ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

Метадычная дзейнасць

 Цэнтральная гарадская бібліятэка ім. В.П. Таўлая з’яўляецца метадычным і кіруючым органам для бібліятэк-філіялаў ДУК "ЦБС г. Баранавічы", метадычным і каардынацыйным цэнтрам для бібліятэк іншых сістэм і ведамстваў горада. ЦГБ ажыццяўляе метадычнае забеспячэнне бібліятэчных і бібліяграфічных тэхналагічных цыклаў, аналіз паказчыкаў дзейнасці бібліятэк за справаздачны перыяд (квартал, год); выступае ў ролі арганізатара разнастайных форм сумеснай вытворчай вучобы; ініцыіруе правядзенне прафесійных конкурсаў, карпаратыўных сустрэч і г.д.

У арганізацыі метадычнай дзейнасці вядучае месца займае аддзел метадычнай і аналітычнай работы ЦГБ імя В.П. Таўлая, які з 1 ліпеня 2022 г. рэарганізаваны ў сектар маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці (СМіСКД). На сённяшні дзень тут сканцэнтравана арганізацыйна-прававая, нарматыўна-рэгламентуючая, планавая, справаздачная, распарадчая, даведачна-інфармацыйная дакументацыя, метадычныя, сцэнарныя матэрыялы ў дапамогу правядзенню масавых мерапрыемстваў, папулярызацыі бібліятэк і іх фондаў. СМіСКД аказвае метадычную дапамогу падраздзяленням ва ўдасканаленні форм і метадаў інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання, ажыццяўляе аналітычную, арганізацыйную, кансультатыўную работу па арганізацыі ўсіх напрамкаў дзейнасці; забяспечвае павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў. Яго асноўная функцыя – аказанне дапамогі свайму калектыву, другім бібліятэкам города ў наладжванні працэсаў работы і павышэнні якасці абслугоўвання чытачоў на аснове навейшых дасягненняў бібліятэчнай навукі і практыкі. 
 З гэтай мэтай у СМіСКД фарміруецца фонд літаратуры па пытаннях бібліятэчнай справы і арганізацыі выхаваўчай работы і ствараецца даведачна-бібліяграфічны апарат на яго, у т.л. электронная БД “Бібліятэчная справа” (13655 бібліяграфічных запісаў). Для арганізацыі выкарыстання фонда вядуцца сістэматычная картатэка «Бібліятэчная справа», картатэкі «Цікавая назва», «Святы календара», «Персаналіі дзеячоў гісторыі і культуры» і інш. Папулярызуюць выданні з фондаў СМіСКД штогод выдаваемыя дапаможнікі: «Каляндар свят і знамянальных дат на вучэбны год», «Даты. Імёны. Падзеі. Каляндар свят і знамянальных дат», "Рэкамендацыі бібліятэкам ЦБС да складання плана работы на ... год" і іншыя метадычныя рэкамендацыі, інфармацыйныя бюлетэні і г.д. Інавацыйныя формы і метады работы выяўляюцца, у першую чаргу, з публікацый прафесійных выданяў, атрымліваемых СМіСКД:  часопісаў «Бібліятэчны свет», «Бібліятэка прапануе», «Веснік БДУКіМ», «Библиополе»,   «Выхаванне і дадатковая адукацыя», "Современная библиотека".  
Давядзенне інавацыйнай палітыкі да бібліятэчнага персанала адбываецца праз вытворчую вучобу, інфармацыйныя і метадычныя выданні СМіСКД.
Такім чынам, у цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. В.П. Таўлая праводзіцца вызначаная работа для адпавядання свайму статусу – галаўной установы сеткі публічных бібліятэк Міністэрства культуры і каардынацыйна-метадычнага цэнтра для бібліятэк іншага ведамаснага падпарадкавання.

Выданні аддзела метадычнай і аналітычнай работы:

Вытворчая вучоба:

Метадычны веснік

bibliagazeta

Книга в городе

kniga5

Букер экспрэс

buker

dss