ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

HarryPotter

Аддзел абанемента ЦГБ імя В. Таўлая

Час працы: панядзелак-чацвер: 10:00 - 19:00, субота-нядзеля: 09:00 - 13:00, 14:00 - 18:00. Выхадны дзень - пятніца. Санітарны дзень - другая серада месяца.  т. 64-31 94.

Aбслугоўвае чытачоў, якія жадаюць узяць кнігі дадому. Фонд аддзела састаўляе каля 60 тыс. экзэмпляраў дакументаў універсальнай тэматыкі. Выдзелены кніжныя калекцыі: духоўнай літаратуры "Свет праваслаўя" з відэатэкай; літаратуры на польскай мове; мемуарнай літаратуры. Выпісваецца 20 часопісаў і 11 газет. Тут праводзяцца Праваслаўныя чытанні "Духоўнасць і кніга", праваслаўныя кінасеансы, Тыдні абітурыента. Доўгі час папулярнасцю ў гараджан карысталіся беларускія дні "Гаворым па-беларуску". Чытачамі абанемента з’яўляюцца больш за 3 тыс. чалавек, штогод яны наведваюць падраздзяленне 21 з паловай тысяч разоў. Ім прапануецца багаты выбар мастацкай літаратуры розных жанраў, навуковыя і папулярныя галіновыя выданні (у т.л. вучэбныя дапаможнікі), газеты (16 найменняў), часопісы (33 найменні), электронныя дакументы.

 

Аддзел галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая
Читальный залЧас працы: панядзелак-чацвер: 10:00 - 19:00, субота- нядзеля: 09:00 - 13:00, 14:00 - 18:00. Выхадны дзень: пятніца. Санітарны дзень - другая пятніца месяца.  т. 64-31-94.

Прапануе наведвальнікам для работы бібліятэчны фонд больш за 74 тысяч выданняў універсальнага зместу, многія з якіх – адзіныя экзэмпляры ў горадзе. Фарміруюцца фонды беларускай мастацкай і галіновай літаратуры, перыёдыкі, электронных матэрыялаў. Прапагандуючы культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, праводзяцца святы кнігі, Дні ведаў, экскурсійна-інфармацыйныя гадзіны "Славутыя імёны Беларусі", цыклы гучных чытанняў "Чытаем па-беларуску", афармляюцца цыклы выставак «Вытокі беларускай культуры», «Пісьменнікі-юбіляры Беларусі». Наведвальнікам залы галіновай літаратуры прапануюцца дакументальныя фільмы мультымедыйнага вучэбнага комплексу - кінастужкі аб беларускіх пісьменніках, гістарычных асобах і дзеячах мастацтва. Арганізаваны 3 аўтаматызаваных працоўныя месцы для чытачоў.

Асаблівае месца сярод шматлікай друкаванай прадукцыі займаюць газеты і часопісы. Рэпертуар беларускай і расійскай перыёдыкі складае 66 назвы (41 часопіс, 18 газет). Па значнасці, аператыўнасці і запатрабаванасці карыстальнікамі перыёдыка ў  бібліятэцы - на першым месцы. З дапамогай шырокага кола перыядычных выданняў работнікі бібліятэкі могуць задавальняць разнастайныя інфармацыйныя запыты чытачоў нават пры ўмове недастатковага камплектавання кніжных фондаў. У пошуках інфармацыі чытачы звяртаюцца да розных крыніц і нярэдка знаходзяць неабходнае іменна ў часопісах і газетах.
У аддзеле наведвальнікі могуць знаёміцца з новымі нумарамі газет і часопісаў (так званай "прэсай сённяшняга дня"), але асаблівы гонар супрацоўнікаў - выданні мінулых гадоў. Газеты тут захоўваюцца не менш 10 гадоў, часопісы - дзесяцігоддзямі. Сабрана калекцыя літаратурна-мастацкіх часопісаў за 40 апошніх гадоў. Публікацыі літаратурна-мастацкіх часопісаў 70-80-х і г.д. гадоў можна і сёння чытаць, вывучаць, выкарыстоўваць у вучобе і працы.

Штогод абслугоўваецца больш за 3 тысячы карыстальнікаў.

З 2020 г. тут размяшчаецца фонд агучанай літаратуры для людзей з аслабленым зрокам.

Фонд краязнаўства ЦГБ імя В. Таўлая

Час працы: панядзелак-чацвер: 10:00 - 19:00, субота-нядзеля: 09:00 - 13:00, 14:00 - 18:00. Выхадны дзень: пятніца. Санітарны дзень - другая серада месяца. т. 64-31-94.

