ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

Краязнаўча-асветніцкі партнерскі праект

«Бібліягід. Неэкскурсіі па гораду»

vorobeiУ бібліятэках ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” накоплены важкі досвед краязнаўчай работы ў цесным партнерстве з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі горада, мясцовых уладных структур, святарамі праваслаўных храмаў Баранавічаў. Вядзецца пастаянная пошукава-асветніцкая работа ў галіне літаратурнага, праваслаўнага, індустрыяльнага краязнаўства. Разам з тым няўхільна ўзрастае неабходнасць краязнаўчай адукацыі падрастаючага пакалення. Для таго, каб зацікавіць юных сучаснікаў, неабходна выкарыстоўваць нетрадыцыйныя, інтэрактыўныя формы інфармацыйна-асветніцкай работы, пошук і ўкараненне якіх з’яўляецца адной з прыярытэтных задач краязнаўча-асветніцкага партнерскага праекта “Бібліягід. Неэкскурсіі па гораду” (далей – Праект).

Праект прадугледжвае стварэнне гарадскіх краязнаўчых маршрутаў рознай тэматыкі з удзелам сацыяльных партнераў і валанцераў, і накіраваны на патрыятычнае выхаванне моладзі сродкамі гісторыка- і літаратурна-краязнаўчай работы, папулярызацыю фонда краязнаўчай літаратуры і ўмацаванне партнерскіх сувязей.

Сімвалам Праекта абрана выява помніка вераб’ю дамавому, што ўпрыгожвае цэнтральную плошчу горада. Менавіта ад яго пачаў свой адлік комплекс неэкскурсій і мы, яго арганізатары, прыйшлі да высновы, што скульптура маленькай легкакрылай птушкі можа стаць сімвалам паспяховага палёту Праекта. У добры шлях!

 

Прэзентацыйны відэафільм “Бібліягід. Неэкскурсіі па гораду”

 

Аналітычныя матэрыялы

Метадычнае забеспячэнне

Сацыякультурная дзейнасць

Фотагалерэя

Метадычны веснік

bibliagazeta

Книга в городе

kniga6

Букер экспрэс

buker

dss