаў у шэрагу рэспубліканскіх выставак. У 1937 г. рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1957 г.

 

 

110 гадоў з дня прыбыцця ў Баранавічы ўдзельнікаў буйнейшага ў дарэвалюцыйнай Расіі аўтапрабега Пецярбург – Масква (30.05.1912).

3005

У маі 1912 г. Ваеннае ведамства Расіі арганізавала аўтамабільны прабег па маршруту Пецярбург – Вільна – Гродна – Мінск – Смаленск – Масква – Пецярбург, працягласць якога складала 2800 вёрстаў. Траса гэтага спаборніцтва праходзіла і праз наш горад. У ходзе прабега меркавалася выбраць лепшыя мадэлі машын для рускай арміі. 45 аўтамашын дваццаці фірмаў краін з развітым аўтамабілебудаваннем прынялі ў ім удзел. Расія дэманстравала пяць машын Руска-Балтыйскага завода. Уся гэта разнастайнасць лепшых па таму часу аўтамабіляў прадстала перад вачыма жыхароў г. Баранавічы на тэрыторыі чыгуначнай брыгады. У памяць аб гэтай цікавейшай падзеі пачатку ХХ ст. была выдадзена серыя паштовак пад назвай “Барановичи. Гонка автомобилей Петербург – Москва”.

 

85 гадоў з дня нараджэння У. П. Рамейкі (29.05.1937–15.08.2012), мастака.

2905

Уладзімір Паўлавіч Рамейка нарадзіўся ў в. Канюхі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1958), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1965). Вучыўся ў К. Касмачова, В. Цвіркі, У. Сухаверхава, В. Волкава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1965 г. Больш за 20 год працаваў у майстэрнях Мастацкага фонда Беларускага Саюза мастакоў у г. Баранавічы. Працаваў ў галіне манументальна-дэкаратыўных відаў мастацтваў (вітраж, мазаіка, фрэска), станковых жывапісу і графіцы, металапластыкі, медальернага мастацтва, кніжнай ілюстрацыі. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Брэсцкім і Баранавіцкім краязнаўчых музеях. Член БСМ з 1988 г.

 

75 гадоў з дня нараджэння А. І. Родзіна (18.05.1947), беларускага мастака.

1805Алесь Іванавіч Родзін нарадзіўся ў г. Баранавічы. Вучыўся ў мастацкай студыі Віктара Вярсоцкага, мастацкай школе № 1, на аддзяленнях дызайну і жывапісу ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1967–1972) у Івана Ахрэмчыка, Натана Воранава, Хайма Ліўшыца. Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 г. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, мастацкім музеі штата Нью-Джэрсі (ЗША). Член БСМ з 1981 г. Прадстаўляе адначасова неа-авангард і фігуральную школу жывапісу. Жыве ў Германіі.

 

65 гадоў з дня нараджэння Ф. М. Жыляка (25.05.1957), кампазітара, Ганаровага грамадзяніна г. Баранавічы (2016).

2505Фёдар Мікалаевіч Жыляк нарадзіўся ў г. Карталы Чалябінскай вобласці (Расія). Закончыў баранавіцкую СШ № 4 і музычную школу па класу гітары. Пасля школы паступіў у Мінскае музычнае вучылішча ім. М. Глінкі, якое паспяхова закончыў. Армейскую службу праходзіў у ваенным аркестры, працаваў у народным ансамблі песні і пляскі “Тачанка”. Пасля вучобы ў Мінскім інстытуце культуры, працаваў музыкантам аддзела музычных ансамбляў Белдзяржфілармоніі. З 1980 па 1982 гг. артыст ансамбля “Сябры”. З 1982 г. працуе ў ГДК г. Баранавічы. У 1984 г. стварыў групу “Студыя”, якая праз некаторы час змяніла назву “Явар”(2003). Група “Явар” пад кіраўніцтвам Ф. Жыляка прымала ўдзел у культурных мерапрыемствах і праектах не толькі нашага горада, але і Рэспублікі Беларусь. Зараз працуе кіраўніком музычнай часткі народнага тэатра “Эксперымент”. З’яўляецца аўтарам афіцыйнага гімна г. Баранавічы, а таксама аўтарам гімнаў прадпрыемств і ўстаноў нашага горада. Яго песні ўваходзяць у рэпертуар вядомых беларускіх выканаўцаў. Двойчы быў прызнаны ў намінацыі “Чалавек года” ў вобласці культуры г. Баранавічы (2004, 2006). У 2016 г. прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін г. Баранавічы”.

 

40 гадоў з часу заснавання Баранавіцкага педагагічнага вучылішча (1982, з 2004 г. – Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт).

barguУ маі 1982 г. было створана Баранавіцкае педагагічнае вучылішча. 17 выкладчыкаў і 150 навучэнцаў паклалі пачатак яго арганізацыі, развіццю і станаўленню. З 1 верасня 1997 г. – Баранавіцкі вышэйшы педагагічны каледж, які ў 2004 г. увайшоў у склад створанага Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта ў якасці педагагічнага факультэта. Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца на 5 факультэтах з улікам патрабаванняў рэгіёна ў інжынерных, педагагічных, эканамічных, юрыдычных кадрах. БарДУ актыўна супрацоўнічае з навучальнымі ўстановамі Беларусі і замежжа.

 

 

 

 

 

 

50 гадоў з дня адкрыцця Баранавіцкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 2 (12.05.1972).

myz2Невялікая музычная студыя пры баваўняным камбінаце ў 1971 г. набыла статут філіяла першай музычнай школы. У 1972 г. стала самастойнай музычнай школай № 2, у якой адкрыліся класы скрыпкі, віяланчэлі, струнных народных і духавых інструментаў. Баваўняны камбінат аказаў вялікую дапамогу ў набыцці мэблі і музычных інструментаў. Кіраўнікі школы: У. М. Лукашэня, В. Я. Брофман, В. С. Чарняк, Р. М. Васькоўскі. Настаўнікі і вучні школы – пастаянныя ўдзельнікі розных музычных конкурсаў і фестываляў. Гонар школы Яўген Шапавалаў – оперны спявак міравога ўзроўню. Школа славіцца абразцовым хорам “Кантылена”, абразцовым ансамблем цымбалістаў “Пастараль”.

 

Метадычны веснік

bibliagazeta

Кніга ў горадзе

kniga11

HarryPotter

Букер экспрэс

buker