Стварае ўнікальную калекцыю дакументаў аб гісторыі і сучасным жыцці горада і раёна. Значную частку фонда складаюць сфарміраваныя па тэмах і персаналіях папкі газетных і часопісных выразак, ксеракопій краязнаўчых матэрыялаў. На сённяшні дзень іх налічваецца болей за 200 назваў. Асаблівае месца сярод іх займаюць персанальныя інфармацыйныя дасье, прысвечаныя паэтам і пісьменнікам нашага краю (48), якія не толькі ўтрымліваюць публікацыі іх твораў у перыядычным друку, але і біяграфічныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы, бібліяграфічныя спісы, фотаматэрыялы, алічбаваныя дакументы. Каштоўны краязнаўчы матэрыял на CD сабраны ў выніку конкурсу БД “Біяграфія роднага краю”: “Экалогія горада”, “Архітэктурныя помнікі горада”, “Гарады-пабрацімы г. Баранавічы”, “Гісторыя Паўночнага мікрараёна”, “Мастакі горада”, “Знакамітыя і пачэсныя людзі горада і раёна”, “Вуліцы горада”, “Помнікі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне” і іншыя.
У падраздзяденні збіраецца матэрыял аб жыцці і творчасці Валянціна Паўлавіча Таўлая: зборнікі вершаў, фотаэкспазіцыйны матэрыял, альбомы, архіў публікацый, падараваны бібліятэцы жонкай паэта і перапіска з ёй, кнігі з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў, аўдыязапісы літаратурных вечарын, прысвечаных юбілейным датам В. Таўлая і г.д. Створаны на CD віртуальны музей паэта «Агнём гартаваны». Задавальняе чытачоў рэпертуар перыёдыкі, які ўключае ўсе мясцовыя і абласныя газеты. Падшыўкі газеты «Наш край» і яе папярэднікаў захоўваецца з пачатку 1945 года, "Интекс-пресс" з 1995 года, "Шаг" з 1997 года, «Зари» - з 80-х. Вядзецца краязнаўчая картатэка з 1961 года. Тут сабрана значная колькасць дакументаў аб гарадах-пабрацімах Баранавіч. У зале краязнаўства праходзяць прэзентацыі кніг мясцовых аўтараў, Таўлаеўскія чытанні, краязнаўчыя ўрокі, афармляюцца выстаўкі-календары да памятных дат рэгіёна.
 Забеспячэнне паўнаты збору і захаванне фондаў краязнаўчых дакументаў, іх прадастаўленне карыстальнікам - галоўная задача залы краязнаўства ЦГБ імя В.П. Таўлая. З гэтай мэтай актыўна папаўняецца рубрыка "Краязнаўства" на вэб-сайце цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. 

 

Аддзел дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая 

Час працы: панядзелак-чацвер: 10:00 - 19:00, субота-нядзеля: 09:00 - 13:00, 14:00 - 18:00. Выхадны дзень – пятніца. Санітарны дзень: другая серада месяца.  т. 40-36-90.

Еmail: ds@tavlay-library.by

Еmail: in@tavlay-library.by

Абслугоўвае дзяцей, падлеткаў і дарослых. Прапануе мастацкую, галіновую літаратуру, перыядычныя выданні. Забяспечвае патрэбнасці карыстальнікаў у выданнях на нямецкай, англійскай, французскай і іншых мовах. Значная частка фонда – CD, DVD, аудыя- і відэаматэрыалы. Чытачам прапануюцца: часопісы на нямецкай і англійскай мовах, настольныя гульні (у тым ліку і на замежных мовах), планшэты з развіваючымі і адукацыйнымі гульнямі, камп'ютар з выхадам у Інтэрнэт. 

Можна наведваць бібліятэку ўсёй сям'ёй: і бацькоў, і дзяцей чакаюць цікавыя і карысныя кнігі, разнастайныя мерапрыемствы.

Дакументны фонд на 01.01.2024 г. складае 24240 экзэмпляраў. Штогод абслугоўваецца больш за 3000 карыстальнікаў.

 Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы ЦГБ імя В. Таўлая

oibr1.jpgЧас працы: панядзелак-чацвер: 10:00 - 19:00. Субота-нядзеля09:00 - 13:00, 14:00 - 18:00. Выхадны дзень: пятніца. Санітарны дзень: другая серада месяца. т. 64-32-10.

Стварае даведачна-бібліяграфічны апарат (каталогі, картатэкі, даведачна-інфармацыйны фонд). Тут працуе Цэнтр прававой інфармацыі, які дазваляе знайсці любы дакумент нарматыўна-заканадаўчага характару. Чытачы могуць здзяйсняць пошук інфармацыі па электроннаму каталогу бібліятэкі, да іх паслуг тэматычныя і  персанальныя бібліяграфічныя спіскі літаратуры, тэматычныя дасье, інфармацыйныя матэрыялы, фонд энцыклапедый, слоўнікаў і  даведнікаў, у т.л. на электронных носьбітах. Фонд на 01.01.2024 г. складае 1872 экз. Віртуальная даведачная служба "Спытай бібліятэкара" выконвае запыты анлайн-карыстальнікаў. На базе сектара працуе публічны Цэнтр Прававой інфармацыі (ПЦПІ). Тут штомесячна ладзяцца кансультацыі натарыусаў. Супрацоўнікі аддзела праводзяць заняткі па фарміраванню інфармацыйнай культуры карыстальнікаў, выконваюць тэматычныя, адрасныя, фактаграфічныя, удакладняючыя даведкі, здзяйсняюць рэдакцыю бібліяграфічных спіскаў чытачоў і індэксіраванне дакументаў. Штогод абслугоўвае больш за 600 карыстальнікаў.

