ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det



"Широкая Масленица". Серпантин идей

Методисты предлагают

Падрабязней

Найти и прочитать хорошую книгу!

Падрабязней

BOOK LOOK

Фотоконкурс

Падрабязней

“Зямля, што дорыць мне натхненне”

Конкурс аўтарскай паэзіі і прозы

Падрабязней

Филворд

Мир права в терминах и понятиях

Падрабязней

Друзья!

Запускаем новый творческий конкурс «Незнайка и компания»

Падрабязней

«Удивительный мир женщины»

Оцените творческие работы!

Падрабязней

Юбіляры-творцы. Юбіляры-кнігі

Метыдысты прапануюць

Падрабязней

Писатели-юбиляры

Литературный календарь 2023

Падрабязней

"Не дай себя обмануть!"

Безопасный интернет для детей

Падрабязней

МВД информирует!

Падрабязней

Нотариус в библиотеке

Каждый первый четверг месяца с 10.00 до 13.00.

Падрабязней

Анонс мерапрыемстваў на тыдзень

з 30.01.2023 – выстаўка творчых работ “Удивительный мир женщины”
30.01.2023
выстаўка творчых работ “Удивительный мир женщины” педагога, мастака, лаўрэата Міжнароднага конкурса “Акварэліум” Таццяны Молатавай экспануецца ў чытальнай зале ЦГБ імя В. Таўлая. На экспазіцыі прадстаўлены карціны, напісаныя алеем і акварэллю, якія дэманструюць гледачам разнастайную панараму вобразаў і кампазіцый. Уваход вольны. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: вяд. бібліятэкар Н. М. Кіпель/.
з 01.02.2023 па 28.02.2023 – фотаконкурс Book Look
01.02.2023 - 28.02.2023
фотаконкурс Book Look для ўсіх аматараў кніг і чытання арганізуюць супрацоўнікі сектара па абслугоўванні дзіцячага чытача аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Каб прыняць удзел у фотаконкурсе неабходна: азнаеміцца з Палажэннем аб арганізацыі і правядзенні фотаконкурсу “Book Look; стварыць фотакампазіцыю, цэнтральным элементам якой з'яўляецца кніга, з выкарыстаннем выразных сродкаў, розных элементаў дэкору; напісаць водгук пра кнігу і даслаць нам на электронную пошту ds@tavlay-library.by. Фотаработы прымаюцца да 22.02.2023. Лепшы Look вызначым шляхам анлайн-галасавання на сайце бібліятэкі http://tavlay-library.by/ з 24 па 28 лютага. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: заг. сектарам Н. А. Масалбасава/.
з 01.02.2023 па 28.02.2023 – віртуальны творчы конкурс “Незнайка и компания”
01.02.2023 - 28.02.2023
віртуальны творчы конкурс “Незнайка и компания” прысвечаны 115-годдзю з дня нараджэння дзіцячага пісьменніка Мікалая Носава. Супрацоўнікі філіяла № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе дзяцей і падлеткаў да 15 гадоў. Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: “З Юбілеем”, “Майстар вокладкі”. Удзельнікі абавязкова павінны азнаёміцца в Палажэннем аб правядзенні конкурсу на вэб-сайце ЦГБ ім. В. Таўлая. Узрост: 0+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: заг. філіяла А. М. Робак/.
з 01.02.2023 па 16.04.2023  літаратурны конкурс аўтарскай паэзіі і прозы “Зямля, што дорыць мне натхненне”
01.02.2023 - 16.04.2023

літаратурны конкурс аўтарскай паэзіі і прозы “Зямля, што дорыць мне натхненне”, прысвечаны Году міра і стваральніцтва, аб’явіла цэнтральная бібліятэка імя В. Таўлая г. Баранавічы сумесна з літаратурным аб’яднаннем мясцовых паэтаў і празаікаў “Купальскія зоры”. Да ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца вершы i малая проза літаратараў горада Баранавічы i Баранавіцкага раёна, якія адлюстроўваюць у сваёй

творчасці тэму малой Радзімы, яе гістарычае мінулае, прыгажосць навакольнай прыроды, яе сённяшнія дасягненні.

