ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

Хто на сайце?

Зараз на сайце адзін госць і адзін зарэгістраваны

flag                              gerb



"Помнит город, не забудет никогда!"

Онлайн-викторина

Падрабязней

"Беларусь помнит"

Викторина к Дню Победы

Падрабязней

К 80-летию освобождения Беларуси

Буктрейлер

Падрабязней

"Возвращение весны"

Пазл

Падрабязней

"Весна Победы"

фотоконкурс

Падрабязней

Брэстчына гістарычная і сучасная

Метадысты прапануюць

Падрабязней

"Пяром і пэндзлем"

Пісьменнікі-мастакі

Падрабязней

"Ці бывае свята ў Зямлі?"

Экалагічныя казкі

Падрабязней

"Кніга для дачкі"

Падрабязней

"Маленькі прынц"

Кніга ў горадзе, адзінаццаты выпуск

Падрабязней

"Остановить зло!"

Буктрейлер по книге И. Токаревой

Падрабязней

"Береги свои персональные данные"

Памятка

Падрабязней

Нотариус в библиотеке

Каждый первый четверг месяца

Падрабязней

Анонс мерапрыемстваў на тыдзень

27.04.2024 – гульнятэка
27.04.2024

гульнятэка чакае гараджан у сектары літаратуры на замежных мовах аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. З 10:00 да 13:00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+. З 14:00 да 18:00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А. С. Пшэўлоцкая/.

28.04.2024 – пазнавальна-гульнявая праграма “Беседы с Незнайкой”
28.04.2024

пазнавальна-гульнявая праграма “Беседы с Незнайкой” у сектары па абслугоўванні дзіцячага чытача аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая паведаміць хлопчыкам і дзяўчынкам пра гісторыю стварэння іх любімага героя Нязнайкі і пра аўтара, які яго стварыў – Мікалая Носава. Падчас сустрэчы маленькіх гасцей чакаюць разнастайныя інтэрактыўныя заданні і прагляд мультфільма “Незнайка учится рисовать”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар Дз. У. Богдан/.

30.04.2024 – экалагічны рэпартаж “Наши знакомые насекомые”

30.04.2024

экалагічны рэпартаж “Наши знакомые насекомые” разам з для вучняў 1 “А” класа СШ № 4 падрыхтавалі бібліятэкары філіяла № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Першакласнікаў чакаюць відэападарожжа “Мир насекомых”, крыжаванка “Насекомые”, мультсеанс “Муравьишка-хвастунишка”, майстар-клас “Бабочки”. Пачатак у 11:15. Узрост: 6+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар С. П. Гуцько/.

02.05.2024 – кансультацыя натарыуса

02.05.2024

запрашаем усіх жадаючых атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю натарыуса па наступных пытаннях: афармленне спадчынных правоў, складанне завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчуджэнне нерухомасці, здзяйсненне выканаўчых надпісаў і інш. Мерапрыемства пройдзе на базе публічнага цэнтра прававой інфармацыі пры цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая з 10:00 да 13:00. Узрост: 18+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 32 10 /адк.: заг. сектара В. І. Тугава/.

02.05.2024 – урок дабрыні і міласэрнасці “Чытаем і абмяркоўваем разам”

02.05.2024

урок дабрыні і міласэрнасці “Чытаем і абмяркоўваем разам” правядуць работнікі абанемента аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ “ТЦСАН г. Баранавічы”. Каментаваныя чытанні “Царь Давид: пастух, который победил великана” распавядуць наведвальнікам аб тым, як будучы цар Давід перамог воіна-волата Галіафа. У фінале сустрэчы гасцей чакае фотасесія. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар Ж. С. Панамарова/.

02.05.2024 – тэатралізаванае свята “Прощание с Букварем”

02.05.2024

тэатралізаванае свята “Прощание с Букварем” у філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” будзе ладзіцца для выпускнікоў 1 В класа СШ № 13. Разам з казачнымі персанажамі школьнікі прымуць удзел у інтэлектуальных гульнях “Вот так!”, “Слова спрятались”, “Каверзные вопросики”, “Сказки-перевертыши”, “Закончи слово” і інш. Дзеці правераць свае веды падчас разгадвання відэазагадак “Детский лепет”, а на майстар-класе змайструюць сваю аўтарскую закладку. Таксама дзяцей чакае тэтралізаваная пастаноўка “Теремок”, караоке “Дружба с букварем” і яшчэ шмат займальных і пазнавальных актыўнасцяў. Узрост: 6+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкары С. П. Гуцько, С. Ю. Шпак, В. М. Юрчык/.

04.05.2024 – гульнятэка

04.05.2024

гульнятэка чакае гараджан у сектары літаратуры на замежных мовах аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. З 10:00 да 13:00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+. З 14:00 да 18:00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А. С. Пшэўлоцкая/.