 

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці  

Час працы: панядзелак-пятніца: 8:30 - 17:00, выхадныя: субота, нядзеля, санітарны дзень: другая серада месяца. т. 64-31-96.

Прапануе чытачам інфармацыйна-метадычныя матэрыялы ў дапамогу арганізацыі выхаваўчай работы: сцэнарыі правядзення каляндарных святаў, распрацоўкі мерапрыемстваў па папулярызацыі здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак, па арганізацыі вольнага часу дзяцей у час канікул, для правядзення пазашкольных мерапрыемстваў разнастайнай тэматыкі. Назапашаны значны сцэнарны матэрыял да правядзення літаратурна-паэтычных вечарын па творчасці беларускіх і замежных пісьменнікаў. Кіраўнікі дзіцячых тэатральных гурткоў, лялечных тэатраў змогуць знайсці тут рэпертуар для сцэнічных пастановак. Фонд інфармацыйна-метадычных выданняў папаўняецца за кошт расійскай і беларускай перыёдыкі (гл. “Інфармацыйны бюлетэнь “Падпіска”). Супрацоўнікам бібліятэк іншых сістэм і ведамстваў прапануюцца нарматыўна-заканадаўчыя дакументы па бібліятэчнай справе, выданні ў дапамогу арганізацыі дзейнасці бібліятэк, літаратура з вопыту работы беларускіх і замежных бібліятэк. На 01.01.2024 г. фонд складае 4717 экз.

 

Аддзел фарміравання бібліятэчнага фонду ЦГБ імя В. Таўлая 
Час працы: панядзелак-пятніца: 08:30 - 17:00,  выхадныя – субота, нядзеля, санітарны дзень: другая серада месяца.  т. 40-36-91.
• ажыццяўляе фарміраванне фонда бібліятэк ЦБС: камплектаванне, дакамплектаванне
• ажыццяўляе падпіску перыядычных выданняў
• адлюстроўвае паступаючыя дакументы ў сістэме каталогаў
• стварае электронны каталог кніг
• сістэматызуе дакументы, паступаючыя ў фонд ЦБС
• займаецца рэкаталагізацыяй традыцыйных каталогаў.

У структуры аддзела выдзелены сектары дэпазітарнага захавання, арганізацыі і выкарыстання адзінага фонду ЦБС. Супрацоўнікі аддзела арганізуюць работу МБА.
Сектар дэпазітарнага кнігазахавання 
Час працы 08:30 - 17:00, т. 40-36-91
акумуліруе ў сваіх фондах (8 тыс. экз.) літаратуру даўніх гадоў выдання, якая захавала сваю навуковую і пазнавальную каштоўнасць, але не карыстаецца масавым попытам у чытачоў. Нярэдка гэта адзіныя ў горадзе экзэмпляры. Сярод кніг сектара ёсць рарытэты: выданні канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, даваеннай пары, дакументы, якія выйшлі з друку ў савецкія часы (гл. “Рэдкія кнігі”). Тут знаходзіцца таксама калекцыя мініяцюрных кніг

Сектар арганізацыі і выкарыстання адзінага фонду 
Час працы 08:30 - 17:00, т. 40-36-91. 
     Кніжны фонд сектара налічвае больш за 29 тыс. экзэмпляраў. Галоўная мэта яго стварэння – арганізацыя кнігаабмена паміж структурнымі падраздзяленнямі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Адбываецца гэта наступным чынам: 
- фарміраванне тэматычных падборак літаратуры па заяўленай тэме для бібліятэк-філіялаў, ці структурных падраздзяленняў ЦГБ;
- падбор кніг па заяўках чытачоў, накіраваных у сектар з бібліятэк-філіялаў, ці структурных падраздзяленняў ЦГБ;
- адбор літаратуры, якая карыстаецца попытам у чытачоў бібліятэк-філіялаў, ці структурных падраздзяленняў ЦГБ супрацоўнікамі гэтых падраздзяленняў.
 Фонд сектара арганізацыі і выкарыстання адзінага фонду адлюстраваны ў алфавітным і сістэматычным каталогах цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В.П. Таўлая. Пры ўзнікненні запытаў на дакументы з боку чытачоў, іх абслугоўванне адбываецца ў чытальнай зале літаратуры па мастацтву.
 У чытальнай зале ЦГБ імя В. П. Таўлая прымаюцца заяўкі ад чытачоў на паслугі міжбібліятэчнага абанемента: заказаць неабходную ім літаратуру, якая адсутнічае ў фондах ЦГБ, і атрымаць яе ці копіі публікацый з другіх бібліятэк Рэспублікі Беларусь (гл. “МБА”).

Метадычны веснік

bibliagazeta

Кніга ў горадзе

kniga11

Букер экспрэс

buker