Конкурс аўтарскай паэзіі і прозы – выдатная нагода для таленавітых землякоў заявіць аб сваёй творчасці. Умовы і тэрміны правядзення конкурсу вызначаны ў Палажэнні. Конкурс праводзіцца сярод трох узроставых катэгорый: навучэнцы 8-11 класау школ, каледжау, ліэяу, гімназій; моладзь да 31 года;дарослыя. Тэлефон для даведак: 64 31 94 /адк.: Н.М. Кіпель, вядучы бібліятэкар ЦГБ імя В. Таўлая/.
06.02.2023 – інфармацыйна-гульнявая праграма “Літаратурны салон”
06.02.2023
інфармацыйна-гульнявая праграма “Літаратурны салон” запрашае ў сектар літаратуры на замежных мовах аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая вучняў 8 класа гімназіі № 5. Плануюцца інтэлектуальныя гульні са словамі, кніжны кастынг, у межах якого ўдзельнікі сярод розных кніг абяруць найбольш цікавую. Праграма праводзіцца для сфарміраванай групы. Даведкі па тэл.: 40 36 90. Пачатак у 16:30. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53 /адк.: загадчык сектара Н. А. Станкевіч/.
10.02.2023 – прэзентацыя выстаўкі “Мой кроль”
10.02.2023
прэзентацыя выстаўкі “Мой кроль”  навучэнцаў дзіцячай студыі дэкаратыўнага мастацтва Ірыны Літвінюк адбудзецца ў філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Увазе прысутных будуць прадстаўлены работы, выкананыя юнымі мастакамі ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў. Малюнкі створаны ў разнастайных тэхніках – акварэль, акрыл, аловак. Экспазіцыя прысвечана сімвалу 2023 года – чорнаму вадзяному трусу. Адкрыццё выстаўкі пройдзе ў тэатралізаваным фармаце з удзелам галоўных сімвалаў года. З музычным падарункам у бібліятэку завітаюць навучэнцы дзіцячай музычнай школы мастацтваў г. Баранавічы. Напрыканцы сустрэчы адбудзецца вясёлая фотасесія ўдзельнікаў мерапрыемства. Пачатак у 15:00. Уваход вольны. Узрост: 0+. Адрас: вул. Камсамольская, 23А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: заг. філіяла А. М. Робак/.
11.02.2023 – гульнятэка
11.02.2023
гульнятэка чакае гараджан у сектары літаратуры на замежных мовах аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. З 10:00 да 13:00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+.  З 14:00 да 17:00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар Г. А. Рагель/.
12.02.2023 – праект “Чытаю сабаку”
12.02.2023
праект “Чытаю сабаку” сектара літаратуры на замежных мовах аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая сумесна з DOG-цэнтрам працягне дзейнасць для сфарміраванай групы. Малодшыя школьнікі, чытаючы услых сабакам, хутка паляпшаюць свае чытацкія навыкі. Бібліятэкары прапануюць на выбар самыя цікавыя кнігі. З дзецьмі працуе спецыяльна навучаны сабака, які гатовы ўважліва слухаць. Побач з сабакам знаходзіцца кінолаг. Праект дабрачынны. Плануемы час работы з 10.00 да 12.00. Узрост: 6+. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар I кат. В. У. Якубовіч/.
12.02.2023 – тэрыторыя рамантыкі “Купідон-Party
12.02.2023
тэрыторыя рамантыкі “Купідон-Party да Дня ўсіх закаханых прапануе філіял № 4 “Гарадская бібліятэка”. У межах мерапрыемства бібліятэкары правядуць святочны майстар-клас, разнастайныя вясёлыя конкурсы і гульні, салодкі розыгрыш “Букет цукерак”. Мерапрыемства праводіцца для ўсіх жадаючых. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21.  Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. М. С. Рыбалтоўская/.
з 14.01.2023 па 14.02.2023 – біблія-крос “Зімовых кніжак снежны ком”
14.01.2023 - 14.02.2023
біблія-крос “Зімовых кніжак снежны ком” праходзіць ў філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Бібліятэкары прапануюць малодшым школьнікам прыняць на працягу месяца  ўдзел у акцыі, падчас якой удзельнікаў чакаюць загадкі-падманкі “Што я ведаю пра зіму?”, гульня-пазл “Пушыстыя сняжынкі”, фотасесія “Снежная казка”. А пераможцам біблія-кроса стане той, хто прачытае найбольшую колькасць кніг з кніжнай выстаўкі-настрою “Зімовы калейдаскоп”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Камсамольская, 23 А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: бібліятэкар С. П. Гуцько, бібліятэкар С. Ю. Шпак/.
з 20.01.2023 па 31.03.2023 – выстаўка “Гуляюць фарбы па малюнках”
20.01.2023 - 31.03.2023
выстаўка “Гуляюць фарбы па малюнках” навучэнцаў дзіцячай студыі дэкаратыўнага мастацтва Ірыны Літвінюк экспануецца ў філіяле № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Увазе прысутных прадстаўлены больш за 30 работ, выкананых юнымі мастакамі ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў у разнастайных тэхніках – акварэль, воск, акрыл, маркер, аловак, змешаная тэхніка. Уваход вольны. Узрост: 0+. Адрас: вул. Камсамольская, 23А. Тэл.: 66 29 13 /адк.: заг. філіяла А. М. Робак/.
Моўны курс “Discover English”
 

Моўны курс “Discover English” у рамках праекта “Lead the Future” для сфарміраванай групы дзейнічае ў сектары літаратуры на замежных мовах аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар I кат. В. У. Якубовіч/.