Да Дня Перамогі

з 20.04.2024 – фотаконкурс “Весна Победы” ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая. Задачамі конкурсу арганізатары вызначылі фарміраванне паважлівых адносінаў да памяці абаронцаў Айчыны, пачуцця патрыятызму, вывучэнне гісторыі Перамогі і Вялікай Айчыннай вайны. Удзел у фотаконкурсе могуць узяць усе жадаючыя без абмежаванняў па ўзросту. Удзельнікам патрэбна даслаць на ўказаныя ў Палажэнні кантакты фатаграфію, зробленую з захаваннем некалькіх умоў: павінна прысутнічать кніга аб Вялікай Айчыннай вайне і элементы, звязаныя са зместам твора. Кнігі ваеннай тэматыкі вы знойдзеце ў публічных бібліятэках нашага горада. Фатаграфіі прымаюцца да 15 мая. Парадак арганізацыі фотаконкурсу, этапы і даты правядзення пазначаны ў Палажэнні аб правядзенні фотаконкурсу “Весна Победы” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Узрост: 0+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл. для даведак: 40 36 90. Каардынатар конкурсу: загадчык сектара па абслугоўванні дзіцячага чытача аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая Н. А. Масалбасава/.

з 23.04.2024 па 28.04.2024 – анлайн-гульня “Помнит город, не забудет никогда!” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” складзена работнікамі чытальнай залы аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая і прысвечана Дню Перамогі і 80-годдзю вызвалення Баранавічаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гульня складаецца з пытанняў на веданне гісторыі роднага горада. Запрашаем усіх прыняць удзел у  краязнаўчым інтэлектуальным спаборніцтве і атрымаць прызы! Адказы прымаюцца на электронную пошту бібліятэкі. Узрост: 12+. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар I кат. І. І. Лукашова/.

з 30.04.2024выстаўка-інсталяцыя “В книжной памяти мгновения войны” прадстаўлена на абанеменце аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94  /адк.: бібліятэкар ІІ кат. С. К. Кузьменя/.

з 02.05.2024 – выстаўка-памяць “Украденное детство” чакае маленькіх наведвальнікаў у сектары па абслугоўванні дзіцячага чытача аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар I кат. К. А. Акуліч/.

з 02.05.2024 – выстаўка-рэквіем “Долг памяти” ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка” прадставіць кніжныя матэрыялы з бібліятэчнага фонду, прысвечаныя Дню Перамогі. Узрост: 16+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар С. А. Логіш/.

з 02.05.2024выстаўка-заклік Читайте, дети, о войнеарганізавана работнікамі філіяла № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Ю. В. Баўтрэль/.

Да Вялікадня

02.05.2024 – інтэрактыўнае чытанне “Самае прыгожае яйка” адбудзецца ў сектары літаратуры на замежных мовах аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Маленькія наведвальнікі разам з бібліятэкарамі прачытаюць кнігу Гельме Гейне “Самае прыгожае яйка” і змайструюць кожны сваё пасхальнае яечка ў тэхніцы дэкупаж. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Даведкі па тэл.: 40 36 90. Пачатак у 18:00. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53 /адк.: загадчык сектара Н. А. Станкевіч, бібліятэкар А. С. Пшэўлоцкая/.

з 02.05.2024 – выстаўку-рэцэпт “Пасхальные куличи”, прымеркаваную да вялікага праваслаўнага свята, можна наведаць ў філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 / адк.: бібліятэкар I кат. А. В. Новак/.

04.05.2024майстар-клас “Пасхальные узоры” для маленькіх наведвальнікаў бібліятэкі правядуць работнікі сектара па абслугоўванні дзіцячага чытача аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Хлопчыкі і дзяўчынкі навучацца рознымі спосабамі фарбаваць велікодныя яйкі. Працэс будзе нескладаным, а вынік атрымаецца выдатным! Пачатак у 13:00. Узрост 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: заг. сектара Н. А. Масалбасава/.

Кніжныя экспазіцыі
 

з 16.04.2024 – кніжная выстаўка “Живое слово православия” раскрые фонд праваслаўнай літаратуры абанемента аддела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар Ж. С. Панамарова/.

з 17.04.2024 – выстаўка-падарожжа “Сведкі сівой даўніны” да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін у філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка” распавядзе аб замках, храмах і старажытных сядзібах Беларусі. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар II кат. А. І. Зелянеўская/.

з 22.04.2024юбілейная выстаўка “Шекспир на все времена” да 460-годдзя англійскага паэта і драматурга Уільяма Шэкспіра прадставіць у філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка” творы вялікага англійскага тво́рцы. Узрост: 12+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар С. А. Вялічка/.

з 01.05.2024 – кніжная паліца спецыяліста Мая Радзіма – Беларусьда Дня Дзяржаўнага Сцяга, Дзяржаўнага Герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе метадычныя матэрыялы з фонду сектара маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая, якія будуць цікавыя і карысныя не толькі бібліятэчным спецыялістам, але і педагогам, выхавацелям і ўсім зацікаўленым. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 64 31 96 /адк.: метадыст Ю. В. Лібік/.

з 02.05.2024юбілейная палічка “Бацькаўшчына Кастуся Жука” да 70-годдзя беларускага дзіцячага пісьменніка будзе экспанавацца ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 0+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н. Ф. Мікула/.

з 02.05.2024 – выстаўка “Виктор Астафьев. Он добрый след оставил на земле” з цыкла “Литтуризм”, прымеркавана да 100-годдзя рускага пісьменніка. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца на абанеменце аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар I кат. Т. І. Бурэц/.

з 02.05.2024выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика” : Заўтра была вайна ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка” прысвечана 100-годдзю Барыса Васильева, рускага пісьменніка. Узрост: 12+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар  II кат. І. В. Саванец/.

Метадычны веснік

bibliagazeta

Кніга ў горадзе

kniga11

HarryPotter

Букер экспрэс

buker