ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det



"Правовой лабиринт"

Квест

Падрабязней

"По страницам классики"

Викторина

Падрабязней

"Не дай себя обмануть!"

Безопасный интернет для детей

Падрабязней

МЧС информирует!

Падрабязней

"Спадчына Купалы і Коласа"

да 140-годдзя Песняроў

Падрабязней

Нотариус в библиотеке

Каждый первый четверг месяца с 10.00 до 13.00.

Падрабязней

Анонс мерапрыемстваў на тыдзень

05.12.2022 – курсы “Карэйская для прадаўжаючых”
05.12.2022
курсы “Карэйская для прадаўжаючых” працуюць для сфарміраванай групы ў сектары літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая. Заняткі праводзіць работнік бібліятэкі, выпускніца школы карэйскай мовы імя караля Сэджона ў Мінску з сертыфікатамі праходжання 3 і 4 узроўню. Пачатак у 16:30. Уваход вольны. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар Г. А. Рагель/.
10.12.2022 – гульнятэка
10.12.2022
гульнятэка чакае гараджан у сектары літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая. З 10:00 да 13:00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). З 14:00 да 17:00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 0+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар Г. А. Рагель/.
11.12.2022 – кулінарны майстар-клас “Усё пра кімпап”
11.12.2022
кулінарны майстар-клас “Усё пра кімпап” пройдзе ў сектары літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая. Прысутным будзе цікава даведацца пра гісторыю папулярнай стравы карэйскай кухні, варыятыўнасць рэцэптаў, тэхналогію прыгатавання. Кімпап карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод замежных турыстаў. Ён ўваходзіць у сотню найлепшых карэйскіх страў для замежнікаў. Магчыма і вы станеце фанатам карэйскага кімпапа і атрымаеце не толькі гастранамічнае, але і эстэтычнае задавальненне, таму што выглядае ён не толькі прыгожа, але і вельмі апетытна. Для дэгустацыі трэба ўзяць с сабой палачкі для ежы. Пачатак у 11:12. Узрост: 12+. Уваход вольны, па папярэдняй рэгістрацыі. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар Г. А. Рагель /.
11.12.2022 вечар “Упрыгожваем шакалад”
11.12.2022
вечар “Упрыгожваем шакалад” з цыкла “Вечары Адвенту “Чатыры крокі да цуда” ў сектары літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая стане адным з крокаў падрыхтоўкі да найгалоўнейшага хрысціянскага свята – Нараджэння Хрыстова. Вечар трэці – кулінарны, прысвечаны навагоднім кулінарным традыцыям розных краін. Будзе прыгатаваны аўтарскі падарункавы шакалад. Пачатак у 16:00. Узрост: 12+. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: заг. сектара Н. А. Станкевіч/.
да 30.12.2022 – кніжны калейдаскоп “Взрослый детский юморист”
да 30.12.2022
кніжны калейдаскоп “Взрослый детский юморист” да 85-годдзя з дня нараджэння Эдуарда Успенскага, расійскага пісьменніка, аўтара дзіцячых кніг, падрыхтаваны работнікамі сектара па абслугоўванні дзіцячага чытача аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Творчасці гэтага вялікага казачніка і фантазёра прысвечаны выстаўка-гульня “Дружная семейка Эдуарда Успенского”, інтэрактыўная гульня “Счастливое Простоквашино”, конкурс малюнкаў “Любимые герои Успенского”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар I кат. К. А. Акуліч/.
Моўны курс “Discover English”
 

Моўны курс “Discover English” у рамках праекта “Lead the Future” для сфарміраванай групы дзейнічае ў сектары літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар I кат. В. У. Якубовіч/.

06.12.2022 – пачатак у 17:00;

08.12.2022 – пачатак у 17:00.

Курсы “Карэйская з нуля”
 

Курсы “Карэйская з нуля” працуюць для сфарміраванай групы ў сектары літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая. Заняткі праводзіць работнік бібліятэкі, выпускніца школы карэйскай мовы імя караля Сэджона ў Мінску з сертыфікатамі праходжання 3 і 4 узроўню. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар Г. А. Рагель/.

07.12.2022 – пачатак у 16:30;

11.12.2022 – пачатак у 10:00.