07.02.2023 – пачатак у 17:00;

09.02.2023 – пачатак у 17:00.
Экспрэс-застаўка “Бібліяфрэш”
 
Экспрэс-застаўка “Бібліяфрэш” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Абанемент цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая прапануе аматарам добрага чытання кнігі лепшай прозы сучасных расійскіх аўтараў, лаўрэатаў мноства літаратурных прэмій (“Залаты Астап”, “Паўночная Пальміра”, “Вянец” і інш.): “Остров Ионы” Анатоля Кіма, “Престолонаследник” Марка Навумава, “Счастье Вениамина Л.” Анатоля Курчаткіна, “Большой футбол Господень” Міхаіла Чулакі, “Чернильный ангел” і “Евангелие от Магдалины” Валерыя Папова, “Проситель” і “Реформатор” Юрыя Казлова. Гэтыя восем вельмі розных кніг будуць прачытаныя на адным дыханні. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар І. П. Гоўша/.
Кніжныя экспазіцыі
 

з 01.02.2023 – кніжная паліца спецыяліста “Масленічныя забавы” ў сектары маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая прадстаўляе інфармацыйна-метадычныя матэрыялы аб Масленіцы – свяце са старажытнымі славянскімі традыцыямі. У 2023 годзе масленічны тыдзень па календары праваслаўнай канфесіі пачынаецца ў панядзелак 20 лютага і завяршаецца ў нядзелю 26 лютага. Прадстаўленыя матэрыялы будуць карысныя не толькі бібліятэчным работнікам, але і педагогам, выхавацелям і ўсім зацікаўленым. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 64 31 96 /адк.: метадыст В. Ф. Лазарчук/.

з 01.02.2023 – кніжная выстаўка “Быць патрыётам Радзімы сваёй” да дня нараджэння беларускага паэта, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча Валянціна Паўлавіча Таўлая (8 лютага 1914 – 27 красавіка 1947) будзе экспанавацца ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Т. В. Каваленка/.

з 01.02.2023 – арт-прастора “Каардынаты мастацтва”: “Над миром властвует любовь” будзе экспанавацца ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Tэмa кaxaння – yceaбдымнaя. Kaxaннe ўcлaўлялi i ўcлaўляюць пісьменнікі і паэты, мастакі і кампазітары ўcix чacoў i нapoдaў. Гэтa cвoeacaблiвы вeчны гiмн, якi ўзвышae чaлaвeкa i poбiць выcaкapoдным. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар І кат. А. М. Іванова/.

з 02.02.2023 – выстаўка-экаінфарміна “Зазірнём у свет прыроды” дзейнічае на працягу года ў зале галіновай і дзіцячай літаратуры філіяла № 1 “Гарадская бібліятэка. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар Ю. В. Баўтрэль/.

з 09.02.23 – галерэя праваслаўная літаратуры “Духовной книги благодать” ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка” будзе дзейнічаць на працягу года. Узрост: 12+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 / адк.: бібліятэкар II кат. А. В. Самусевіч/.

з 12.02.2023 – тэматычная паліца “Наркоцікі. Адказнасць. Наступствы” да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў прадстаўлена ў сектары інфармацыйна-бібліяграфічнай работы аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 32 10 /адк.: заг. сектара В. І. Тугава/.

 

Да Дня воінаў-інтэрнацыяналістаў

з 02.02.2023 – кніжна-ілюстратыўная выстаўка “Час выбраў нас” будзе дзейнічаць у чытальнай зале філіяла № 2 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Камсамольская, 23А. Тэл.: 66 29 13 /адк.:  бібліятэкар II кат. Д. В. Аўсепян/. 

з 06.02.2023 – выстаўка-адкрыццё “Война обнажившая души” да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў будзе экспанавацца ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: вяд. бібліятэкар Н. М. Кіпель, бібліятэкар I кат. І. І. Лукашова/.

з 06.02.2023 – выстаўка-рэквіем “Афганістан – гэта памяць і вечнасць” будзе аформлена да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл. 66 95 59. Узрост: 6+ /Адк.: бібліятэкар А. В. Мытніцкая/.

 

Да 215-гаддзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, беларускага пісьменніка

з 01.02.2023 – выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика”: “Жыве між намі дудар Беларускі…” у філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка” прадстаўляе жыццёвы і творчы шлях беларускага класіка. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21 /адк.: бібліятэкар II кат. М. С. Рыбалтоўская/.

з 02.02.2023 – каляндар “Пісьменнік адзначае юбілей”: “Рамантык з Люцынкі” ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая экспануе матэрыялы аб жыцці і творчасці беларускага паэта, драматурга, тэатральнага крытыка. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: вяд. бібліятэкар Н. М. Кіпель /.

 

Да 150-годдзя з дня нараджэння М. М. Прышвіна, расійскага пісьменніка

з 01.02.2023 – выстаўка-каляндар “Юбілейная палічка”: “Добрый писатель” у філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка” экспануе мастацкія творы літаратара, матэрыялы аб яго жыцці. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл. 66 95 59. /адк.: бібліятэкар А. В. Мытніцкая/.

з 03.02.2023 – юбілейная выстаўка “Певец природы Михаил Пришвин” у зале галіновай і дзіцячай літаратуры філіяла № 1 “Гарадская бібліятэка” прадстаўляе жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар II кат. А. І. Зелянеўская/.

 

Метадычны веснік

bibliagazeta

Книга в городе

kniga7

Букер экспрэс

buker1

dss

Хто на сайце?

Зараз на сайце 60 гасцей і 2 зарэгістраваных