Набытыя базы даных
Эталонны банк даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (ЭБДПІ).
ЭБДПІ - гэта дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс, які фарміруецца і вядзецца НЦПІ і прадстаўляе сабой сукупнасць банкаў даных:
«Заканадаўства Рэспублікі Беларусь».
• Дырэктывы, дэкрэты і ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
• Кодэксы і законы Рэспублікі Беларусь.
• Пастановы палат Парламента Рэспублікі Беларусь.
• Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
• Прававыя акты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.
• Заключэнні і рашэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, пастановы пленумаў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь.
«Міжнародныя дагаворы».
Прававыя акты, якія прымаюцца ў рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама Садружнасці Незалежных Дзяржаў і іншых міждзяржаўных утварэнняў.
«Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання».
Змяшчае поўныя тэксты прававых актаў мясцовых органаў кіравання і самакіравання.
«Судовая практыка»
Пастановы пленумаў Вярхоўнага Суда і Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, растлумачэнні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, вызначэнні (рашэнні) калегій Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, пастановы прэзідыумаў абласных судоў (суда г. Мінска), агляды судовай практыкі і рашэння гаспадарчых судоў па канкрэтных справах.
«Формы дакументаў».
Тыпавыя (прыкладныя) формы і ўзоры дакументаў, якія ўтрымліваюцца ў нарматыўных прававых актах заканадаўства Рэспублікі Беларусь, размешчаных у ЭБДПІ.
«Звод законаў Рэспублікі Беларусь».
Звод законаў уключае ў сябе наступныя віды актаў: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, законы Рэспублікі Беларусь, дэкрэты і ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, акты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, міждзяржаўныя і міжурадавыя дагаворы, якія ўступілі ў сілу для Рэспублікі Беларусь, акты аб выражэнні згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе названых міжнародных дагавораў, нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь, накіраваныя на рэалізацыю міжнародных дагавораў.
Усе тэксты прававых актаў у ІПС «Эталон» прыведзены ў кантрольным стане - гэта значыць у іх дзеючай рэдакцыі, з улікам усіх унесеных у іх змяненняў і дапаўненняў, якія ўступілі ў сілу. Доступ да прававых баз даных прадастаўляецца ў публічным цэнтры прававой інфармацыі (аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы ЦГБ).
Бібліяграфічныя базы даных уласнай генерацыі:
Бібліяграфічная база даных “Документы” - ствараецца ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы г. Баранавічы з 1999 года. Змяшчае апісанні кніг і брашур, электронных дакументаў, якія знаходзяцца ў фондзе цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Уваходзіць у склад электроннага каталога бібліятэкі. Колькасць дакументаў - 122538 (на 01.01.2020 г.). Доступ - лакальны, ва ўсіх аддзелах абслугоўвання ЦГБ. Перайсці да базы даных.
Бібліяграфічная база даных "Белорусская литература. Статьи из сборников" - ствараецца ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы г. Баранавічы з 2011 года. Змяшчае апісанні артыкулаў з кніг і зборнікаў (персаналіі, крытычныя матэрыялы, рэцэнзіі, мастацкія творы). Колькасць дакументаў - 3795 (на 01.01.2020 г.). Доступ - удалены, лакальны, ва ўсіх аддзелах абслугоўвання ЦГБ. Перайсці да базы даных.
Бібліяграфічная база даных "Библиотечное дело" - ствараецца ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы г. Баранавічы з 1999 года. Змяшчае апісанні артыкулаў з кніг, газет і часопісаў па бібліятэчнай справе. Колькасць дакументаў - 10819 (на 01.01.2020 г.). Доступ - удалены, лакальны. Перайсці да базы даных.
Бібліяграфічная база даных "Искусство. Статьи" - ствараецца ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы г. Баранавічы з 1999 года. Змяшчае апісанні артыкулаў з кніг, газет і часопісаў па мастацкай тэматыцы. Колькасць дакументаў - 7688 (на 01.01.2020 г.). Доступ - лакальны, удалены. Перайсці да базы даных.
Бібліяграфічная база даных "Краеведение. Статьи" - ствараецца ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы г. Баранавічы з 1999 года. Змяшчае апісанні артыкулаў з кніг, газет і часопісаў па краязнаўчай тэматыцы. Колькасць дакументаў - 14564 (на 01.01.2020 г.). Доступ - лакальны, удалены. Перайсці да базы даных.
Бібліяграфічная база даных “Статьи” - ствараецца ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы г. Баранавічы з 1999 года. Змяшчае апісанні артыкулаў з газет і часопісаў, якія знаходзяцца ў фондзе ЦГБ г. Баранавічы з 1999 года. Уваходзіць у склад электроннага каталога. (З 2007 г. папаўняецца бібліяграфічнымі запісамі рэспубліканскага кансорцыума LibKAРД). Колькасць дакументаў - 164348 (на 01.01.2020 г.). Доступ - лакальны, удалены. Перайсці да базы даных.
Бібліяграфічная база даных "Художественные произведения для детей" - ствараецца ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы г. Баранавічы з 2011 года. Змяшчае апісанні мастацкіх твораў для дзяцей з кніг і часопісаў. Колькасць дакументаў - 5671 (на 01.01.2020 г.). Доступ - лакальны, удалены. Перайсці да базы даных.