Выстаўка творчых работ “Вдохновение”
 
Выстаўка творчых работ “Вдохновение” ў чытальнай зале цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая прадстаўляе вынік мастацкай практыкі Марыі Мікалаеўны Філіпавай – філолага, педагога, аўтара зборнікаў паэзіі і прозы “Па забытай сцяжынцы”, “Жизнь луговая”, “Зелёная улица”, графічных работ да гэтых кніг. Усё сваё жыццё яна захапляецца рукадзеллем. На выстаўцы размешчаны вытанчаныя, ажурныя, унікальныя карункі,  кніжная графіка. Наведаць экспазіцыю можна штодня акрамя пятніцы да 12.12.2022. Час працы: 10:00–19:00. Уваход вольны. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: вяд. бібліятэкар Н. М. Кіпель/.
Экспрэс-застаўка “Бібліяфрэш” знаёміць з творчасцю Анатоля Бярнацкага
 
Экспрэс-застаўка “Бібліяфрэш” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” знаёміць з творчасцю Анатоля Сяргеевіча Бярнацкага – беларускага пісьменніка, біёлага. Прыемна адзначыць, што ён нарадзіўся ў вёсцы Маневічы Бярозаўскага раёна, закончыў СШ № 1 г. Белаазёрска, біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яшчэ ў юныя гады ў яго праявілася цікавасць да прыродазнаўчых навук, асабліва да біялогіі, захапляла яго і літаратурная творчасць. Абанемент ЦГБ імя В. Таўлая прадстаўляе 8 кніг А. Бярнацкага пад аб'яднанай назвай “Удивительное и невероятное в судьбах”. У цэнтры ўвагі аўтара жыццё і лёсы людзей, у адносінах да якіх складана застацца абыякавым: любімыя пісьменнікі, музыканты-віртуозы, вялікія мастакі, навукоўцы, манархі, ваеначальнікі, сусветныя лідэры, словам, геніі, якія пакінулі ў сусветнай гісторыі незгладжальны след. Пісьменнік прапануе чытачу факты і моманты з жыцця вялікіх людзей, якія часта ўтоены ў афіцыйных біяграфіях, што робіць іх больш загадкавымі, дзіўнымі і неверагоднымі. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар І. П. Гоўша/.
Кніжныя экспазіцыі
 

да 30.12.2022выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика” : “Паэзія як прадчуванне…” у філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка” нагадае прыхільнікам беларускай паэзіі аб жыцці і творчасці паэта-наватара, майстра філасофскай паэзіі, аўтара новых паэтычных форм Алеся Разанава, якому ў гэтым годзе 5 снежня споўнілася б 75 гадоў. Узрост: 12+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар  II кат. І. В. Саванец/.

да 30.12.2022 – выстаўка-каляндар “Юбілейная палічка”: “Гарачы след таленту” прадстаўлена ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка” да 100-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Алены Васілевіч, больш за ўсё вядомай сваёй аўтабіяграфічнай тэтралогіяй “Пачакай, затрымайся…”, якую склалі аповесці “Расці, Ганька”, “Доля знойдзе цябе”, “Новы свет”, “Пачакай, затрымайся…”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. /адк.: бібліятэкар II кат. М. С. Рыбалтоўская/.

да 30.12.2022 – выстаўка-ілюстрацыя “Славутыя мастакі Беларусі” ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая прымеркавана да Міжнароднага дня мастака, які быў заснаваны ў 2007 годзе Міжнароднай Асацыяцыяй “Мастацтва народаў свету” і штогод адзначаецца 8 снежня. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар Т. В. Каваленка/.       

да 30.12.2022 зона кніжнага камфорту “В центре внимания” : “Новый год – праздник из детства” ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая прапануе тэматычную падборку святочных матэрыялаў. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар I кат. А. М. Іванова/.

да 30.12.2022 –  кніжная паліца спецыяліста “Дорогою добра” ў сектары маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая прымеркавана да Міжнароднага дня інвалідаў і прапануе метадычныя матэрыялы аб арганізацыі работы бібліятэк з з асобымі групамі чытачоў. Прадстаўленыя матэрыялы будуць карысныя не толькі бібліятэчным работнікам, але і педагогам, выхавацелям і ўсім зацікаўленым. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 64 31 96 /адк.: метадыст В. Ф. Лазарчук/.

 

Метадычны веснік

bibliagazeta

Книга в городе

kniga7

Букер экспрэс

buker

dss

Хто на сайце?

Зараз на сайце 30 гасцей і ніводнага зарэгістраванага